Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Група грамадзкіх дзеячоў з Расеі, Украіны, Беларусі і іншых краін сьвету зьвярнулася да Ўладзіміра Пуціна з просьбай праявіць «асабістую міласэрнасьць» і вызваліць з-пад варты ўкраінскую вайскоўку Надзею Саўчанку. Свае подпісы пад лістом, апублікаваным на інтэрнэт-сайце «Новой газеты», паставілі ўжо больш за пяць тысяч чалавек. У Басманным судзе Масквы сёньня разглядаецца пытаньне аб падаўжэньні арышту Саўчанкі, якая без малога два месяцы трымае галадоўку, лічачы сваё затрыманьне незаконным.

У інтэрвію Свабодзе пісьменьніца Святлана Алексіевіч тлумачыць, чаму яна чакае ад Уладзімера Пуціна міласэрнасьці.

Алексіевіч: Мне вельмі падабаецца гэтая жанчына. Гэта чалавек перакананьня, чалавек з поглядам, гэта вайсковец, які рабіў сваю справу — абараняў сваю радзіму. Я лічу, што ўкраінская армія абараняе сваю радзіму. Яе падманам выкралі, зьвезьлі, ня маюць супраць яе ніякіх доказаў, у яе ёсьць алібі. І калі я падпісвала ліст, я ўзгадала гэты знакаміты здымак, дзе паўголы Пуцін на кані, і я падумала: як гэта ўжываецца, што мужчыны ваююць з жанчынамі? Такімі моцнымі і цікавымі жанчынамі, тым больш, што ўжо зразумела: трэба зусім няшмат, каб яе ня стала. Сапраўдны салдат паважае сілу іншага салдата— гэта рабілі нават немцы ў часе вайны, колькі такіх прыкладаў! А чамусьці расейская ўлада на гэта ня здольная.

Свабода: Вас не засмучае гэты жанр звароту да тырана з просьбай пра міласэрнасьць?

Алексіевіч: А каго прасіць, калі ў гэтай краіне ўсё належыць тырану? У гэты пераходны посттаталітарны час мы патрапілі абсалютна ў новыя таталітарныя пасткі, і больш зьвяртацца няма да каго — да Бога і тырана, да каго яшчэ?

Я разьлічваю, што адыграе ролю хаця б мужчынскі сорам — я ўжо ня буду казаць пра нейкія перакананьні. Так, яны — салдаты розных пазыцый, але мужчынскі сорам — ёсьць альбо не?

Свабода: Выходзіць, у вайны зноў жаночае аблічча?

Алексіевіч: Так, я абсалютны пацыфіст, але заўсёды паважаю жанчын — і гэтая любоў у мяне ад кнігі «У вайны не жаночае аблічча» — я паважаю жанчын такой сілы. Саўчанка мне вельмі падабаецца. І я жадаю, каб яна была жывая!

Свабода: Заўтра ў Менску пройдуць перамовы аб спробах чарговага мірнага вырашэньня крызісу ва Ўкраіне. Вы верыце ў посьпех?

Алексіевіч: Я ня вельмі веру ў посьпех. Мне здаецца, зброя ўжо занадта доўга гуляе па краіне, і людзі ўжо перайшлі гэтую рысу забойства. І як мы ведаем, гэтыя ўсе замірэньні нават у маленькай Чачні праходзілі вельмі доўга. І я думаю, што тут занадта вялікія геапалітычныя інтарэсы замяшаныя. Людзі навучыліся забіваць, людзі прывыклі забіваць, людзі знаходзяць гэтаму апраўданьне. І я баюся, што гэта ўсё надоўга. Хоць хочацца верыць, але калі бачыш, зь якой разьюшанасьцю, зь якой лютасьцю яны забіваюць адзін аднаго, калі бачыш, што чалавек можа тварыць зь іншым, як хутка заводзіцца гэтая пякельная машына ў мужчын, вы ведаеце, надзей ня шмат. Але ўсё ж я спадзяюся. Часьцей бы публікаваць гэтыя фатаграфіі няшчасных уцекачоў, дзяцей, якія засталіся без бацькоў... Мне здаецца, каб ад сьлепаты вызваліўся народ, гэта трэба часьцей бачыць. Трэба забіваць ідэі — павінны спрачацца ідэі — а не забіваць людзей. Гэта ўжо як людаедзтва, гэта ўсё ўжо, я ня ведаю, XVI стагодзьдзе.

Свабода: Якой разьвязкі канфлікту Вы чакаеце?

Алексіевіч: Гэта будзе вельмі доўга цягнуцца, мне так здаецца, у той або іншай ступені. Гэта пагражае, нават калі будзе прыняты нейкі дакумэнт, партызанскай барацьбой. Я баюся, што будзе вялікая вайна. Мы жывем тут побач, і чым больш я гавару зь людзьмі, беларусамі, якія тут побач — ва ўсіх, тым больш, вайна прайшла па Беларусі, кожны чацьвёрты загінуў, Другая сусьветная вайна, і гэтая памяць яшчэ блізкая — у людзей досыць змрочныя прадчуваньні. Але мне падабаецца той розум, які праяўляюць эўрапейскія палітыкі, тая асьцярожнасьць, якую праяўляе Абама. Эўрапейскі чалавек не жадае паміраць, ён не гатовы паміраць. Гэта ў нас знаходзяцца людзі, якія гатовыя паехаць і вось так паміраць за 15 тысяч у месяц, нават не заўсёды за ідэю, а проста вось за жаданьне пабыць такім мужчынам, хоць гэта — пабыць не мужчынам, а жывёлай. Я баюся, што гэта надоўга. І на мяжы з гэтым мы жывем.

Свабода: Вы, з аднаго боку, апэлюеце да маральных каштоўнасьцяў, да маральных нейкіх якасьцяў характару Ўладзіміра Пуціна, калі падпісваеце гэты ліст, а з другога боку, усё, што Вы кажаце, сьведчыць пра пазамаральнасьць таго, што адбываецца. Як гэта спалучаецца ўнутры вашай канцэпцыі разуменьня сьвету?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература