Алексіевіч
: Пасьля чарнобыльскай кнігі для мяне гэтага пытаньня няма. Там, у Чарнобылі, адбыўся пераварот усёй маёй сьвядомасьці. Раптам я чую аповед бортніка, што пчолы тыдзень не вылазілі з вульляў. Яны ведалі, мы — не. Рыбакі распавядалі, што чарвяка не маглі дастаць зь зямлі, чэрві сышлі ўглыб. Нядаўна я была ў чарнобыльскай зоне — са школы выбягаюць ваўкі. Зь іншага памяшканьня — статак кабаноў. Першае ўражаньне, што ты не беларуска, не расейка, не францужанка, а прадстаўнік біявіду, які можа зьнікнуць, як мятлік. Я прыехала адтуль з пачуцьцём яднаньня і з абсалютна касмапалітычным поглядам. Я зразумела, што ёсьць зямля, чалавек — і ўсё. Нашая нацыянальнасьць — чалавек. Для мяне гэта так.Кніга «Час second-hand» Алексіевіч вылучаная на расейскую літаратурную прэмію «Нацыянальны бэстсэлер»
28 лютага 2014
Радыё Свабода
«Гэтая кніга — пяты, фінальны том эпапэі Алексіевіч, у якую ўваходзяць таксама «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі» і «Чарнобыльская малітва»; сама Алексіевіч называе яе «Чырвоны цыкл». Як і раней, гэтая кніга складаецца пераважна з інтэрвію — зь людзьмі ананімнымі, якія, як мяркуецца, павінны сваім «хорам» скласьці нейкі партрэт часу і пазначыць нейкую пэўную праблему. Тут праблема найбольш амбітная: Алексіевіч і яе героі, ні больш ні менш, занятыя адказам на пытаньне «чаму ў нас нічога ня выйшла» — гэта значыць, асэнсоўваюць вынікі апошніх дваццаці пяці гадоў Расеі», — піша ў прадмове крытык Арцём Роднараў.
«Нацыянальны бэстсэлер» — расейская літаратурная прэмія, генэральныя фундатары якой — расейскі тэлеканал « 2Ч2» і кінакампанія «Цэнтрал Партнэршып».
На прэмію могуць быць вылучаны празаічныя творы, упершыню апублікаваныя на расейскай мове. Мэта прэміі — выявіць празаічныя творы, якія адзначаюцца высокай мастацкасьцю ці іншымі добрымі якасьцямі.
Пераможца атрымлівае грашовую прэмію ў 750 000 расейскіх рублёў.
18 лютага ў Менску прэзэнтавалі беларускі пераклад гэтай кнігі.
Раней — на Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску — Алексіевіч прэзэнтавала расейскамоўнае выданьне.
«Сёньня беларуская мова — гэта форма супраціву»
16 красавіка 2014
Алесь Дашчынскі, Менск
Дашчынскі
: У нядаўнім артыкуле ў нямецкай «Frankfurter Allgemeine» пра Расею пасьля Крыму Вы пішаце пра вяртаньне да сталінізму ў Расеі на хвалі патрыятызму. Да сталінізму, толькі праваслаўнага. Чаму такое стала магчымым у Расеі?Алексіевіч
: Прычына адна. Вось гэты маленькі «чырвоны чалавек» затаіўся, ён застаўся жыць з пачуцьцём паразы. Бо і ня ён рабіў тое, што называецца «перабудовай». Гэта рабіў Гарбачоў і кучка інтэлігенцыі. А маленькі «чырвоны чалавек» прачнуўся нечакана ў зусім незнаёмай яму краіне. І ён нічога не хацеў апроч таго, каб добра жыць. І ніхто не займаўся вывучэньнем мінуўшчыны, не чытаў Салжаніцына, Шаламава. Гэта ўжо нікому не было цікава пасьля перабудовы, хаця ўсё гэта ляжала на кніжных развалах. А чаканьні не ажыцьцявіліся, бо атрымаўся дзікі капіталізм, і гэта нікога не задавальняе, бо людзей абрабавалі, краіну раскралі. І вядома, адчуваньне рэваншу. Гэта жаданьне маленькай пераможнай вайны вельмі глыбока сядзела. І гэтае імпэрскае пачуцьцё, «вялікая Расея», каб нас зноў баяліся. На жаль, тлумачэньні самыя банальныя. Але гэта не адзін Пуцін. Гэта насамрэч Пуцін у кожным з расейцаў. Я, напрыклад, згубіла вельмі шмат расейскіх сяброў, бо не магла падзяліць іх патрыятызм, іх узрушанасьць ад слова «аншлюс», «анэксія». Я чалавек маленькай нацыі, і мы зусім пазбаўленыя гэтых пачуцьцяў. Як інтэлектуал я зусім іначай гляджу на гэтыя праблемы.Дашчынскі
: То бок мы назіраем вяртаньне гэтага «чырвонага чалавечка»?