Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Па шчырасьці, любы чалавек у Беларусі, якога хвалююць ня толькі практычныя жыцьцёвыя рэчы, а такія «абстракцыі», як свабода, культура, правы — знаходзіцца ў глыбокім гета, а з-за высокага плота з калючым дротам на яго са зьдзіўленьнем пазіраюць «звычайныя грамадзяне».

Цікава, дзе ў гэтай сытуацыі знаходзіцца сам літаратар, чалавек, які працуе са словам. Калі ня ў гета, дык дзе — разам з ахоўнікамі і канваірамі? Ці з марадзёрамі, якія рабуюць і займаюць месцы, вызваленыя тымі, каго загналі ў гета? Ці проста з нэўтральнымі абывацелямі, якіх нічога не тычыцца?


«Сталін магутным каўпаком лёг на нашу сьвядомасьць»

Андрэй Шары, Прага

7 траўня 2015

Напярэдадні Дня перамогі беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч дала інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода.

Размова пачалася з кніжкі «У вайны не жаночае аблічча», якая выйшла ў 1985 годзе з цэнзурнымі купюрамі.

Алексіевіч: У 2002 годзе, калі ў мяне выходзіў чатырохтомнік у маскоўскім выдавецтве «Время», я напісала новую прадмову да кнігі «У вайны не жаночае аблічча» — пра тое, як шмат пры першым выданьні з кнігі было выкінута, па якіх матывах гэта выкідалі. Па меры таго, як разьвівалася перабудова, многія людзі неяк патроху «падымаліся». Тым больш мае гераіні, жанчыны ваеннага часу. Гэта былі ўжо старыя людзі, як яны сябе называлі, людзі з натуры, якая сыходзіць, але яны не хацелі сысьці, да канца ня выказаўшыся. І яны мне ўжо пасьля выхаду кнігі дасылалі матэрыялы, тэлефанавалі, зь некаторымі я зноў сустракалася. У апошніх перавыданьнях (спачатку чатырохтомнік, потым пяцітомнік) кніга «У вайны не жаночае аблічча» выйшла такая, якой яна была задуманая ў самым пачатку.

Уласныя ўнутраныя абмежаваньні, вядома, у савецкі час і ў мяне таксама былі, і я таксама не магла нейкія рэчы прыняць, паколькі цэлы пласт сусьветнай ваеннай літаратуры прайшоў міма мяне. Сутнасьць савецкага разуменьня ваеннага супрацьстаяньня была такой: «вайна — бяда», а экзыстэнцыйныя пытаньні адсутнічалі. Пра іх упершыню, і то не зусім да канца, у адкрытай манеры загаварыў Васіль Быкаў. Мы ў цэлым былі занадта прывязаныя да свайго часу, і спатрэбілася пажыць у стане хоць бы духоўнай паўсвабоды (у якой мы да гэтага часу ўсе жывем), каб нейкія рэчы я зразумела і змагла сказаць. Каб я зразумела: чалавек — і страшны, і выдатны, і незразумелы, зло — і яркае, і драпежнае, вайна — страшны, але вельмі яркі і вельмі розны сьвет, і чалавек у гэтым сьвеце таксама вельмі розны. Сёньня, гартаючы апошнія выданьні кнігі, магу сказаць: я зрабіла ўсё, што ў маіх сілах. Было б у мяне ў 1980-я гады сёньняшняе адчуваньне часу, напэўна, часткова іншым было б і разуменьне вайны. Але і трыццаць гадоў таму я зрабіла ўсё, што змагла.

Шары: Вы казалі ў адным з інтэрвію, што для вас важнай у працы над ваеннай прозай была традыцыя Алеся Адамовіча. Як вы ацэньваеце савецкую літаратуру пра вайну? Чаму не напісана вялікага расейскага раману пра вялікую вайну, як вы лічыце?

Алексіевіч: Я думаю, паўплывала абмежаваньне ідэй савецкага часу. Сталін магутным каўпаком лёг на нашу сьвядомасьць — і, як высьвятляецца, гэты каўпак да гэтага часу прыціскае і новыя пакаленьні, і валадароў, і масавую сьвядомасьць. Мы бачым, што пачынаецца новае адраджэньне Сталіна. І вядома, наша ўяўленьне аб сьвеце было моцна звужанае, сьвет дзяліўся толькі на ахвяры і катаў, а сьвет насамрэч куды больш складаны. Калі паглядзець, што дзеецца сёньня ва Ўкраіне, адкуль я нядаўна прыехала, то там палова людзей — закладнікі, якія апынуліся ў сытуацыі акупацыі. Я бачыла вочы ўцекачоў, зусім разгубленыя, сьвет для іх пахіснуўся. Цэлае пакаленьне старых савецкіх людзей ад інфарктаў і інсультаў сёньня памірае, іх сьвет абсалютна абрынуўся.

Мы былі паралізаваныя гэтай карцінай чорна-белага сьвету, нават найлепшыя, нават самыя таленавітыя людзі. Як казаў, здаецца, Усевалад Гаршын ці Леанід Андрэеў, для нас вайна — бяда, а вайна насамрэч — гэта вар’яцтва. Я ўжо адношу сябе да пакаленьня, якому ўдалося вырвацца з чорна-белага ўспрыманьня вайны. Для нас, вядома, вайна ставіць велізарную колькасьць экзыстэнцыйных пытаньняў: чалавек застаецца сам-насам з думкай аб тым, што ён можа забіць іншага чалавека. У чым справядлівасьць вайны, якая адноснасьць гэтай справядлівасьці? Адзін з маіх герояў сказаў: «Я напісаў завяшчаньне, каб, калі я памру, мае мэдалі не хавалі са мной, як гэта зрабілі з маімі аднапалчанамі, а аднесьлі іх у царкву. Бо і я забіваў». Гэта іншы, экзыстэнцыйны ўзровень разуменьня вайны.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература