Украіна сёньня — прыклад для ўсіх нас. Вось гэтае жаданьне разьвітацца зь мінулым канчаткова — вартае павагі. Я пісала прадмову для кнігі, якую сабрала Аксана Забужка, дзе людзі казалі, чаму яны ішлі на Майдан. Я чытала гэта і думала: наўрад ці ў нас на такім узроўні гэта казалі б. І не магу сказаць, што нашы людзі на гэта няздольныя. Проста такая неабуджанасьць. А там была ўзрушанасьць людзей. Яны былі абуджаныя ад сну, і так можна распавядаць толькі ў стане ўзрушанасьці. Ва Ўкраіне адбываецца штосьці галоўнае для ўсіх нас, галоўны адказ на нейкія пытаньні, а ў нас не хапала сіл, ні інтэлектуальных, ні народных. А яны гэта зрабілі, хаця ім дорага гэта абышлося, але яны гэта зрабілі.
Пытаньне
: А ў Беларусі хутка будуць зьмены?Алексіевіч:
Не, не. Ня хутка, ня хутка.Пытаньне
: Пра што сёньня варта гаварыць і пісаць у першую чаргу?Алексіевіч:
У кожнага пісьменьніка свой шлях: хтосьці піша пра гэта, хтосьці — пра іншае. Калі казаць пра мой шлях, 30 гадоў я займалася вывучэньнем таго, хто мы: чырвоная ідэя і чырвоны чалавек — што гэта было. Але ўсё адно цікавілі мяне рэчы больш глыбокія: што такое наагул — чалавек? І вось сёньня новыя ідэі маіх кніг — пра каханьне і пра старасьць — гэта наагул пра чалавечае жыцьцё, хто мы такія? Навошта? Як? Гэта тыя пытаньні, якія мы сабе ніколі не задавалі. Былі вайна, Чарнобыль, Афганістан... Ніколі не было ў нас размоваў пра шчасьце, пра каханьне, гэта неяк за межамі нашай культуры.Пытаньне
: Чаго чакаць ад Вас у гэтым годзе? Ці будзе новая кніга?Алексіевіч
: Ад мяне — не. Я вельмі доўга пішу свае кнігі. Пачуць гук часу, пачуць дух, ухапіць вобраз — для гэтага трэба вельмі шмат часу. Нягледзячы на тое, што мая новая кніга цяпер выходзіць у многіх краінах, я шмат ежджу, — але як толькі ў мяне здараецца паўза, я запісваю людзей, размовы зь імі, і вось па гэтых тэмах, якія мяне цікавяць, хачу зразумець гук.Пытаньне
: Шмат часу Вы ўжо на радзіме, да гэтага шмат гадоў жылі ў Нямеччыне, Швэцыі, Італіі. Не стаміліся на радзіме? Ці не ўзьнікае жаданьне зьехаць зноў?Алексіевіч
: Не, я нікуды не хачу зьехаць, я ўжо прыехала. Я буду жыць тут. Ну а туды я вельмі часта і шмат ежджу, паколькі выходзяць кнігі, спэктаклі, фільмы. Але я хачу жыць дома, мне тут падабаецца, мне падабаюцца нашы людзі. Каб пісаць, трэба жыць тут. Хоць тое, што адбываецца вакол, палохае мяне. Да таго ж, сытуацыя вакол трывожная: вайна, і ўсё гэта так блізка. Па-мойму, нас чакаюць вельмі вялікія выпрабаваньні.Пытаньне
: Вы адышлі ад савецкага мэнталітэту, а расейскага ніяк яшчэ ня можаце пазбавіцца. Ці вернецеся Вы ў стан беларускай мовы і ў стан беларускай культуры?Алексіевіч
: 20 гадоў мне задаюць тое самае пытаньне... Я вельмі хварэю за беларускую мову і культуру і вельмі хацела б, каб гэта была асобная незалежная краіна, і каб яна ацалела ў гэтым жаху, які насоўваецца, і мы нічога ня можам зрабіць. Але я нарадзілася ў той час, калі была гэтая ўтопія, я ішла за ёю, і ўтопія размаўляла на расейскай мове. Зрабіць тое, што я зрабіла, на беларускай мове было немагчыма. Я займалася цэлым агромністым савецкім сьветам. У гэтым пытаньні, якое вы задалі, ёсьць адчуваньне, што мы ня можам пусьціць сябе ў вялікі сьвет, а ён размаўляе на многіх мовах, размаўляе па-рознаму. Калі я чытаю Памука, для мяне важна штосьці зразумець пра чалавека, калі я чытаю Зарэцкага, таксама для мяне важна зразумець пра чалавека. І сама мова для мяне ўжо не істотная, паколькі я ня буду ўжо пісаць на беларускай мове. Я ў гэтай культуры, і, думаю, для гэтай культуры я ўжо нешта зрабіла.Пытаньне
: Ці ёсьць у Вас прадчуваньне вайны?Алексіевіч
: Калі я зьбірала матэрыял для кнігі «Час second-hand», я вельмі шмат езьдзіла па Ўкраіне, была ў Казахстане, Сібіры, Маскве. І калі я апавядала сваім расейскім сябрам, што я там бачыла і чула, яны казалі: «Сьвятлана, гэта ўсё прайшло, цяпер дэмакратыя, усё гэта незваротнае, гэта ў вас у Беларусі яшчэ такое магчыма. А ў нас усё ў мінулым». Ну і што мы бачым цяпер? Адкуль вылезла ўся гэтая дрымучасьць, уся гэтая нянавісьць? Краіна ператварылася зноў у ізгоя. І гэта, па-мойму, больш страшна і небясьпечна за тое, што было пры Савецкім Саюзе. Таму што тыя людзі, якія цяпер ва ўладзе, яны нават менш адукаваныя і ня стрыманыя ніякай ідэяй, ніякім марксізмам-ленінізмам, які ўсё ж заганяў думкі ў нейкую загародку. А тут — законы шпаны, законы грошай, законы невуцтва».Пытаньне
: Як Вы ставіцеся да імпэрыі і да расейцаў?Алексіевіч
: Я думаю, што імпэрыя яшчэ не сышла. І асабіста ў мяне вельмі трывожнае адчуваньне, што без крыві яна ня сыдзе. Тое, што вайна будзе ва Ўкраіне — гэта несумненна. І тое замірэньне, пра якое дамовіліся ў Менску — яно ненадоўга. І ад таго, што я чула ад людзей у Расеі, у мяне ўвесь час было прадчуваньне магчымасьці грамадзянскай вайны ў самой Расеі.