Тым часам Славачка й Віця ехалі пад канвоем у Нямеччыну. Немец, якому на гаспадарку дастаўся наш Расьціслаў, вёў яго да хаты і ўсе дрыжэў, аглядаўся. Гдзе ж, не чалавек, а рослы магутны дуб — што пра гэтых славянаў толькі ні начытаўся немец! Вось схопіць адною рукою яго за карак, і немец ня пісьне. Расьціслаў гэтага не зрабіў, уцёкшы ад адных, ня мог і не хацеў адразу нешта пачынаць. Яго накармілі, аднесьліся па-людзку, і Славачка пачаў дапамагаць немцу. Скончыў ен Жыровіцкую сельскагаспадарчую школу й йа натуры быў кемлівы й разумны хлапец. Высокі быў — 1 м 95 см, шырачэзны ў плячох. Густыя валасы, як багаты жытні сноп, хораша ляжалі на галаве, пра парцыянальны роўны нос крыху з гарбінкаю, зеленаватыя, поўныя нейкай затаёнай дабраты вочы, у якія пасьля заглядала я, задраўшы голаў. Немцы яго ацанілі й палюбілі па-свояму. Ён сам веў іх усю гаспадарку, але пісаў мне, што надта цяжка яму, што нават імя сваяго ня чуе й называюць яго тут Нікляс (ад — Міклашэвіч), адно толькі быў рады, што яны нічога не разумеюць, як ен іх лае па-свояму на ўвесь голас. Пасьля ўсіх сваіх вандровак Расьціслаў быў вельмі абдзёрты й вось напісаў мне аб гэтым нейк незнарок. Чэхі далі мне дазвол паслаць яму адзеньне. Я паслала яму ўсё неабходнае, ад бялізны да цёплай прыгожай курткі й да апошніх драбніцаў мужчынскага туалету. Хлопец зрабіўся элегантны, да гэтага немцы падаравалі яму капялюш (гут!) і гадзіньнік (эйн ур!). Расьціслаў меў усе, што характарызуе «вышэйшую расу германцаў», і ў іх зрадзілася думка ажаніць яго і ўсынавіць. Немцы пачалі пісаць мне ў Прагу мілыя лісты, у іх была там нейкая дачка ці сястра, якая ня супраць была ўступіць з намі ў сваяцтва. Брат ад такога шарахаўся, такое было не для нас. Але вось яго сілаю праз «арбайтсамт»[32]
забраў да сябе нейкі нямецкі начальнік. Гэта была сапраўды ўжо трагэдыя для нас усіх. У старога гаспадара ён жыў, як у сям'і, а тут пасадзілі яго на кухні, гдзе кармілі аднаго й чым папала. Загадалі маладому панічу даіць кароў, што для яго было найвялікшай пакутай. Начамі папярэдні немец тайна насіў яму есьці, ледзь ня плакаў, але ня змог вярнуць сабе Расьціслава. А я ўсё думала: і як яго, няшчаснага, ратаваць? Ну й сьвет пайшоў, ну й нашая няшчасная доля…Цераз Польшчу пераслалі мне ліста ад мамы. Завезьлі іх недзе ў Паўночны Казахстан на станцыю Кіялы, гдзе было галадно, халадно й цяжка. Мама пісала, што зайздросьціць Марыі Паўлаўне, той цйці Мані, якую забілі разам з мужам і з сынам. Я дрыжэла за маміна жыцьцё, і калі мы вечарам скуль вярталіся з мужам і холад біў мне ў твар, для мяне гэта быў холад дзікага Казахстану. Я баялася, і нездарма, што мама ня выжыве. Яна так ужо болей не сустрэлася ні з намі, ні з нашым татам. Так ліквідавалі таварышы «клас», вынішчаючы нас да апошняга паасобку. Жудасны Гітлер быў для няшчасных надзеяю на ратунак, але й для яго былі мы толькі славяне, якіх належала вынішчыць у першую чаргу… Людзі гінулі, як мухі, нездарма два тыраны пасябравалі паміж сабокх Францыя ляжала ўжо пакананай, нават славутая лінія Мажыно яе ня выратавала. Гераічна, амаль у адзіночку змагалася старая мудрая Англія, а дзяржавы трагічна падалі адна за другою. Фюрэр і кампанія плянавалі напады, немцы гайлявалі, Англія змагалася, Сталін паціраў рукі над загубай Эўропы, а людзі — адныя ратаваліся як маглі, а другія стагналі ў мучэньнях.
Муж, як і раней, штодзённа хадзіў да доктара Градзіла. Бедны, пакананы легіянер ад раніцы да позьняй ночы круціў Бі-бі-сі і іншыя жоралы[33]
аб'ектыўнай інфармацыі; як ваенны, ды яшчэ палкоўнік, крыху арыентаваўся ў лёгкіх і крывавых подзьвігах фюрэра, добра ведаючы тое, што заваяваць мала, трэба яшчэ акупаваць тэрыторыі і ўтрымаць там больш-менш парадак і т. п. На шчасьце для Эўропы, Гітлер быў заваявацелем, але абсалютна паганым палітыкам, і ня трэба было вялікага розуму, каб прадбачыць канец авантуры. Ну, а пакуль што ўсе мы былі ў руках ненармальных людзей, якіх проста трэба было нейк перахітрыць, каб самым выжыць, ды яшчэ паводле магчымасьцяў дапамагчы людзям. Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы, птушкі бяз гнёздаў, у якіх надзея была толькі на Бога. Але вось прыйшоў дзень, калі доктар Градзіл засьмяяўся ля сваяго радые, а Сталін, кажуць, затросься ад нечаканасьці — Гітлер напаў на Савецкі Саюз! Градзіл сказаў, што сталася тое, што трэба. Я начыталася аб нямецкай тэхніцы й ведала, што яна ня толькі для парадаў у Бэрліне, якія мы бачылі ў кіно, яна цяпер, менавіта цяпер гарэ крывавымі барознамі маю Беларусь, і зялёныя сёлы нашыя ў небясьпецы. Я толькі спадзявалася, што, часта бітыя ў гісторыі, мы й тут вывернемся нейк, хто як можа, і народ захаваецца.