Читаем Соль жыцця полностью

Любоўю з табою ў імкненнях мы звязаны творчых. Хоць плакала сэрца, ды горка смяяліся вочы.Стаю перад скарбамі кніг тваіх — праўды крыніцай,I жудасць мінулай пары мне ізноў быццам сніцца.Не раз суцяшалі ў бядзе твае свежыя словыI ўверх узнімалі пахілыя ў горы галовы.Ты радасці шмат нам прыносіў заўжды ў вечар зімні,На’т бацька мой хмуры — і той усміхаўся з усімі.I слухалі Шолам-Алейхема з намі суседзі,Жанкі, помню, шылі... Смяяліся ўсе, нібы дзеці...А бацька стары, каб на людзях ад смеху ўхіліцца,Паважна выходзіў на двор — зачыніць акяніцы.Але ў тыя дні я не раз неўспадзеўкі падслухаў,Як рогат яго праз акно далятаў да нас глуха.У «шукальнікі золата» за акіян ты падаўся,Але не знайшоў... Быў ты бедным — такім і застаўся.Ў Н’ю-Йорку дасюль яшчэ цэлы той дом, дзе памёр ты.Жывуць краўцы Бронкса ў ім. Радасці горам сцёрты.Ў тым доме і каменя нават няма з тваім імем,Твой помнік — то кнігі. З’еднаў нас навекі ты з імі.А ў Бронксе пастаўлен цялец залаты ў стальным храме,Як тупасці помнік, банкірамі і гандлярамі.Ты скора патух, але будзеш свяціць і ў далейшым. Ў вяках дарагім застанешся, наш Шолам-Алейхем.Прайшлі з тваім імем праз цьму перашкод у жыцці мы,I скарб даняслі твой да светлай совецкай Радзімы.I, роўныя з іншымі ў нашай сяброўскай мы хаце,Паклалі ў скарбніцу народаў і наша багацце.А смех твой шырокі на мовах совецкіх гучыць гучным звонам,I заўтра, як сёння, ўшануюць цябе векапомна.Яшчэ маладзейшым ты будзеш у нашым далейшым. Ў вяках дарагім застанешся, наш Шолам-Алейхем.

1939

<p>ДЗВЕ СЯСТРЫ</p><p>(Урыўкі з паэмы)</p>Ідуць яны коўзкім узгоркам — Дзяды, і матулі, і дзеткі.I лёд на магіле той горкай Папросіцца ў страшныя сведкі.I сына маленькага маці Да сэрца свайго прытуліла.— Дачушкі мае, уцякайцеАд немцаў, ад чорнай магілы! —I шэпча старэйшай на вуха:— Застанься для таты, як памяць, —I ўпала ў знямозе, і глуха Азвалася стогнамі замяць.Дрантвее малы, нібы мармур,А з вуснаў цяплынь павявае,Яшчэ абнімае ён маму,Яшчэ калыханкі чакае...I Дзіна ідзе праз руіныЗ малодшай сястрыцаю Галяй.I сціснута сэрца у Дзіны,Як Галіны вусны — ад жалю.Ні кулі, ні смерць, ні праклёны Спалохаць не змогуць дзяўчатак.I сёстры ўцякаюць з калоны... За нейкай разбуранай хатайСхаваліся. Доўга стаялі.Гудзеў неўгамованы вецер.I вуліц маўклівыя далі Ахову прыносілі дзецям.Маленькія сёстры, як цені,Куды іх завея пагоніць?Далёка яшчэ вызваленне,А ўсё-ж яно ймчыцца на конях!<p>***</p>
Перейти на страницу:

Похожие книги

100 жемчужин европейской лирики
100 жемчужин европейской лирики

«100 жемчужин европейской лирики» – это уникальная книга. Она включает в себя сто поэтических шедевров, посвященных неувядающей теме любви.Все стихотворения, представленные в книге, родились из-под пера гениальных европейских поэтов, творивших с середины XIII до начала XX века. Читатель познакомится с бессмертной лирикой Данте, Петрарки и Микеланджело, величавыми строками Шекспира и Шиллера, нежными и трогательными миниатюрами Гейне, мрачноватыми творениями Байрона и искрящимися радостью сонетами Мицкевича, малоизвестными изящными стихотворениями Андерсена и множеством других замечательных произведений в переводе классиков русской словесности.Книга порадует ценителей прекрасного и поможет читателям, желающим признаться в любви, обрести решимость, силу и вдохновение для этого непростого шага.

авторов Коллектив , Антология

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия