Ганна.
Я яму: сыночак, што ж ты маўчыш? Чаго ж ты чакаеш?! А ён мне: нічога, мама, разбяруцца, і ўсё стане на сваё месца. Як жа яно, крычу, стане, калі цябе на ўсю акругу абняславілі?! Ты ж тут не сам па сабе! Ты ж усяму раёну галава, а ў цябе вароты дзёгцем абпэцканы! А што, гаворыць, рабіць, мама, калі пісьмы гэтыя як сажа — не спаляць, але абпэцкаюць. І тут, маўляў, ратунку няма… Я на яго гляджу, вачыма лыпаю: ні то святы, ні то блазнаваты… А потым кажу: дурны ж ты, мой сыночак, хоць і старшыня! І калі вы самі сябе ад гнусі абараніць не можаце, то хто вас абароніць?..Калун.
Абаронім, бабуля. Разбярэмся і абаронім.Ганна.
На вас, родненькія, уся надзея… Ну, бярыце ж што-небудзь. Выпіце, закусіце, і сынок мой з зяцем тым часам. За зяця не буду, а за сыночка скажу. Як здарылася ў яго залетась з сэрцам, я да самага галоўнага доктара дабілася. А ён мне толькі сказаў, што муніцет у Вані слабы. І ўсё сэрца ў рубцах. Мала, нібыта, у яго муніцету гэтага. Я кажу, можа, дастаць дзе, у мяне ўзяць, а яму пераліць. Ці па радыё аб’явіць — яму ў нашым раёне кожны аддасць, колькі зможа. Толькі, аказваецца, муніцет не пераліваецца. Доктар мне тлумачыў, толькі я не вельмі зразумела, што гэта такое, і сказаць вам па-вучонаму не магу. Папросту яно так: калі ў чалавека скура тонкая і далікатная нават на камарыны ўкус, то ў такога муніцету няма, а калі як на бубне, тады ад яе ўсё і добрае, і гнюснае адскоквае. Тады я пытаюся: што ж вы яму, скуру мяняць будзеце? А доктар мне: скуру мяняць не будзем, няхай са сваёй жыве. Скуру, маўляў, толькі гады і змеі мяняюць…Шашаль.
Гэта ён правільна сказаў.Ігнат.
А куды дзенешся, як вы кажаце…Ганна.
Тое ж і кажу… Бывала ж, і хваробы такой не было. А цяпер то адзін, то другі, і ўсё больш з начальства… Зайшла, памятаю, у палату — наш пластом, а другога санітарка з лыжачкі, як немаўлятка, маннай кашкай корміць. А трэці, лежачы, машынкай голіцца. А ім бы з касою, з тапаром у такія гады. (Ігнат.
Не ад тых плямін, што на сонцы, іх валіць, а ад тых, што на людскім сумленні, пад корань сячэ.Ганна.
А я пра што?! Колькі яшчэ вылюдкаў з сумленнем у пляміны па зямлі нашай поўзае?! Не сонейка яго ўклала ў белае белле, а гэтыя змяіныя выпаўзні, каб ім…Ігнат.
Ну што там?Іван
(Ганна.
Дзякуй табе, божа!.. Садзіцеся, людцы, да стала.Калун
(Ганна.
Шкада, зяцёк затрымліваецца недзе…Шашаль.
Жалезна абяцаў быць.Ігнат.
Не будзе, перастрахуецца…Ганна.
А табе абы ў рожкі. Не можаш з зяцем па-добраму…Ігнат.
Магу, але не хачу.Ганна.
Пра што іншае дык табе ўжо і сказаць няма чаго…Ігнат.
А што яшчэ гаварыць? Чорт балота запаліў, нямы каравул закрычаў, бязногі на пажар пабег… А перажованага — не варыць…Калун.
Ты, дзед, нібы крыўдзішся на нешта?..Ігнат.
Памерці баюся, на ўвесь свет пакрыўдзіўшыся. (Калун
(Ігнат.
Сляза і ёсць. У нас ужо так павялося: хочаш добрую справу зрабіць ці злой перашкодзіць, кладзі жыццё, інакш ніхто ў твой добры намер не паверыць. Хоць Арыну вазьмі, хоць Івана… Ваша здароўе, таварышы.(
Калун
(Іван.
Пра работу пасля. Закусвайце…Калун
(Ігнат
(Калун
(Ігнат.
Вы не дзеўка, ён не жаніх, ці варта крыўдзіцца…Калун.
Тут, панімаеш, як у песні: «Была без радости любовь — разлука будет без печали»…Ігнат.
На іншую работу пераходзіце, ці як?..