Читаем Споведзь полностью

Шмат пазьней сястра Ніна прасіла мяне, каб я кінула думаць пра Беларусь, бо яны вынішчаць усю нашую сям'ю. Яны забілі маяго тату, дамучылі сьведама маму, атруцілі сястронку Люсю ў 1952 годзе[47] ва Вроцлаве, даканалі маральна й фізычна Юрку, а ў канцы вайны савецкі афіцэр забіў выстралам у вісок Расьціслава, кажучы: «Твая сястра-пісьменьніца супраць нас, і ты кулацкі сын…» Вестку гэтую трудна мне праверыць, але, мяркуючы па тым, як яны нішчылі людзей і асабліва нашую сям'ю, гэта зусім праўдападобна. Такога не рабілі нават гітлераўцы, асабліва са сваімі людзьмі. Высокі мой, сьветлы мой, каханы малады брат… Я толькі пытаюся ў Бога — за што?

Нейк пару гадоў таму падышоў да мяне чалавек у Воўпе. Ён мне сказаў, што ў арміі хлапцы з Данілаўцаў угаворвалі Расьціслава ўцякаць з-пад Бэрліна, ён адмовіўся. Сказаў, што ўдома ёсьць Папенюкі і іншыя, якім ён зрабіў дабро, і яны цяпер выслугоўваюцца перад балыпавікамі тым, што яго прасьледуюць… Што ж, і гэта пакінем Богу… Мы з Расьціславам, як дзеці, і пакуль што гэта наш крыж.

Калі мы вярнуліся з лагеру, дык былі зусім бедныя, амаль абдзёртыя. Тады я паехала па просьбе Яначкі да тае свае стрыечнае сястры Лены ў Красны Груд. Славачка пісаў мне, што завёз да яе й маю зінгераўскую машыну. Меў да нас пасьля доўгае разлукі прыехаць наш сын. Мы хацелі прадаць машыну й крыху лепей прыняць сына. У Воўпе сустрэлі мяне нашыя сяляне, яны завялі мяне ў сяло, брыгадзір даў каня й чалавека, і мы паехалі ў Красны Груд. Сястра мая сядзела пад яблыняю, і перад ею ляжалі горы яблыкаў, якімі яна мяне частавала. Яна вельмі зьдзівілася, што я добра выглядаю, а што яна хворая, ходзіць на ўколы. Пачала бедаваць, што яна бедная, тады я заверыла яе, што нічога ў яе прасіць не зьбіраюся. «А што ў цябе ёсьць?» — запыталася яна. «У мяне есьць Сын і есьць Муж, а гэта вялікае багацьце!» — сказала я сястры. Тады я пачала пытацца ў яе маю машыну, аб адзежы братавай я не гаварыла, яна перарабіла яе сваім сынам. Сястра ахвотна аддавала мне маю машыну, але толькі тады, калі я дам ёй 600 рублёў (было да рэформы), бо яна дала Славачцы, якога выдала, два кілаграмы сала й 500 рублеў грашыма, вось гэта я ёй мушу вярнуць, іначай яна ня мае што гаварыць са мною… Тады селянін, які быў са мною, кажа ёй: «Калі вы давалі Расьціславу грошы, дык тады пуд жыта каштаваў 500 рублёў, я вам дам сяньня два пуды жыта, толькі аддайце Ларачцы яе машыну». Яна не аддала. Мне прьшомнілася, як вайною ў Прагу прыехала яе родная сястра з сям'ей, з мужам сьвятаром Лапіцкім і дзяцьмі, і як я старалася ўсе магчымае зрабіць для іх, але я маўчала. Чалавек, які мяне прывёз, хацеў паглядзець на машыну, і мы пайшлі ў былы палац, гдзе жыла мая сястра. Паркет блішчэў, зелянела плюшавая мэбля, адчуваўся ва ўсім вялікі дастатак. «Гэта мне людзі перахавалі», — тлумачылася да подласьці скупая скнэра-сястра. А селянін сказаў ей: «Вось бачыце, вам перахавалі рэчы, а тут за чужую машыну вы хочаце грошы ад чалавека, у якога няма, толькі як на дарогу…» Машына мая стаяла раненая куляю й гранатаю. Машына перажыла нас. Я пагладзіла яе рукою, і мы пайшлі. Тут сястра ўпала амаль у істэрыку, яе дачка пачала плакаць, каб я ў іх засталася, сын ужо прынёс гарэлку. «Не, — сказала я, — з такімі людзьмі не пераламлю я хлеба» — і выйшла. Сястра дзівілася, як мяне, паню, яшчэ возяць сяляне, а яны вазілі мяне, можа, крыху баяліся прадсядацеля, але падвезьлі. Усю дарогу назад мяне мучыла сэрца, і падарожжа я ўспамінаю са страхам. Гэта была родная дачка замучанай у 41-м годзе татавай сястры цёці Мані…

Людзі зрабіліся як зьверы, яны вырывалі адзін другому з рук убогія лахманы й старыя рэчы. Напаверх выплыла ў людзях найгоршае. Усякая шляхотнасьць у асяродзьдзі бальшавікоў выдаецца «буржуазным предрассудком», нечым так ненармальным, як некалі — подласьць. Вартасьць чалавека мерылася не яго чынамі, пражытым жыцьцём, а той толькі шызафрэнічнай ярасьцю, з якою ён хваліў некалі Сталіна, а цяпер тое, што славілі заместа яго. Людзі пашалелі ад дзікага. Мне казалі, што ў 41-м годзе быў канец сьвету й людзі, каб выжыць, рабіліся проста зьвяр'ём, Калі ястрабкі арыштавалі татавага брата ў Гудзевічах, дзядзьку Валодзю, дык яго жонка са страху пакінула чацьвёра дзяцей, ад 15 да 4 гадоў і ўцякла ў Польшчу.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии