Читаем Споведзь полностью

Нядаўна я пра гэта расказвала адной жанчыне. Яна ў мяне толькі папыталася: «Такі Хрыстападобны?» Кажу: «Так, бледны, худы, страшны й менавіта Хрыстападобны». Яна назвала яго. Гэты чалавек дапамог арганізаваць, а пасьля такжа прадаць і праваліць «Грамаду»… Быў гэта страшны чалавек… Болей мы ў хату такіх не пускалі, прыходзілі да нас толькі свае сябры й нашыя з Моджанаў.

Пасьля падзелу Чэхаславаччыны нас пачалі вельмі прасьледаваць палякі. Яны відавочна патрабавалі, каб чэхі нас вярнулі ў Полынчу, бо мы ж былі польскімі грамадзянамі. I вось у нас бязвыхаднае становішча, нас выкідаюць. Нехта перадаў мужу, каб мы з сынам схадзілі да аднаго з чэскіх сэнатараў і папрасілі заручыцца за нас. I вось ідзем мы з Юрачкам, вяду яго за руку. Калі мы туды прыйшлі, дык усе ва ўрадзе зацікавіліся цудоўным хлопчыкам, які міла гаварыў чэскія вершы. Пан сэнатар прыняў нас ветліва. Я вельмі няўмела папрасіла яго памагчы нам — прасіць нешта для сябе мне было заўсёды цяжка. Ён загадаў сакратарцы напісаць нешта, падпісаў гэта, і мы трапілі ў рукі ўсіх супрацоўнікаў гэтага ўраду. Яны паспелі ўжо купіць Юру чэскія кніжачкі для дзяцей і сабралі яму троха й грошай. Я старалася скрыць тое, што я не прывыкла, каб давалі мне грошы, што я іх прывыкла людзям даваць, але яны ўсе былі такія шчырыя, такія харошыя, што я ўзяла гэты падарак для сына, і мы сардэчна разьвіталіся з імі. Так мы засталіся ў Празе, і грозны начальнік паліцыі для чужынцаў, нейкі славак — забылася яго прозьвішча ўжо, — ня мог нас так сабе выкінуць.

Палякі нейк ужо пранюхалі мае крыўды на іх, і бацькі мне са страхам пісалі, чаму я не маўчу лепей у Празе, што тут шкадуюць, што наагул мяне выпусьцілі са сваіх рук… Я чытаю польскія газеты. Кракаўскі «Кур'ер поранны» пісаў, што палякі немцаў разаб'юць, напэўна, і тады пашыраць свае граніцы так, што польскі жолнеж[23] падасьць руку японскаму. Аж куды ўжо пашырацца граніцы Рэчы Паспалітай! Каго Бог хоча пакараць, адыме розум, — думала я. Мы яшчэ пасьпелі зрабіць Юрачкін партрэцік і паслаць яго бацькам, як немцы напалі на Рэч Паспалітую. Шкада было нашых людзей, шкада было бацькоў нашых, нашай зямлі. Вайна ня жарты, і немцы ня ангелы! Што ж, выйшла яшчэ горай, як мы баяліся. Зьяднаньне Беларусі і яе «асвабаджэньне» поўнасьцю закрыла мне гора маёй сям'і. Хутка напісалі нам, што тата мой памяняў сваю кватэру на горшую ў Гродне, і я ўжо ведала, што гэта значыць. Неўзабаве гэта пацьвердзілася, і мы ад зэльвенцаў атрымалі справу аб тым, як ля сьцяны нейкага хлява ў Зэльве забілі 21 чалавека, у тым ліку старэнькага бацюшку Якабсона, зэльвенекага ксяндза, і інш… Божа мой, і каму й пашто гэта было трэба? Калі хто й чакаў чаго, дык ня гэтага. Старэнькі гэты сьвятар, памятаю, вельмі любіў туліпаны, а матушка яго была старэнькая, малая, як курапатка. Ён прыходзіў да нас хрысьціць Юрачку й такі быў бяскрыўдны. Што там далей у нас рабілася, я ня ведала, але лёс таты мяне ўстрывожыў, і тут я пыталася: за што? Я ня ведала, як дапамагчы ім. Напісала ліста ў Палаўкі, да чалавека, які быў многім нам забавязаны, да Люціка Уладка. Гэта быў набожны чалавек, наш сусед. Яму давалася балота касіць, поля, што засеяць. Мама і лячыла дзяцей ім, і жаніла, і нават на вясельлі ў іх была каравайніцай, што было супраць яе правілаў. I вось гэты чалавек прадаў нас, першы падпісаўся на вываз мамы з дзецьмі, бо тату ўжо дабівалі ў Гродне ў турме разам з яго братам Валодзем і пляменьнікам Віталем. Сын гэтага Люціка, таксама Уладзімір, цяпер важны праваслаўны сьвятар савецкі, якога яны пасылаюць увесь час за граніцу. Кажуць, што ён партыйны.

Казаў мне адзін чалавек, што тады было агульнае азьвярэньне, насалода з мукаў чалавечых і канец сьвету. Так недзе наступаў некалькі вякоў таму Чынгісхан на славянскія землі… Сумнае было злучэньне зямлі нашай, неблагаславеннае добрай справай.

З дзядзькам Васілём жылі мы вельмі дружна. Старэнькі любіў заехаць да нас. Ён не спадзяваўся, што з ганарыстага маяго Янкі будзе такі добры муж. Цешыўся гэтым. Янка цікавіўся болей літаратурай і прыгожымі дамамі й зусім мала палітыкай, а дзядзька Васіль толькі палітыкай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии