Светлыя снапы на трактах,Танкі ў Мінску — свята час!Ззяюць жэрламі гарматы,Вечна будзе светла ў нас!Лета ходзіць па Дуброве,Жыта спее на палях.Бацька твой, жывы-здаровы,Да цябе трымае шлях.Партызаны на дарогах, —Колькі воінаў-салдат!Ад малога да старога —Ўся краіна выйшла з хат.У натоўпе — Міхаліна,Як у моры хваль жывых.А каго спаткаць павінна?Пэўна, ўжо дзяцей сваіх!Галава — у хустцы белай,Хустка ў сонцы стала ззяць.Цела ўсё памаладзела,Ногі просяцца скакаць.Хоць гадамі твар прымяты,— Дабрата-ж на ім відна.Між штандараў, горда ўзнятых, Ўсё вышуквае яна.Ці не сон? Пазнала ледзьве,—Гэта Дзіна на кані!Хто вучыў дзяўчыну ездзіць, Меч трымаць у вышыні?У руках не меч — вінтоўка!Сонца блытае заўжды.Глянь, як хораша і лоўка Нацягнула павады!Прыгадалі тое ранне,Як дарогі замяло,Гаварылі: — Да спаткання! — Развітання-ж не было!