Аб сёстрах спявай, маё сэрца! Прыйшло красавіцкае сонца,I дождж над зямлёй пранясецца, I гром адгукнецца ў аконцы.Вось снегу няма ўжо, і травыУсходзяць ля студні вясковай,I тысячы сонцаў ласкавыхВада пачала адлюстроўваць.У сне неспакойным, уночы,Да Галі з’яўляецца мама;Як цяжка па снезе ёй крочыць, Па коўзкіх руінах і ямах!..У мамы разбітыя скроні...О мама, чаму ты нямая?І падае Галя ў бяздонне,За што затрымацца не мае.Сцюдзёныя сцены навокалАдточаны гладка... I раптамЁй робіцца цёпла і лёгка,Хтось Галю паціху пакратаў.У хлеве — цяляты малыя,Тут цёпла ад іхняга пару.Дзве мяккія, гладкія шыі Ля Галінай шыі і твару.Сябры дарагія, цяляты,Пастушку маю беражыце,Бо могуць фашысцкія каты Прыйсці і да вас... Не кажыце,Што Галя прыйшла мая з гета,Ёй крыжык наўмысля надзелі.Няхай гэта будзе сакрэтам,Каб немец яе не застрэліў!
***
Вайна. Папялішчы — не хаты...I лета ў крывавых праменнях... На лузе нямыя цяляты Глядзяць на маланкі ў здзіўленні.I пахне травой сакавітай,I шэпча трава тая ціха:— Галіна, цялят беражы ты, Інакш будзе ліха! —Так, ёсць гаспадар у цяляці,А Галя адна ў гэтым полі.На фронце татуля, а маці...Не прыйдзе ніколі, ніколі!На вёрсты, на цэлыя міліПалі працягнуліся ўдалеч,I кветкі галовы схілілі,Ласкава ўсміхаюцца Галі.... Праз буры і ўранку і ў змрокуІмчыць яе тата здалёку,I Галю ён вызваліць першы...Ён прыйдзе ці конна, ці пешшу!На крыллях ляціць яе тата,А можа, на шумных гарматах,I гэткіх, як тата, нямала,—Іх тысячы — воінаў дбалых!