Читаем Споведзь полностью

Старшая сястронка за некага выйшла замуж, а маленствы папляліся аж у Крынкі, ад Гудзевіч гэта амаль 50 км, да сваяго дзеда Юрка Анісімовіча. Шукалі ратунку. Дзед данёс на іх у НКВД з просьбаю, каб забралі ад яго памешчыцкіх дзяцей і вывезьлі туды, гдзе ўсіх вывозяць… Не пасьпелі іх вывезьці, бо наскочылі немцы. Расказвала мне гэта з жудасьцю Тамара, адно з тых бедных дзетак. Дзед памёр у Хорашчы, згубіўшы розум, але гэта пасьля. Людзям забіралі зямлю, іх суседзяў, іх родных, і самае страшнае тое, што ім забіралі сумленьне, тое беларускае, хрысьціянскае сумленьне маіх землякоў. Тое ж самае я наглядала і ў Празе. Гэта была адзіная нагода, гдзе праяўляліся самыя зьвярыныя інстынкты чалавека, і называлася гэта — прагрэсам… У Гітлера рабілі гэта паводле яго загаду, а тут рабіў гэта кожны! Кожны стараўся даказаць, што ён дастойны біць, мучыць і забіваць, знача, прыгодны для Сталіна. Трудна думаць, што людзі, узгадаваныя на падобным, створаць культуру, дастойную чалавека. З такіх крыніцаў раней ці пазьней выплыве загуба для сьвету. Машына — не культура, і шрубкі — не індывідуа…

I так Прага, 1943 год. Вясна. У Прагу маецца ў водпуск прыехаць мой муж, мы з Юрам яго вельмі чакаем. Але пакуль прыехаў ен, дык паявіўся, на маё гора, Ермачэнка. Ён адразу прыслаў да мяне сваяго ад'ютанта Аўчыньнікава, які загадаў мне здаць Ермачэнку беларускі архіў па В.Захарку. Што ж, я яму паказала дзьверы. За некалькі гадзін ён зноў прыехаў у наш малы пакойчык, цяпер ужо з запіскаю нейкага Лангера й Рыхтэра — начальства з Менску. Я ветліва паясьніла Аўчыньнікаву, што мы жывем у Пратэктараце Чэхіі і Марава й толькі гэтай уладзе я падпарадкуюся. Трэці раз ён прыехаў з загадам ужо ад пражскага гэстапа. Я сказала, што паеду да Ермачэнкі.

Хораша адзеўшыся, каб не адчуваць сябе ніжэй ад іх, я села ў трамвай. Ва мне ўсё дрыжэла. Я паднялася ў кватэру Ермачэнкі, і яго дзяржыморда адчыніў мне дзьверы. Ля дзеравянай бочачкі, з каньяком відавочна, стаялі поўныя чаркі, закусі не было відно, а Ермачэнка й два немцы сндзелі ў дыміну п'яныя, чырвоныя й не вельмі пэўныя ў вымове слоў. Яны папыталіся ў мяне, гдзе ключ ад архіву памершага? Я пацікавілася: пашто ім гэта? «Мы хочам вывучыдь беларускую мінуласьць, каб ведаць, як у далейшым адносіцца да беларусоў як да нацыі». Я сказала, што ключа ў мяне няма. «Што ж, мы тады зломім замок», — прамармытаў немец. Атмасфэра была напружанай, слоў падала мала, і былі яны цяжкія, як град. А ў каго ключ, каму яго даў Захарка? Ня ў нашых інтарэсах было путаць Міколу й камплікаваць[48] ужо й так дастаткова скамплікаванае нашае становішча, і я адкрыла сваю вельмі элеганцкую сумку й паклала ключы ім на стол. Немцы з цікавасьцю паглядалі на мяне, яны былі болей талковыя за Ермачэнку. Уся я была ў цёмна-шэрым і ў чорным, і найчарнейшым быў мой настрой. На сходах я па-бабску расплакалася. Нікога, хто мне дапамог ці парадзіў бы, ля мяне не бьіло. Калі прыехаў Янка, дык ніякіх ен зацікаўленьняў маімі справамі не праявіў. Быў вельмі заняты сабою й толькі сабою. Ёй, здавалася мне, перастаў быць нават джэнтэльмэнам, і, гледзячы на яго, мне рабілася прыкра. Многа распавядаў пра Слонім і становішча на Беларусі. Немцы да яго адносіліся з недаверам. Еў ен разам з імі, але ў асобным пакоі, зусім адзін, каб ня слухаў размовы немцаў. Ён сам ня сеў бы з імі за стол, але тое, што яны сэпаравалі яго, было прыніжаючым. Муж расказваў аб расстрэлах селаў, аб тым, як яны стараліся іх ратаваць. Мужа прыслалі на месца доктара Дылеўскага, таксама з Чэхаславакіі, якога арыштавалі. Супраць мужа былі палякі й немцы. Палякі рукамі немцаў стараліся вынішчаць альбо высылаць у Нямеччыну беларускі элемэнт. Яны многа ўжо пасьпелі вынішчыць нашых, абвіняючы іх у камунізме. Камуніст ці не камуніст — для нас ня мела значэньня, трэба было ратаваць усіх. Муж вырваў з лагероў савецкіх і яўрэйскіх лекараў, і яны ўсе ўцяклі ў партызаны. Калі мужа камісар Эрэн абвініў у дапамозе ім, дык ен сказаў, што хіба камісар ведае тое, што яўрэяў розуму вучыць ня трэба. Эрэн, яшчэ пад уплывам палякаў, затаіў на мужа нянавісьць, але Піпэр трымаў з Прагі руку над Янкаю, і пакуль што яму нічога нельга было зрабіць…

А тым часам Ермачэнка паехаў з немцамі на кватэру дзядзькі Васіля, і яны перавязьлі архіў дзядзькі на кватэру да Ермачэнкі. Ермачэнка больш-менш арыентаваўся ў тым, што было ў архіве. Дзядзька паказваў яму дакументы, і вось ён не знаходзіць іх, ён лютуе! Аб гэтым мне расказала пані Крэчэўская, якой Ермачэнка абяцаў, што назаве яе імем ясьлі ў Менску. Гэта яе не кранула. Цану авантурніку яна ведала. Але доказы Ермачэнкі былі галаслоўнымі, бо чым ён мне мог давесьці, што ў архіве было. Немцам я сказала, што архіў пакінуў мне дзядзька Васіль проста як сваей сваячніцы. Але са страху я ня спала ночы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии