Вясна, і павольна вылазіць ялінка З-пад снегу, нібы птушанё,Асмяглымі пальцамі ў снезе галінкі Сабе прарабляюць акно.Прыгожыя сосны шумяць паўз дарогі Па пояс у снезе. Цяпер без панчох Пад сонца падставілі зграбныя ногі,Ступенямі стаўшы на мох.Нядоўга ўжо снегу ляжаць — ён растане,А зараз сінее і чэзне штодзень.Ён заўтра паводкай вясноваю стане,I след яго брудны закрэсліць прамень.А птушкі здалёку дамоў прыляцелі,I пырхаюць парамі ў лесе яны,I ў гнёзды пуховыя сцелюць пасцелі,I грэюцца ў промнях ласкавай вясны.Сюды я прыйшоў для вялікай сустрэчы,Мяркую вытокі кахання знайсці.I сум адляцеў мой, бо ён недарэчы На сцежках квяцістых у светлым жыцці.I першага дожджыку прагнуць сасонкі, Іх волкае голле на ветры дрыжыць.Усё тут замоўкла — не чутна гамонкі,Зямля, як цяжарная, ў стоме ляжыць.Без шапкі між дрэў я стаю ў задуменні,Падставіўшы лоб свой пад свежы павеў.Пяшчотна яго абдымаюць праменні,I новы ў душы нараджаецца спеў.А сонца аж слепіць. Раз’ятраным жарамЗямлю ахінае і лес залаціць,Аж покуль сустрэне дажджовую хмару,Маланка заззяе, і гром загрыміць.На кожным пагорку, маленькай лагчыне,На ўзлессі і шыры бязмежных палёўЖыццё навальніцай вясенняю хлыне, — I ўсё заквітнее, адновіцца зноў.
1956
НЯСКОНЧАНЫ АЎТАПАРТРЭТ
Прамінула ужо Шэсць дзесяткаў гадоў,Калі з горкай слязойУ жыццё я прыйшоў.Я адно тады ўмеў —Піў у маці з грудзей,Я не ведаў, што хлебПахне потам людзей.Вось я трохі падрос,Бачу многа дарог.Толькі ў людзі ніяк Па іх выйсці не мог.Бацька дзягаю б’е,Маці словам пячэ...Так паказваўся свет Для дзіцячых вачэй.I падзелена ўсё Не пароўну было:Аднаму толькі змрок,А другому — святло.*Свет стары запалаў,I я з дому пайшоў,Праз агонь барацьбы Шлях да шчасця знайшоў.Стала ўсё дагары — Быццам смерч над зямлёй,Але-ж лёгка хадзіцьПростым людзям па ёй.Сонца выйшла ў прастор,Так заззяла тады,Што цяпло і святлоЯ прыдбаў назаўжды.Маю многа сяброўI сяброўку спаткаў,I жыццё збудаваў,I дзіця ўзгадаваў.Час нічога не сцёр,Не сатрэ, каб хацеў,Ён са мною жыве,Хоць даўно адляцеў.*Хоць даўно я пішу,Маю імя — паэт,Дапісаць не магуЯ свой аўтапартрэт.Я навокал зірну:Колькі трэба сказаць! Каб управіцца. зноў Дзіцянём трэба стаць.Кожны дзень, кожны мігНовых спраў настаццё,Кожны дзень я наноўПачынаю жыццё.Час павінен чакаць,Часу шмат у яго. Вельмі-ж многа работУ мяне аднаго.Што паспею — зраблю.Дзе прайду — кіну след.З гэтых рысаў складзеццаМой аўтапартрэт.