Читаем Споведзь полностью

Хутка пасьля маяго прыезду ў Прагу памёр Тамаш Грыб — таксама член ураду БНР, наймалодшы яго міністар. Памёр на васпаленьне лёгкіх — дарагі Флемінг тады яшчэ ня даў людзям пэніцыліну. Усе мы езьдзілі на крэмацыю, якая сама па сабе ўжо была для мяне дзівам. Там я пазнаёмілася з Ермачэнкам, Русаком, Бакачом, Калошам і інш. Труна паволі адплывала ад нас, і на хорах нейкі ўкраінскі сьпявак прачула сьпяваў «Не пагаснуць зоркі ў небе». Я таксама адчула, што і я ўжо на чужыне, і горка зашчаміла сэрца. Пасьля былі грамадзкія хаўтуры. Пад гэрбам нашым і сьцягам вісеў прыгожы Грыбаў партрэт, зышлося многа людзей — чэхаў і братоў-эмігрантаў. Валодзя Тамашчык мне іх называў. Ад чэхаў быў ведамы славіст, прафэсар Славік, выступаў сардэчна, прадумана. Ад украінцаў выступаў, здаецца, прафэсар Дарашэнка, які некалі першы напісаў кніжачку аб нашым адраджэньні. Сам ен з Чарнігаўшчыны, дык беззаганна валодаў беларускай мовай. Ад рускіх эсэраў гаварыў вельмі цікавы Чарноў. Была на хаўтурах і Радзянко. Яна, здаецца, любіла мяне, мы часта сустракаліся ў цэркве. Скромна ў хустачцы пад бараду гэтая шляхотная дзяячка, здаецца, ніколі ня думала пра сябе. Пасьля заканчэньня унівэрсытэту доктар Грыб працаваў у славянскім архіве ў беларускім яго аддзеле. Плацілі там грашы, і ен дарабляў у няшчодрае беспрацоўе як мог, насіў нават і прадаваў, казалі, краваткі[24] па людзях, а ў архіве пісаў, заўзята працаваў для Беларусі. Кажуць, засталося пасьля яго многа вартасных навуковых працаў. Часам выдавалі беларусы ў Празе «Іскры Скарыны»[25], над якімі працаваў пераважна доктар Грыб, а фінансаваў іх Васіль Русак — мажны й вельмі энэргічны слуцкі паўстанец[26], які памёр пасьля вайны ў савецкім зьняволеньні. Былі яшчэ Клаўсуць, Вітушка, Астапкевіч і інш. Яны пераважна пажаніліся з чэшкамі й жылі ня ў Празе.

Беларусы, за малымі выняткамі, жылі вельмі бедна. Загадкава багата жыў толькі адзін Іван Абрамавіч Ермачэнка. Быў гэта лекар, які меў багатыя апартаменты ў цэнтры Прагі і інзэраты[27] аб сваім кабінэце даслоўна ва ўсіх чэскіх газэтах. Гэта быў вельмі добра апрануты сярэдняга росту нехуды чалавек, які вечна ўсьміхаўся, але зусім не выклікаў.да сябе даверу. Жанаты ён быў з нейкай рускай з Румыніі, якая таксама скончыла мэдыцыну (зубніха) на беларускую стыпэндыю, мелі яны дзьве дачкі. Акрамя яго ніхто ні слова не гаварыў па-беларуску. Багаты гэты чалавек ня меў ніякае літасьці над беднымі сваімі суайчыньнікамі, ён наагул, як казалі, сэпараваўся ад іх, але вось цяпер пачаў браць удзел у беларускім жыцьці, цікавіцца падзеямі й высоўвацца наперад. Я яго нечаму неўзлюбіла, і ён ніколі не здабыў маей сымпатыі й маяго даверу. Яго ўсе баяліся, але я, пасьля таго здарэньня ўдома, калі пачулася вельмі сільнай, не баялася нікога, а супраць яго пачала выступаць. Як можна выступаць ад імя народу, ня маючы адкрытай душы для ўсіх нашых бедаў і інтарэсаў? Я, вясковая дзяўчына, ніяк не магла гэтага сьцяміць… Інтарэсы маяго народу — мая сьвятасьць, я крывёй магла заплаціць за яго лепшае заўтра, але я хачу, каб усе тут мелі чыстыя сэрцы й рукі! Я прыехала адтуль, гдзе народу вельмі цяжка, і ў імя яго дабра я буду толькі працаваць і жыць. Другіх меркаваньняў ня ведаго, і ні з кім мне пакуль што не па дарозе. Моцна да ўсіх прыглядаюся, практыкі ў гэтым у мяне ніякай няма, але шлях свой я ведаю. Я, напрыклад, вельмі веру дзядзьку Васілю, пані Крэчэўскай, Тамашчыку, нават Русаку, ну а з Ермачэнкам — я супраць! Напрыклад, мой муж у вельмі цяжкую хвіліну, калі быў сапраўды бяздомны й галодны, прасіў пазычыць крыху грошай. Ён не пазычыў, але на 200 карон заручыўся за яго ў банку й вельмі баяўся, каб яны яму не прапалі. Сябру Калошы ён даў працу чорнарабочага ў сябе на віле ля Прагі й плаціў чалавеку грашы. А вось пані Крэчэўскай ці дзядзьку Васілю — старым, вартым і вельмі бедным людзям, такі багач нават не падумаў, каб дапамагчы. Зусім спакойна наглядаў іх убогасьць жыцьця. Былі й другія з вышэйшаю асьветаю нашыя сябры, і яны сапраўды галадалі… Усё гэта ўзважыўшы, я прыйшла да пераконаньня, што гэта не патрыёт, і тады чаму хоча правіць у гэтай маленькай сям'і, калі за сям'ю яе ня лічыць? Што за кабала й хто яго паслаў на нашую голаў і пашто? Калі яны даведаліся аб маёй тэлеграме прэзыдэнту Бэнэшу, дык дзядзька разумна гэта прамаўчаў, а Ермачэнка горка зацеміў, што гэта неразумна, бо трэба йсьці супраць Граду, не з Градам. Але ён не пашкодзіў мне тады, ня выдаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии