Читаем Споведзь полностью

А час ішоў. Я не магу забыцца аб чэскай мабілізацыі. Усе мы ў нашым доме супольна слухалі, як гаварыў Гітлер. Ён крычаў, злаваўся, быццам крыкам хацеў паралізаваць запалоханыя народы. Нарэшце ноччу аб'явілі аб мабілізацыі. Людзі сьмяяліся, кідаліся сабе ў абдымкі! Яны ня плакалі, не баяліся, яны былі шчасьлівыя, што могуць, маць шчасьце йсьці бараніць сваю волю, сваю Радзіму. «Тэдь вімэ, на чэм йсмэ!» (ведаем, што рабіць!) — крычаў мне сусед наш з несказаным шчасьцем. Мы ня думалі, што вораг дасьць чэхам спакойна мабілізавацца. Суседзі паадзявалі маскі, а ў нас была толькі адна, і мы з мужам пачалі тут сварыцца: ён пхаў яе мне, а я яму назад, і нарэшце мы адкінулі яе зусім. Назаўтра муж папытаўся ў мяне, што, на маю думку, яму рабіць? На маю й на яго думку трэба было вось цяпер адудзячыцца харошаму народу за асьвету й за гасьціннасьць, і муж пайшоў і запісаўся дабравольцам. Але вайны не было, а чаму, я гэтага нават ня ведаю… Як я цяпер думаю, дык Прага ня ў сілах была стрымаць нямецкую ўсю напорыстую навалу, але навала гэтая была ў сіл iх пакінуць ад тысячагадовага горада мокрае месца… Спакой а сабе паехалі дамоў Дэладзье, Чэмбэрлен і інш., якія на так коратка адвярнулі ад сябе небясьпеку. Прэзыдэнт Эдуард Бэнэш пакідаў сваю Бацькаўшчыну. Усе плачучы слухалі ягоную апошнюю прамову. Ён прашчаўся са сваім народам, змушаны пакінуць яго. Мне так захацелася ў гэты час падзякаваць яму за ўсё, што чэхі зрабілі для нас, што я, каб муж ня ведаў, напісала яму на Град падзяку ад нас, усі беларусаў у Празе, і шчырае спагаданьне з прычыны такой гістарычнай сумнай, трагічнай падзеі. Мужу пасьля толькi паказала падзяку з Граду, якая, як адказ на мой ліст, надышла з Граду. Мы доўга яе перахоўвалі вайною.

У Чэхаславакіі ўтварыўся новы ўрад на чале з трагічнай асобаю Гахі. Пасьля 15 сакавіка 39-га года ў бурны, ветраны, засьнежаны дзень увайшлі ў Прагу немцы. У гэтыя дні я на вуліцу не выходзіла. Мала хто плакаў цяпер, людзі кінуліся ў крамы й пачалі купляць усе — ад мыла й сала пачынаючы. У Кашпараку жыла сям'я нямецкіх камуністаў. Гэта быў рабочы й нейкі дзеяч Ота Кляўдэр, Ані, ягоная жонка, і іх дачка. Ані мне многа радзіла, памагала. Ота вадзіў Юру на спацыр, калі я мыла бялізну, і часта нам прыносіў маскоўскія газеты. Ён мне сказаў, што вайну вырашыць савецкая зброя, і гэта пасьля аказалася праўдай. У іх я пазнаёмілася з многімі людзьмі. Адныя з іх — румынскія яўрэі — уцякалі з Прагі й пакінулі нам сваю кватэру. Гэта быў невялічкі пакойчык, і цераз карыдор куханька. Недарагая кватэра й для нас акурат. Яўрэі былі вельмі маладыя, і жонка была надзвычайна прыгожая. Гэта быў чацьвёрты паверх, найвышэй у гэтым доме. Ніжэй пад намі жыла пані Косач-Шыманоўская, сястра Лэсі Украінкі, і яшчэ ніжэй — сям'я Малжулаў, гдзе былі дзве дачкі-студэнткі. З малодшай Лідаю мы пасябравалі.

Цяпер усё пераважна залежала ад немцаў, і праца. Беспрадоўных цяпер не было. Немцы ваявалі, а чэхі йшлі на іх месца. Арміі свае чэхі не давалі, але працоўную сілу так. Але муж па-ранейшаму працаваў у доктара Градзіла, якога ўжо прагаалі з Граду, але ён быў такі нэрвовы й такі няшчасны, што ня мог працаваць. А можа, і не хацеў… Усе дні напралёт ён праводзіў ля радыё, слухаў заходнія дэмакрацыі.

Пасьля былі апошнія лісты ад нашых бацькоў, і пачыналася вайна з Польшчай.

Да нас аднойчы завітаў незнаёмы чалавек, які назваў сябе Тыран. Дасканала гутарыў па-беларуску й прыехаў быццам з Латвіі. Меў усе выданыя тады кніжкі Максіма Танка. Мы выпрасілі ў яго толькі Танкаву фатаграфію з першай старонкі. Ён цікавіўся, што мы думаем, што зьбіраемся рабіць і г.д. Дзівіўся мужавай пасыўнасьці, запалоханасьці, але выразна нічога не гаварыў. Ён начаваў у нас у сенях, бо было цесна — было гэта яшчэ ў Кашпараку. Назаўтра, калі муж пайшоў на працу, ён папрасіў у мяне нажа, скінуў чаравік і пачаў майстраваць абцас. Калі яго разварушыў, дык у абцасе паказалася дзюрка, а ў ёй паперка на 500 зл. — яшчэ Польшча тады існавала. Ён глядзеў, як я буду рэагаваць на гэта, але я толькі папыталася: пашто яму гэта? «Хачу студыяваць у Празе», — кажа. «Ну й ну, — думаю, — гэта чалавек нядобры, і пашто ён пры мне даставаў тыя грошы, во дзіва?» Чалавек усім кватэрантам паказаўся падазроным, і яны пачалі шаптацца й пытацца ў мяне: хто гэта? Я ім сказала, што нейкі будучы студэнт. Чалавек прасіў, каб я яго крыху пакінула аднаго ў хаце, пасьля ен пайшоў. Муж быў на рабоце. Вечарам, яшчэ муж не вярнуўся, я клала Юрачку спаць, як раптам прыйшоў да нас малады чалавек і працягауў мне легітымацыю[22], на якую я нават ня глянула — так спалохалася, што падкасіліся ногі. Ён супакоіў мяне, распытаўся пра нашага начнога госьця й пайшоў. Я абняла толькі Юрку й ледзь дачакалася мужа.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии