Алексіевіч:
Нядаўна я чытала кнігу, напісаную ад імя афіцэра СС — «Благоволительницы» (раман, напісаны на францускай мове амэрыканскім аўтарам Джонатанам ЛітэламПытаньне
: Чаму Вы не размаўляеце на беларускай мове? Ці лічыце Вы важным папулярызаваць і пашыраць ужываньне беларускай мовы?Алексіевіч
: Адзін раз адкажу на такога кшталту пытаньне і больш не адказваю. Я займалася гісторыяй «чырвонай утопіі», гэтых амаль ста гадоў савецкай улады. Утопія размаўляла на расейскай мове. Як мне недзе ў водгуках напісалі: «А навошта яна запісвала гэтых расейцаў, трэба было сваіх толькі людзей». Ну, разумееце, я займалася той краінай, зь якой мы ўсе выйшлі, усе размаўлялі на расейскай мове. Я запісвала свае кнігі ў Іркуцку, Маскве, Кіеве, Ужгарадзе, я ўжо не кажу пра Беларусь. І гэта было на расейскай мове. Больш за тое (я ніколі гэтага не хавала), я размаўляю на беларускай мове, але паколькі я ўвесь час карыстаюся расейскай, я ня роўная сабе, калі карыстаюся беларускай: я ня так хутка гавару, у мяне няма гэтай практыкі. Я разумею, што пытаньне мовы вельмі важнае для нацыі, якая хоча стаць самастойнай. Але я пісала абсалютна пра іншае. І таму ў мяне расейская мова. І ставіць гэта мне ў віну — гэта неяк... Я ўжо стамілася ад гэтага за 20 гадоў...Пытаньне
:Алексіевіч
: Яшчэ раз кажу, што я займалася гісторыяй «чырвонай утопіі». І тады было «мы», «я» зьявілася толькі ў апошнія гады. У апошняй кнізе ўжо часьцей сустракаецца «я», а тады «я» людзі амаль казалі, была адна велізарная краіна. Можа быць, зьявяцца іншыя пісьменьнікі, якія напішуць, якім гэты час быў менавіта ў Беларусі. Я займалася тэмай «чырвонай утопіі» наогул: што робіць з чалавекам вялікі падман.Пытаньне
: А Вы ня думалі ўзяць інтэрвію у Лукашэнкі?Алексіевіч
: Я яму напісала ліст. І што, ён мне адказаў, як Кацярына ІІ адказвала? Не...Пытаньне
:Алексіевіч
: На Радыё Свабода і на tut.by пасьля першага майго выступу на кніжнай выставе камэнтары было жудасна чытаць. На мяне вылілі столькі бруду. Разумееце, я стаўлюся да ўсяго гэтага як інтэлектуал, хоць я таксама чалавек. Я разумею, што вось гэта Homo sovieticus у чыстым выглядзе: нянавісьць. Вельмі добры артыкул Віржыні Шыманец, калі яна гаворыць пра іншае ў беларускай культуры: іншы Быкаў. Нават Быкаў, які пісаў па-беларуску і антысаветчык быў. Але ўсё роўна быў іншы, бо ён бачыў пытаньні вышэй. А то часам атрымліваецца, што беларушчына — гэта спосаб не працаваць над сабой, не займацца гэтай катаржнай справай, а некага ненавідзець. Ходзяць зь ёй, як з аўтаматам. А беларускія ж людзі сустракаюцца цудоўныя! На цудоўнай мове гавораць. Такая мова! Я яе цяпер чую толькі ад маладых людзей. Калі я вучылася, такой беларускай мовы не было. І гэтая мяккасьць нашая. І гэтае разуменьне рэчаў — відаць, што людзі эўрапейскіх аўтараў чыталі. Але разам з тым ніякія мовы, і ніякая інтэлектуальнасьць не выратоўвае ад нянавісьці. Гэта ўжо нейкія больш глыбокія пытаньні. І, вядома, абараняцца ад гэтага можна толькі адным: вось гэта мая справа ў жыцьці, я яе выбрала, я так разумею сэнс свайго жыцьця. У мяне шчасьлівая прафэсія, яна супадае з тым, што чалавек наогул павінен рабіць у жыцьці: абдумваць нейкія рэчы, гаварыць пра іх зь іншымі, з самім сабой. Такой прафэсіі можна толькі пазайздросьціць. Хоць, як казаў Ільля Эрэнбург, прафэсія цудоўная, толькі паміраем як шахцёры, у такой колькасьці. Гэта вельмі складанае напружаньне ўсё ж.Нянавісьць чырвонага чалавека страшная. Я вам хачу сказаць, што нас яшчэ чакае такая палярызацыя ў грамадзтве — яшчэ невядома, як усё будзе. Спадзяюся, ня як ва Ўкраіне. Магчыма, некаму гэта не спадабаецца, але я б не хацела, каб вогнішчы палалі ў цэнтры Менску. Я б хацела, каб мы вырашылі гэта талерантна ў сваім грамадзтве.
Пытаньне
: Што для Вас патрыятызм?