Алексіевіч не патрапіла ў тройку прэміі «Вялікая кніга», хоць чытачы аддалі ёй перавагу
25 лістапада 2014
Кацярына Зайкоўская
Пры гэтым, паводле апытаньня на сайце прэміі, чытачы аддалі перавагу кнізе беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand».
Прэміяльны фонд прэміі «Вялікая кніга» складае 6,1 млн расейскіх рублёў.
Напярэдадні вызначэньня пераможцаў Сьвятлана Алексіевіч
паведаміла Свабодзе з Масквы, што вельмі некамфортна пачуваецца ў шорт-лісьце разам з Захарам Прылепіным:«Адчуваю сябе вельмі, вельмі некамфортна. Справа ў тым, што гэты чалавек абсалютна іншых перакананьняў. Я лічу, што пісьменьнік, які прапаведуе вайну, абараняе яе, і яму гэта падабаецца, — гэта не пісьменьнік, не прафэсіянал. Гэта чалавек нейкай іншай прафэсіі».
24 лістапада 2014 году скончылася традыцыйнае чытацкае галасаваньне «Вялікая кніга», паводле якога першае месца атрымала Сьвятлана Алексіевіч. Захар Прылепін — на другім. Алексіевіч з гэтай нагоды сказала:
«У народным галасаваньні я перамагла Захара Прылепіна. Гэта мяне пераканала ў тым, што ня ўсе тут зьехалі з глузду і ня ўсіх захапіла мілітарысцкая гістэрыя. Мне здаецца, што людзі самі зьбянтэжаныя і разгубленыя. Ёсьць нармальныя людзі. Народнае галасаваньне мяне вельмі парадавала. Нават не з-за таго, што я перамагла, а з-за таго, што не атрымаў першае месца Захар Прылепін, які вельмі нахабна ішоў да перамогі».
Разам з тым Сьвятлана Алексіевіч сказала, што ня мае спадзеваў на перамогу ў конкурсе — на яе думку, журы можа не ўлічыць вынік народнага галасаваньня і зрабіць выбар на карысьць Захара Прылепіна:
«У мяне няма ўпэўненасьці, што я перамагу. Таму што ў агульным стане расейскае грамадзтва сёньня вельмі нечаканае, вельмі агрэсіўнае. Увогуле, ёсьць рэваншысцкі комплекс у расейскага грамадзтва».
Першая пастаноўка паводле «Часу second-hand» — у Магілёве
27 студзеня 2015
Радыё Свабода, Магілеў
З Уладзімерам Пятровічам гутарым у ягонай грымёрцы. У спэктаклі, кажа суразмоўца, тры маналёгі, узятыя з твору Сьвятланы Аляксеевіч «Час second-hand». Падзеі адбываюцца ў Савецкім Саюзе, у перабудову:
«Гэта маналёгі людзей пра час, сябе, пра сытуацыі, у якія яны траплялі і якія рабілі іх альбо мацнейшымі, альбо ламалі».
Рэжысэр-пастаноўшчык заўважае, што твор Сьвятланы Алексіевіч выдаўся няпростым для спэктакля. Дужа ён эмацыйны. Некаторыя актрысы, кажа суразмоўца, напачатку не вытрымлівалі і зрываліся на плач. Ён жа ўзяўся за пастаноўку, бо ня мог заставацца абыякавым да тых падзеяў, якія адбываюцца вакол нас усіх.
Алексіевіч пра Пуціна і Саўчанку: «Сорамна ваяваць з жанчынай»
Радыё Свабода
10 лютага 2015