Мухіна.
Фёдар Максімавіч, вы цудоўна сказалі! І калі ўзяць у маштабах рэспублікі, а лепш краіны…Фёдар
(Мухіна.
Разумею, Фёдар Максімавіч…Фёдар.
І калі можна, Зінаіда Тарасаўна…Мухіна.
Разумею, Фёдар Максімавіч, і рада далажыць, што вынікі работы Савета пераўзышлі ўсе нашы планы — тры доктарскія і восем кандыдацкіх, чатыры манаграфіі, шэсць зборнікаў і дзесяткі артыкулаў. Нам удалося выйсці на просты і арыгінальны спосаб ліквідацыі хвастоў, які палеатыўна вырашае і праблему папярэджвання правалаў глебы над выпрацоўкамі.Фёдар
(Сямёнаў.
Дазвольце…Фёдар.
Заходзь, медыцына, заходзь.Сямёнаў.
Даруйце, калі спазніўся. (Фёдар.
Нічога. Мы толькі што перайшлі да абвінаваўча-абарончых прамоў адносна знішчальнікаў прыроды.Сямёнаў.
Наслухаліся мы з Зінаідай Тарасаўнай гэтых прамоў. Ох і моцна ж уліплі паны буржуі ў бяду веку! Толькі няма нам ад таго радасці. Уласныя экалагічныя праблемы і не прасцейшыя, і не лягчэйшыя, ды і з іхнімі ўсё часцей і часцей сутыкаюцца. На адным шарыку жывём, а ён такі маленькі.Мухіна.
Вы пра шарык, як той Маленькі прынц…Сямёнаў.
Будзеш прынцам, калі ланцуговая рэакцыя знішчэння жывога на планеце прымае маштабы і хуткасці пагражальныя. Ды што на планеце?! Не так даўно па пісьму аднаго доктара ў Любаград ездзіў. Такога наглядзеўся… Сады ў балотах, палі ў правалах, рэкі перасохлі, дрэвы чахнуць… Куды ідзём?! Што сабе думаем?! Мне іншы раз здаецца, калі мы хочам выратаваць біясферу, ад якой залежыць наша існаванне…Мухіна.
Ну, гэта вы ўжо зусім панікуеце, Мікалай Сяргеевіч.Сямёнаў.
Відаць, з гэтае прычыны, Зінаіда Тарасаўна, мне і не спадабаўся ваш бадзёранькі даклад у Жэневе.Мухіна.
Ну, гэта ўжо справа густу.Сямёнаў.
Даруйце, аб густах можна спрачацца, абмяркоўваючы, скажам, вартасці капялюшыка ці нечага ў гэтым сэнсе…Мухіна
(Сямёнаў.
Толькі таму, што экалагічная праблема — гэта сусветная праблема. Калі дрымота зацягнецца — нам ніхто не дапаможа.Мухіна
(Сямёнаў.
Класавыя, кажаце?.. Калі мы, паважаная, будзем па-сапраўднаму змагацца за чысціню на зямлі і ў небе, у сябе дома, і ў Жэневах, наша пазіцыя заўсёды будзе класавай. Небяспека, і рэальная, у тым, каб паветра, якім дыхаюць усе класы, не знікла раней за класы. Фёдар Максімавіч, вы ведаеце, што хімічныя і іншыя «брудныя» прадпрыемствы больш ці менш раўнамерна пакрылі ўсю тэрыторыю нашага краю. І гэта не небяспечна. Ачышчальныя збудаванні не ідэальныя. Нярэдка яны прымітыўныя. Да таго ж у гэтай справе многа недагляду і безадказнасці.Фёдар.
Ты каму жалішся?! На каго скардзішся?!Сямёнаў.
Я не скарджуся. Я канстатую сітуацыю…Фёдар.
Ах, канстатуеш!..Сямёнаў.
І толькі таму, што яна небяспечная…Фёдар.
Ты мяне яшчэ і палохаеш?..Сямёнаў.
Я не палохаю, я сам баюся…Фёдар.
Вось гэта ўжо прасвятляе становішча.Сямёнаў.
Справа ў тым, што прадпрыемствы расшыраюцца. Расшыраюцца і парасоны шкодных выкідаў над імі. Калі гэтыя парасоны злучацца між сабой, нам усім будзе дрэнна ў пераносным і літаральным сэнсе.Фёдар.
Ну і што ты прапануеш у гэтай сітуацыі?Сямёнаў.
Я не магу прапанаваць сёння нічога радыкальнага.Фёдар.
Адзін слабы, другі не можа…Сямёнаў.
Губяць прыроду і атручваюць атмасферу, як правіла, буйныя прадпрыемствы. І мы нічога не можам зрабіць. Іх кіраўнікі паводзяць сябе, як удзельныя князі. Яны незалежныя. Яны проста ігнаруюць санітарную службу ці, у лепшым выпадку, плоцяць штрафы з дзяржаўнай кішэні.Фёдар.
Што яшчэ?Сямёнаў.
Яшчэ, Фёдар Максімавіч, прамысловасць так хутка павялічвае колькасць элементаў, што трапляюць у адыходы, што мы не паспяваем разлічваць адпаведных гранічна дапушчальных канцэнтрацый. Нашы разлікі заўсёды былі заснаваны на прамым уздзеянні якога-небудзь аднаго шкоднага рэчыва на арганізм чалавека. Сёння ж такіх рэчываў выкідаецца дзесяткі. Яны ўступаюць у рэакцыю адзін з другім і ўтвараюць новыя злучэнні, якія трапляюць у арганізм чалавека ў канцэнтрацыях, што перавышаюць гранічна дапушчальныя ў дзесяткі разоў.Фёдар.
Цяпер зразумела, што пры такіх лічбах ты нават не ўпамінаеш пра тое, што ў паветры нашага горада фенол перавышае дапушчальную норму больш, чым у сорак разоў. А трэба было б у званы ўдарыць. Сірэну ўключыць!