Фёдар
(Траян
(Фёдар.
Выкладвайце, калі ёсць…Траян
(Фёдар.
Можаце як на духу…Траян.
Калі мне расказалі пра гэта хуліганства з дарогай, я не паверыў. І калі прынцыпова, па-партыйнаму, то рана ці позна, а Крывіча давядзецца мяняць. Гэта, канечне, не маё пытанне, але куды дзенешся. Не работа — бесперапынная тузаніна. Зараз, напрыклад, не дае зямлю пад хвасты…Ігнат.
Дзвесце гектараў Хазяінаву пад хвост. Прыгожа гучыць…Траян.
Потым, вечна мітусіцца, усіх разносіць, чуць што — пісьмы, запіскі, пратэсты, акты. А цяпер вось яшчэ і форменная дыверсія. У іх у крыві ўжо гэтыя партызанскія замашкі.Фёдар.
Што ёсць, то ёсць. (Траян.
І ў калійнай вытворчасці ні ў зуб нагой. Старшыня райвыканкома, а мысленне… Потым, расказваюць, што бацька ў яго склочнік, якіх мала. Некалі быў старшынёй калгаса, пайшоў на пенсію, а фактычна кіруе раёнам. Мне той жа Шашаль такія рэчы расказваў — вушы вянуць. Я, канечне, не магу катэгарычна сцвярджаць, што Крывіч беспрынцыповы ў адносінах да Хазяінава, але ў тым, што Ілья Міхайлавіч жанаты на яго сястры, нязручнасць ёсць, і вялікая.Фёдар.
Што ж яму, разжэньвацца з гэтае прычыны?Траян.
Я думаю, што больш мэтазгодна было б…Ігнат.
…старшыню замяніць, а жонку пры дырэктары пакінуць…Фёдар.
А з цесцем дырэктара як быць? Гэта ён учыніў дыверсію.Траян.
А цесця судзіць!Фёдар.
Тады пачнём…Ігнат
(Фёдар.
Учыніў дыверсію і — яго праўда?!Ігнат.
Учыніў, але мая…Фёдар.
Знаёмцеся, Міхаіл Кузьміч, перад вамі бацька старшыні райвыканкома і цесць генеральнага дырэктара, ён жа пенсіянер, ён жа Ігнат Кірылавіч Крывіч. (Траян
(Ігнат.
А навошта ў вашым узросце ды яшчэ ў такім месцы глупства гаварыць? Даруйце, не ведаю, хто вы.Фёдар.
Траян — старшыня Любаградскага гарвыканкома.Ігнат.
Чуў, але не бачыў. Разы са два, праўда, спрабаваў убачыць, але ён мяне не прыняў. А на партызанскія сустрэчы не ходзіць… І калі ўжо мяне судзіць, дык пасля яго.Фёдар.
Богу богава… а сёння табе адказ трымаць. Будзь ласкаў расказаць, як была справа…Ігнат.
Лёгка сказаць — расказаць. А мяне ад аднаго ўспаміну ліхаманка б’е… Выходжу з хаты, а па вуліцы — пыл слупам: нясецца нехта на матацыкле на злом галавы. Прыглядаюся — брыгадзір Сініца. Ну, думаю, зноў Шашалеву дамбу з жыжай прарвала. А Сініца за мацюкамі слова сказаць не можа. Паглядзі, крычыць, што сволачы з агуркамі і памідорамі зрабілі! На матацыкл — прылятаем. Глянуў, усё расце, буяе, агуркі па тапарышчу, памідоры па гаршку, а праз гэту прыгажосць гусеніцамі магістраль прабіта. Ад злосці і крыўды захлынуся, думаў. А мухаеды, прабачце, набіць некаму — навокал ні душы. Толькі бульдозер іхны сярод поля. Што рабіць?.. Завялі мы яго, слупкі з зямлі тросам павыцягвалі і тут жа спалілі. Канавы загладзілі… А раніцой гэтыя бандыты ўвальваюцца ў кантору і да мяне з кароткімі гужамі: вы старшыня? Я, адказваю. А старшыні не было. Вы што тут! — раве. Мы дарогу вядзём, Хазяінава ратуем, а вы безабразія творыце! Мы вас, крычыць, судзіць будзем!.. Пакуль старшы петушыўся, а памочнікі кудахталі, я паклікаў участковага і ўсіх адправіў у пракуратуру. Праўда, старшага спытаў, ці чытае ён газеты. Чытаю, кажа, калі трэба. А закон пра зямлю чытаў?.. Інжынер-пуцеец з вышэйшай адукацыяй у агарод з бульдозерам, як свіння з рылам, лезе, а закона не чытаў, паразіт! Нам, кажа, не да законаў, нас на прарыў кінулі. Бачу, што дурань…Фёдар
(Ігнат.
Патрэбна, а хто гаворыць?..Траян.
Ён як чэхаўскі зламыснік. Толькі той па адной гайцы адкручваў, а гэты рашыў…Ігнат.
Не трэба думаць, што той зламыснік такі ўжо дурны быў. Вы ж без чыгункі не можаце, а ён без грузіла не мог.Фёдар.
Ладна, камандзір, не заводзься. Карту прыхапіў?Ігнат.
А як жа! Нам без карты — як без грузіла. (Фёдар
(