Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Алексіевіч: Ён затаіўся. І гэты маленькі «чырвоны чалавек» не абавязкова нейкі рабацяга. Гэта і людзі ўлады, хаця ў іх грошы з кішэні сыплюцца. Усё роўна сьвядомасьць абсалютна чырвоная. Вось у іх грошы з кішэні сыплюцца, а для эўрапейскай эліты яны ўсё роўна шпана. Тут усё інакш уладкавана. Тут над мэханізмам свабоднай грамадзянскай дзяржавы вельмі многа працавалі. Гэта ўжо адладжаны мэханізм. Таму 20 гадоў — гэта вельмі маленькі тэрмін. Была такая вялікая спрэчка ў расейскай літаратуры паміж Шаламавым і Салжаніцыным. Салжаніцын казаў, што лягер ачышчае чалавека, падымае, зь лягеру ён выходзіць вялікім. А Шаламаў казаў, што лягерны досьвед нічому добраму ня вучыць, ён бэсьціць чалавека, і ён патрэбны толькі ў лягеры. І вось гэты маленькі «чырвоны чалавек» выйшаў зь лягеру. І што ён зрабіў праз 20 гадоў? Зноў пабудаваў лягер. Адсюль і назва маёй кнігі «Час second-hand». Дадалося толькі праваслаўе ў самым цемрашальскім варыянце.

Дашчынскі: А ў Крыме таксама гэты «чырвоны чалавек»?

Алексіевіч: Яны былі далёка ад Расеі. Я думаю, тут віна і Ўкраіны ёсьць. Украіна, відаць, і ня мела тых рэсурсаў, і людзі там, кажуць, цяжка жылі. Як і па ўсёй Украіне. У мяне шмат сваякоў ва Ўкраіне, і людзі вельмі цяжка жывуць. А цяпер я ня ведаю, што будзе. І здалёк пачынаецца ідэалізацыя гэтай вялізнай краіны. Мы ж усе з грамадзтва гвалту, у нас няма іншага досьведу жыцьця. І таму ўсялякая праява сілы здаецца веліччу. І такой, відаць, здалёк ім гэтая краіна і здавалася. Я думаю, што і насамрэч Крым прагаласаваў за ўваходжаньне ў Расею. Мне самой Севастопаль здаецца расейскім горадам. Але ўсё, што адбылося і як гэта адбылося — гэта не цывілізавана. Бо з такой цяжкасьцю пасьля Другой сусьветнай вайны выбудавалі сьвет, пэўныя правілы, і раптам аказваецца, што ўсё гэта можна ўзарваць за некалькі тыдняў. Я жыву абсалютна з пачуцьцём паразы, якое ёсьць у многіх людзей майго пакаленьня. Бо Пуцін зусім пахаваў мару пра тое, што Расея будзе эўрапейскай. І тое, што ў Беларусі ёсьць эўрапейскія шляхі. Мы таксама ад іх вельмі залежым, на жаль, мы вельмі зьвязаныя. Цяпер ужо прадэманстраваная такая сіла, што Лукашэнка апынуўся на кароткім ланцужку, яму ўжо дакладна ня вырвацца.

Дашчынскі: А як, на Ваш погляд, будзе ўплываць гэтая сытуацыя на Беларусь?

Алексіевіч: Я думаю, што да пары да часу мы захаваем такі вось сувэрэнітэт. Але калі нічога не памяняецца, малаверагодна, што нешта можа памяняцца. Бо былі часы макартызму ў Амэрыцы — гэта працягвалася не адзін год. Такія цёмныя энэргіі, калі вырываюцца з народу, маюць вельмі доўгую цэнтрабежную сілу. Яны доўга будуць працягвацца. Магчыма, некалькі пакаленьняў будуць заражаны гэтым. У нас будзе слабая незалежнасьць, і таму ўлада маўчыць, бо гэта зразумела.

Дашчынскі: Лукашэнка казаў, што ў нас уся краіна расейскамоўная, то гэта, маўляў, глупства нейкіх расейскамоўных тут абараняць? Ці была ўсё ж памылковай гэтая русыфікацыя Беларусі апошнімі гадамі?

Алексіевіч: У нас расейскамоўнасьць не з-за страху, не з-за нейкай мэтанакіраванай палітыкі. Для сёньняшняй расейскай эліты сур’ёзна не існавала ні ўкраінскай дзяржавы, ні беларускай дзяржавы. А тое, што мы гаворым на расейскай мове — гэта нашы глыбокія гістарычныя праблемы. Невялікі народ быў заўсёды прыгнечаны, ніколі ня жыў сваім жыцьцём. Таму расейскамоўнасьць — не палітычная задума, гэта нашы ўнутраныя гістарычныя праблемы, нашы ўласныя комплексы. Мяне вельмі радуе цяперашняя цікавасьць да беларускай мовы, столькі людзей запісваецца на курсы. На сёньняшні момант — гэта форма супраціву. Ня браць жа вінтоўку і ісьці ў лес. Гэта сёньня малаверагодна. Гэта да якой ступені адчаю трэба давесьці народ, як ва Ўкраіне, каб гэта здарылася. І ня дай Бог, каб гэта адбылося. Я прыхільніца паўзучай эвалюцыі. Гэта лепш, чым любая рэвалюцыя. Ніводная рэвалюцыя не прыносіла прыгожых пладоў. Я прыхільніца руху жыцьця.

Дашчынскі: Як Вы думаеце, што далей будзе з Украінай?

Алексіевіч: Я не палітык, я творца. Я думаю, што справа можа нават дайсьці да партызанскай вайны ў некаторых абласьцях Украіны. Але мне верыцца, што ўсё ж гэта моцны народ. Мне падабаўся і першы Майдан, і другі Майдан. То бок мне падабаліся людзі, якія гэта рабілі. Хоць што тычыцца другога Майдану, то там ёсьць праблемы з «Правым сэктарам», з радыкаламі. Мне падабаліся самі людзі, але палітыкі, якія потым разьменьвалі гэты Майдан ці ператваралі яго ў нешта іншае, гэта ўжо іншы бок справы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература