Не трэба забываць, што нашы сацыяльныя і тэхнічныя магчымасці даюць нам не толькі радасці быцця, але і ставяць сур’ёзныя праблемы. Ланцуговая рэакцыя колькасці павінна кіравацца. Якасць жыцця, якасць спажывання, якасць мыслення — вось што павінна стаць яе вынікам. Чалавецтва ўступае ў перыяд, эпоху, паласу, як хочаце, надзвычайна строгай, калі не жорсткай эканоміі ва ўсім. Пакуль мы вымяраем нашы выкапнёвыя багацці мільёнамі і мільярдамі тон, а ваду кубакіламетрамі. Але справа ідзе да таго, што мы вымушаны будзем ставіць помнікі вадзе. Цешыць і ўсяляе аптымізм толькі тое, што ў гісторыі не было прыкладу, каб навука не змагла вырашыць праблем, што паўстаюць перад чалавецтвам. А што тычыцца мер, прынятых выканкомам, пракуратурай і санітарнай службай, то я іх вітаю, а змяняць не хачу ды і права такога не маю. Спыненне ж руднікоў разглядаю як праішэсце надзвычайнае, як катастрофу, калі хочаце. І сёння лічу дастатковымі толькі такія меры, якія выправяць становішча і адновяць упушчаныя магчымасці здабычы ўгнаенняў, інакш яны не меры. (
Голас па селектары.
Добры дзень, Фёдар Максімавіч. Калі вы шукалі мяне з-за Крывіча, то я і сам хацеў неяк папярэдне далажыць і параіцца. Не падабаецца мне ў ім…Фёдар.
Даруйце, а хто гаворыць?..Голас па селектары.
Калун. Калун-Каралевіч. Справа ў тым, Фёдар Максімавіч, што гэты самы Крывіч нахабна злоўжывае вашым імем. А ў самога, як кажуць, рыльца ў пушку. І наогул, ён мне трапляецца ўжо не першы раз…Фёдар.
А гэта праўда, што вы ўзялі яго сёння прама ад ложка хворай…Голас Калуна
(Фёдар
(Голас Калуна.
Добра, Фёдар Максімавіч, я змяню прозвішча яшчэ раз.Фёдар
(Карціна чацвёртая
Ганна.
Шаўковы венік, лёгкі дух, мужчынкі!Калун.
Дзякую, бабуля. Парылачка што трэба. Такой і ў горадзе не знойдзеш. Даўно так не парыўся.Ганна.
На здароўечка. Пара касці не ломіць. (Калун
(Ганна.
А то як жа?.. Споднікі, кажуць, прадай, а піва пасля лазні выпі.Ігнат.
Да тэлефона цябе, Ваня…Калун
(Ганна.
Жыць бы можна, каб не прадажнікі падкалодныя, выпаўзні змяіныя…Шашаль.
Хто-хто?Ганна.
Пісакі гэтыя, каб па іх вошы пісалі. Азвярэлі — жыцця няма. Ядуць поедам, каб іх іржа ела.Шашаль.
Што ёсць, тое ёсць. А куды дзенешся?..Ігнат
(Калун.
Затое і ліхадзеям не соладка. Перхаюць ад дусту…Ігнат
(Ганна.
Каб жа ліхадзеі… Я вось за сына, за Івана скажу… пакуль выйшаў. І перад кім ён толькі справаздачы не трымаў, і ад каго толькі не адпісваўся, і ад каго не адбрэхваўся, і якой толькі бязглуздзіцы не наслухаўся?! А як жа, усім цікава, усе ведаць хочуць! А на вёсцы чуткі і ў горадзе таксама. Адны яго шкадуюць і дзівяцца — каму ўсё гэта трэба, а другія кажуць, што дыму без полымя не бывае. А пісакам-невідзімкам толькі гэтага і трэба…Ігнат.
І атрымоўваецца, як у тым анекдоце: ці то ён украў кажух, ці то ў яго ўкралі кажух. Словам, было ў старшыні нешта з кажухом.