Мухіна.
Вы блізкія да ісціны. Сапраўды, такі кошт памылак і пралікаў.Фёдар.
Калі ўсё лічыць на грошы, можна чорту душу прадаць… Сутнасць праекта, Зінаіда Тарасаўна?!Мухіна.
Закладка ўсіх цвёрдых адыходаў вытворчасці ў выпрацаваныя шахты. Гэта адзінае, што прадухіліла б правалы і асяданне зямной паверхні. І другое, закачка расолаў і шламаў у паглынаючыя падсолевыя гарызонты.Балоцін.
Разлік на закачку расолаў трэба забыць назаўсёды, як, між іншым, і ўвесь праект Зінаіды Тарасаўны.Хазяінаў.
Абсалютна правільна. Тое, што ўжо здабылі з-пад зямлі, назад не схаваць. За дваццаць гадоў шахты абваліліся. Закладка адыходаў у свежыя выпрацоўкі шахт у бліжэйшы час таксама стане немагчымай — мы пераходзім на спосаб здабычы, пры якім дах шахт абвальваецца следам за камбайнам.Мухіна
(Балоцін.
Заўзята?.. Хіба вам, Зінаіда Тарасаўна, невядома, як на закачцы хімічных і іншых адыходаў ужо абпякліся не толькі немцы і амерыканцы, але і мы?.. Справа ў тым, Фёдар Максімавіч, што сёння ніхто не ведае, дзе ўсплывуць закачаныя пад зямлю адыходы. Артэзіянскія воды і іх патокі не вывучаны.Фёдар.
Вас паслухаць, дык выйсця наогул няма?..Балоцін.
Выйсце ёсць. Яно ў безадыходнай вытворчасці, гэта значыць у вытворчасці з поўнай перапрацоўкай адыходаў. У нашых умовах — унікальных, бясцэнных адыходаў.Хазяінаў.
Безадыходная вытворчасць немагчыма, як і вечны рухавік, ні заўтра, ні паслязаўтра. Гэта утопія, блеф!Балоцін.
Безадыходная вытворчасць не утопія, а рэальнасць нашых дзён. І ўладальнікі «брудных вытворчасцей» у капіталістычным свеце ідуць па гэтым шляху зусім не з любові да прыроды, але з эканамічнай выгады. Яны плоцяць за зямлю. А вы што, каму і колькі плоціце?.. Тое, што ў нас зямля дзяржаўная, яшчэ зусім не значыць, што яна не мае цаны…Голас па селектары.
Фёдар Максімавіч, у нас у прыёмнай Ніканаў Пётр Савіч. З даручэннем ад міністра. Пытаецца, калі вы зможаце яго прыняць.Фёдар.
Калі ў яго ад любаградцаў сакрэтаў няма, няхай заходзіць зараз.Голас па селектары
(Фёдар.
Ну і цудоўна.Ніканаў.
Фёдар Максімавіч, мне літаральна дзве мінуты…Фёдар.
Мы вас слухаем… і не будзем спяшацца. Сядайце, калі ласка.Ніканаў
(Фёдар
(