Читаем Соль жыцця полностью

Соль жыцця

У зборнік «Соль жыцця» ўвайшлі лепшыя паэтычныя творы Айзіка Платнера ў перакладзе на беларускую мову.

Айзік Платнер

Лирика18+

АЙЗІК ПЛАТНЕР

СОЛЬ ЖЫЦЦЯ


Рэдактар М. Хведаровіч

Мастак Ц. Кіпніс

Тэхнічны рэдактар Я. Карпіновіч

Карэктар Г. Славінская


Пераклад з яўрэйскай мовы


Дзяржаўнае выдавецтва БССР

Рэдакцыя мастацкай літаратуры


Мінск 1957


АЙЗІК ПЛАТНЕР


Старэйшы яўрэйскі паэт Айзік (Ісак Хаімавіч) Платнер нарадзіўся ў 1895 годзе ў былой Сядлецкай губерні ў г. Сакалоў-Падляскі ў сям'і краўца. Працоўная дзейнасць А. Платнера пачалася вельмі рана. Некаторы час ён жыў у розных гарадах Літвы і прымаў удзел у рабочым руху. У пачатку 1921 года выехаў у ЗША. У 1932 годзе вярнуўся ў СССР, жыў у Мінску, актыўна супрацоўнічаў у перыядычным друку.

Вершы А. Платнер пачаў друкаваць у 1919 годзе. Першая кніжка «Аб чым дзень апавядае» выйшла ў 1930 годзе ў Н'ю-йорку. У 1935 годзе ў Мінску выйшла асобнай кнігай яго «Паэма аб краўцах», у 1940 годзе — «Сонца на парозе», у 1947 годзе — «З любоўю і верай», у 1948 годзе — «Самае дарагое» і шэраг іншых кніг. Вершы А. Платнера неаднаразова перакладаліся на рускую і беларускую мовы. У зборнік «Соль жыцця» ўвайшлі лепшыя паэтычныя творы А. Платнера ў перакладзе на беларускую мову.


Прысвячаю Дэборы

СОЛЬ ЖЫЦЦЯ


Не, любая, рана    Шукаць забыцця.А бель галавы —    Гэта соль, соль жыцця, Што хлебу жыццёваму     Смак надае,А хвалі на моры —    Магутнасць яе.Без смутку-ж няма     Весялосці нідзе,Бо цень-жа за сонцам     Спрадвеку ідзе.А ведаеш, горкія     Слёзы чаму?Не выплачаш іх —    Дык і цяжка таму.А выплачаш — стане     Святлей і лягчэй,I вочы вільготныя —    Шмат прыгажэй.Не, рана аб старасці    Нам гаварыць.Глядзі, увесь горад    Світаннем гарыць. Дзень творчае працы     Пачаўся вакол, Дыханнем магутным     Калышучы дол.У вокнах ад сонца    Аж плавіцца шкло,I тысячы кветак    На іх расцвіло.I верш мой, і дом,    Што будуецца нам,Усё застанецца    Наступным вякам.Жыццё — гэта ўсё,    Што вакол і з табой:Вясёласць, і смутак,    I твой непакой,I сонца, і дрэвы,    I радасць быцця,I бель галавы —    Гэта соль, соль жыцця.Ты кажаш, маршчынкі, —    Прайшла маладосць...Ну што-ж, наша часць    Ва ўсім зробленым ёсць.А сівыя скроні?..    Я рад іх любіць!Мінулага свет    Пад нагамі ляжыць.А новым праспектам,    Што сонцам услан,Імчыцца дзіця наша,    Быццам-бы лань.Сустрэне таго,    Каго стане любіць,І песня далей    На зямлі прагучыць.


КРЫНІЦА


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 жемчужин европейской лирики
100 жемчужин европейской лирики

«100 жемчужин европейской лирики» – это уникальная книга. Она включает в себя сто поэтических шедевров, посвященных неувядающей теме любви.Все стихотворения, представленные в книге, родились из-под пера гениальных европейских поэтов, творивших с середины XIII до начала XX века. Читатель познакомится с бессмертной лирикой Данте, Петрарки и Микеланджело, величавыми строками Шекспира и Шиллера, нежными и трогательными миниатюрами Гейне, мрачноватыми творениями Байрона и искрящимися радостью сонетами Мицкевича, малоизвестными изящными стихотворениями Андерсена и множеством других замечательных произведений в переводе классиков русской словесности.Книга порадует ценителей прекрасного и поможет читателям, желающим признаться в любви, обрести решимость, силу и вдохновение для этого непростого шага.

авторов Коллектив , Антология

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия