Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Развалілася вялікая краіна. Але асноўная махіна — Расея — засталася. І сьвет нядоўга пажыў з наіўнасьцю і рамантызмам. Я памятаю 1989 год, калі разбурылі Бэрлінскі мур. Мы зь сяброўкай заблукалі ў Бэрліне і запыталіся ў пажылой пары, як прайсьці кудысьці. І калі яны даведаліся, што мы рускія — сталі нас цалаваць, абдымаць. Яны не падзялялі нас на беларусаў, расейцаў. Цяпер усё наадварот. Нейкі італьянскі рэстаратар вывесіў аб’яву: «Расейцаў не абслугоўваем». Зараз зноў спалохаліся: што ў гэтай бездані, дзе ёсьць ядзерная зброя і цалкам вар’яцкія геапалітычныя ідэі? Ды яшчэ адсутнасьць паняцьця пра міжнароднае права, пра крохкі сьвет, які ледзьве зацыравалі? Гэта вельмі складаныя працэсы.

Я нядаўна прыехала з Масквы і была вельмі ўзрушаная. Быццам бы разумныя інтэлектуалы, пісьменьнікі — і адкуль гэты патрыятычны чад, гэтая нянавісьць і да Эўропы, нянавісьць і да мінулага, і да таго, што адбылося? Гэта страшна. У Расеі ідзе вельмі небясьпечны працэс. Я ўжо казала, што будзе вялікая вайна. А вялікая вайна яшчэ больш правакуе чалавечую прыроду.

Мне падаецца, у беларусаў гэта ўсё ня так. Побач з намі Эўропа, мы вельмі патрыярхальная краіна, і хрысьціянская культура адыгрывае сваю станоўчую ролю. У нас няма гэтай стыхійнасьці, гэтай вольнасьці нават у мэнталітэце. Гэта ўсё ж іншы сьвет.

Ня ведаю, як вы, але я жыву з пачуцьцём паразы. Тая наіўнасьць і рамантызм 1990-х, што заўтра будзе іншы сьвет, што аўтобусы павязуць нас у цудоўную будучыню, прайшоў. Цяпер я думаю: адкуль мы ўсё гэта ўзялі, прыдумалі? Быццам разумныя людзі...


«Быць дысыдэнтам — гэта ў нас нармальна»

22 кастрычніка 2014

Радыё Свабода

Учора беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч атрымала званьне афіцэра Ганаровага ордэну мастацтваў і літаратуры Францыі. Узнагароджаньне адбылося ў рэзыдэнцыі амбасадара Францыі ў Беларусі. З гэтай нагоды Свабода пагутарыла са Сьвятланай Алексіевіч пра прызнаньне — за мяжой і дома.

Свабода: Сьвятлана Аляксандраўна, шчыра віншуем Вас з гэтай ганаровай узнагародай! Раскажыце, якія ўражаньні ў Вас засталіся ад гэтай падзеі?

Алексіевіч: У мяне шмат францускіх літаратурных узнагарод, але гэта такая ўрадавая ўзнагарода. Больш за ўсё мне спадабалася, як гэта робяць французы. Мне патэлефанавалі з амбасады, сказалі, што вось вы атрымалі ўзнагароду і вы можаце запрасіць 20–30 сваіх сяброў і адзначыць зь імі ў нас гэты вечар. Таму ўзнагароджаньне адбывалася зусім нефармальна. Я сапраўды запрасіла сваіх сяброў, я даўно ўжо не жыла дома, і прыемна было, што ўсе мае сябры прыйшлі, тым больш, што многіх зь іх я ўжо даўно ня бачыла. Гэта быў добры вечар.

Свабода: Гэта далёка ня першая ўзнагарода, якую Вы атрымліваеце на міжнародным узроўні, але ў Беларусі вашы заслугі да гэтага часу ніяк не адзначаныя. Чаму так адбываецца?

Алексіевіч: Таму што ў Беларусі сёньня тая ўлада, якой такія людзі, як я, не патрэбныя. І абсалютна зразумела, што яна ігнаруе маё існаваньне. Мяне няма ні на радыё, ні на тэлебачаньні, і мае кнігі тут не выходзяць. Гэта такая палітычная сытуацыя, да якой я стаўлюся абсалютна нармальна. Быць дысыдэнтам у адносінах да ўлады — гэта ў нас нармальна, гэта ў нас традыцыя.

Іншая справа, што цяжка быць дысыдэнтам у адносінах да ўласнага народу. Гэта тое, што я чую ад сваіх расейскіх сяброў, калі яны ў меншасьці сярод уласнага народу. Гэта тое, што мы тут, эліта, адчуваем паразу, таму што ў народа іншы выбар, іншае разуменьне таго, што адбываецца. Увогуле пра гэта мая апошняя кніга «Час second-hand». Мы думалі, што так лёгка можна вызваліцца ад нашага мінулага. Але не. Гэты постсавецкі прамежкавы час будзе трываць яшчэ вельмі доўга. Вызваленьне — гэта вельмі доўгі працэс. Дзякуй Богу, што ў нас пакуль яшчэ не страляюць...

Свабода: Наколькі для Вас як для пісьменьніцы важнае прызнаньне на радзіме? Або Вы да гэтых пытаньняў ставіцеся больш касмапалітычна...

Алексіевіч: Не, вядома, я б хацела, каб мяне як мага больш выдавалі ў Беларусі, Расеі. У Расеі якраз выходзяць мае кнігі, там мяне запрашаюць выступаць і ва ўнівэрсытэты, і ў кнігарні. Але для мяне тое, каб мяне чытаў мой чытач, сярод якога я жыву — гэта вельмі шмат значыць. Таму я пажыла 11 гадоў у Эўропе і вярнулася дадому. Я жыву інтэлектуальна ў сьвеце, але я вельмі прывязаная да свайго дома.

Свабода: Калі апошні раз у Беларусі выдаваліся вашы кнігі?

Алексіевіч: Напэўна, апошняя кніга выйшла ў год прыходу Лукашэнкі да ўлады. Потым ужо не выдавалі. Адзінае, што я павінна прызнаць, што мой пяцітомнік, які быў выдадзены ў Расеі, ёсьць у беларускіх крамах. Але ў яго нейкая ашаламляльна вялікая цана — для нашых людзей проста непад’ёмная.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература