Сяброўскія рукі ў цяжкую хвілінуНадзею акрыляць, узнімуць твой дух.А ласкавы погляд вачэй — ён адзіны Падкажа табе: вось твой сябар і друг.Прыгожая рыса, як дар пакаленняў,Руку падаваць і казаць: добры дзень!Вось гэтак вітаўся вялікі наш Ленін,I ўспыхваў зычлівае ўсмешкі прамень.Былі па-вясенняму цёплыя словы,Калі па-сяброўску ён друга вітаў.Ён шчырасць глыбокай сардэчнай размовыУ спадчыну рускім людзям перадаў.Братэрскаю дружбай народы сагрэтыПа-ленінску, ў цесным сяброўстве сваім.Як сонца, яна зіхаціць над сусветам,Шляхі ў комунізм пракладаючы ім.ЧАЛАВЕЧАЕ СЛОВА
Да плыўца ў акіян светлым птахам з зямлі Далятае сяброўскае слова,I цяплей на душы, хоць цябе абнялі Хваляў шум, подых шторма суровы.Паміж небам і морам — на стыку двух сіл — Чалавек, як расінка ў пустыні,Перад тварам дзівоснай і грознай красы Над бяздоннем зялёных глыбіняў.Родны бераг далёка... Здаецца, цябеПакідае надзея на шчасце.Б’юць халодныя хвалі у твой карабель,Свішча вецер, зрываючы снасці...У хвіліну адчаю прыходзіць тады Голас родны сяброўскага слова,Каб цябе зберагчы ад нягод, ад бяды,Каб напоўніць душу сілай новай.Голас друга адолее час і прасцяг,Гул навалы, бязмежныя шыры,Нібы словам, абвеяным праўдай жыцця,Твой народ прывітаў цябе шчыра.БАБІНА ЛЕТА
Асенняе сонца пяшчотна пячэ,У восень — лагоднае сонца яшчэ,Нібыта кабеты пяшчотнай любоў,Так цёплае сонца распальвае кроў.Яно садавіну кашамі нясе,I просіць: вазьміце, каштуйце усе.Кавалачкі яблык хрумсцяць на зубах, —Праменнаю фарбай набраклі ў садах.Пахучыя грушы і яблык янтар,I сінія слівы — вось сонечны дар.У сціртах капуста, гарой гарбузы — Трашчаць пад цяжарам на рынку вазы.У шоўкавых хмарках праменіцца даль, Ляціць павуціння празрысты паркаль.Звініць пазалотай і ясень, і клён;Як я, гэтым сонцам захоплены ён.Яно-ж закалыхвае водарам траў.Я гэтае сонца ізноў пакахаў.Верасень — кастрычнік 1956
ГЕРОЯМ ПАЎСТАННЯ ВАРШАЎСКАГА ГЕТА