Крочаць праз мяцелі,Крочаць дзве дзяўчынкі,Змерзлі, пасінелі —Без гнязда птушынкі.Дзесьці ў вёсцы дальняй —Добрыя сяляне.Як знайсці кірунак,Як знайсці ратунак?Вые злосны вецер.I шукаюць дзеціЦётку ці бабулю, —Можа, хто прытуліць?Снегам пазанесла Ўсе шляхі-пуціны,Сэрцу ў грудзях цесна...Дзе святло хаціны?На ускраі вёскіСветлыя палоскіГлянулі з аконца.Можа, тут іх сонца?Вые вецер зверам.Стукнуць, можа, ў дзверы. Хоць пара начная,Хоць ніхто не знаеГэтых дзвюх дзяўчынак — Без гнязда птушынак.I знаходзяць тую Маці залатую,Што дзяцей нямалаЎласных гадавала.Стогне Міхаліна:— Ўсюды немцы-каты!Як знайсці мясціну,Дзе схаваць дзяўчатак?
***
I ў пуні, як толькі сцямнела, Дзяцей Міхаліна хавае. Халодныя іхнія целы,Як маці, яна сагравае.А вецер — над дахам, над краем, Сціскае і пальцы, і сэрца.Паплакала трошкі-б старая, —Лягчэй-бы ёй стала, здаецца.I шэпча ласкавыя словы...Усё палюбіла сялянка —I Дзініны доўгія бровы,I Галіны шчокі ў вяснянках.Хто болей ёй любы і родны?Абедзвюх заслоніць ад кулі. Зрабіць-бы, каб злосць і нягоды За гэтую ноч прамінулі!I стогне пад пуняю глеба,I дзеці скрозь сон уздыхаюць.Чаму не з’яўляецца з небаРука, што зладзюг пакарае?I моліцца ўслых Міхаліна:— Забойцам пашлі пакаранне! —... Праз шчыліны пуні гасціннайПрабілася шэрае ранне.
***
У смерці дзесятак шляхоў, пэўна, ёсць. Жыццё — сотні, тысячы мае.Радзіма! Жыццёвую ўпартасць і лёсНарод мой табе прысвячае.Магутную зброю куюць кавалі,Зара перамогі ірдзее.Вы чуеце скаргі?То скаргі зямлі,—Ёй цяжка насіць ліхадзеяў.Яшчэ толькі сорак другі — БеларусьЗа дротам калючым, у ранах.I лепшыя людзі ў такую пару Ідуць у лясы, ў партызаны.Яшчэ у пажарах і хаты й сады,Ні хлеба няма, ні адзення.Але над спалохам, над смерцю заўждыПануе людское сумленне.Апошні кавалак старая цішком Прынесла вандроўніцам з гета. Спаліла-б фашысцкую погань агнём, — Адна ў яе мара і мэта!
***
Думае розумам ясным,Чуе ўсхвалёваным сэрцам, —Гэтым дзяўчаткам няшчаснымТрэба дзе-небудзь сагрэцца.Тут — ні прытулку, ні сховы.Немцы — ля кожнай хаціны...Ёсць у сяленні ДуброваСябра стары Міхаліны.Трэба падацца туды ім.Сцюжа. Вятры над палямі.— Донькі мае залатыя,Як развітаюся з вамі?Разам паплакалі горка.Хутка ці будзе спатканне? Будзе А покуль за ўзгоркам Трох пуцявін скрыжаванне.Галя да сябра з Дубровы Пойдзе адною пуцінай.У лес партызанскі суровы Прыйдзе сястра яе — Дзіна.