Сямёнаў.
Не б’ю ў званы толькі таму, што з’явілася небяспека больш сур’ёзная. Сёння з усёй вастрынёй у свеце і, натуральна, у нас паўстае пытанне аб захаванні і зберажэнні генетычнага фонду насельніцтва. Не раслін, не жывёл — хоць гэта праблема не меншая, — а чалавека. Гэты фонд пад пагрозай змянення, і не ў лепшы бок. Справа ў тым, што многія вытворчыя нечыстоты, здольныя выклікаць мутагенны эфект, паражаюць генетычны апарат не толькі сучаснага пакалення людзей. Яшчэ большая небяспека ў тым, што «нябачныя» сёння мутагенныя змены, што адбываюцца ў палавых клетках, праявяцца ў наступных пакаленнях у выглядзе спадчынных хвароб.Фёдар.
І ты рашыў паведаміць мне гэта па сакрэту? А я хачу, каб пра гэта ведалі ўсе! А яшчэ я не хачу, каб нашы з табой унукі і праўнукі нараджаліся калекамі! Мікалай, дарагі, я разумею, што гэта сур’ёзна, але чаму ты скардзішся, а не дзейнічаеш? Усе імкнуцца паскардзіцца, пажаліцца, паплакацца, зваліць з хворай галавы на абставіны. Адказныя людзі ператварыліся ў сорак тысяч кур’ераў, што пастаўляюць інфармацыю! А хто ж будзе справу рабіць, дзейнічаць, рашаць пытанні, а не толькі ставіць іх? Мікалай Сяргеевіч, ты ж намеснік міністра. Ты адказны за здароўе цэлага народа. Дык пратэстуй! Патрабуй! Змагайся! У кроў разбіся, калі абставіны таго патрабуюць, але свайго дамажыся, справу зрабі. Дымяць, капцяць, шкодзяць прыродзе і людзям — дык спыні, забарані, закрый, апячатай! Прыцягні да адказнасці не гледзячы, князь ён ці дробны паскуднік. У нас жа цудоўныя законы! А ты член урада! Дык дзейнічай ад яго імя! Прымай меры! І запомні: ці дзеянне ў большым і малым, ці ўсё пойдзе да чортавай матары!Мухіна.
Я вельмі і вельмі згодна з вамі, Фёдар Максімавіч.Фёдар.
Дзякую, што хоць не пярэчыце… (Сямёнаў.
Пра Любаград, Фёдар Максімавіч, размова асобая. Сёння толькі скажу, што там жартуюць з амінамі і іншымі рэагентамі. Для доктара Арыны Крывіч гэтыя жарты скончыліся сумна…Мухіна
(Фёдар.
Арына памерла?!Сямёнаў
(Мухіна
(Фёдар
(Сямёнаў.
Фёдар Максімавіч, мы робім усё неабходнае, але вострая інтаксікацыя можа завяршыцца развіццём пячоначнай комы. А гэта амаль заўсёды вырашае лёс хворага…Фёдар.
Пры чым тут печань? Я сам бачыў нешта накшталт астмы?!Сямёнаў.
Тое, што вы бачылі, было толькі знешняй праявай асноўнай хваробы. Адмаўляюць печань, ныркі…Фёдар.
І ты думаеш…Сямёнаў.
Так, Фёдар Максімавіч. Хворая працяглы час была пад інгаляцыйным уздзеяннем амінаў. Гэта выклікала змены ў крыві і прыгнечанне нервовай сістэмы.Фёдар.
Ты вельмі засмуціў мяне.Ты вельмі засмуціў мяне, Мікалай Сямёнавіч…
Ігнат.
Можна, я без дакладу, а то ваш хлопец некуды выйшаў, а мне…Фёдар.
Заходзь, Ігнат Кірылавіч. Што-небудзь здарылася?Ігнат.
Калун Івана зноў у кантроль павалок. У бальніцы знайшоў і на цугундзер… Ну, замучылі, замардавалі, зацягалі чалавека. Таго і глядзі ўкладуць, самога ўкладуць разам з жонкай…Фёдар.
Калун! Калун! Калун! Я без году нядзеля ў абкоме, а толькі і чую, што Калун. Колькі іх у нас? (Голас па селектары.
Слухаю, Фёдар Максімавіч.Фёдар.
Будзь ласкаў, пашукай мне Калуна з кантролю.Голас па селектары.
Добра, Фёдар Максімавіч.Ігнат.
Здарова, Зінаіда. Па начальству ходзіш, а на партызанскую сустрэчу не прыехала?..Мухіна.
Шкадую, але была ў Жэневе.Ігнат.
Не шкадуй. З Жэневы ты яшчэ на тым тыдні вярнулася, а мы ўчора збіраліся. (Фёдар.
Я ведаю…Голас па селектары.
Фёдар Максімавіч. Траян хацеў бы зайсці перад тым, як прыйдзе Хазяінаў.Фёдар.
Добра.Фёдар.
Хіба вы не знаёмы?..Траян
(