Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Садоўскі: Мне здаецца, што Павал усё ж не казаў пра квітнеючы сад. А што да Вашага пытаньня, то мне здаецца, што нічога страшнага ня будзе. Мы проста вернемся ў нейкі 1990–1991 год і будзем шкадаваць пра страчаны час. Але наша шкадаваньне, а таксама выгляд квітнеючага саду ці развалін будзе залежаць ад таго, як доўга мы будзем жыць так, як жывем, як здолее вырасьці бізнэс, і ня толькі буйны, а той, што ў вёсках і райцэнтрах.

Я думаю, што пасьля зыходу нашага прэзыдэнта будзе развал маленькага Савецкага Саюзу. Нічога страшнага ня будзе. Мы павінны разумець тое, што па-расейску называецца «привходящие обстоятельства».

Мы вось глядзім на Расею і зайздросьцім ёй. Але хай Расея скажа дзякуй Злучаным Штатам за тое, што яны ваююць на нафтаносным Усходзе. Расейцы разумеюць, што некалі гэта скончыцца, і дай Бог ім свае шалёныя даляры разьмясьціць як трэба. І мы ж тое самае. Маем расейскі рынак, які пакуль што-нішто ў нас купляе, і мы 12 гадоў тут трошкі жыравалі. Усё залежыць ад гэтых зьнешніх абставінаў.

Дракахруст: Спадар Садоўскі, я б хацеў пагаварыць як раз пра тое «жыраваньне», пра якое Вы казалі.

Садоўскі: Ну, жыраваньне вельмі адноснае.

Дракахруст: Так, але шмат эканамістаў кажуць цяпер пра сапраўдны спажывецкі бум, які назіраецца ў Беларусі, сьведчаньне чаму — значны рост куплі аўтамашын і неверагодны рост цэнаў на нерухомасьць, асабліва ў сталіцы

І гэта пры тым, што як раз улада пасьля беларуска-расейскай нафтагазавай вайны крыкам крычыць пра тое, што трэба рыхтавацца да горшых часоў, зацягваць паясы, сьведчаньне чаму, напрыклад, дэкрэт Лукашэнкі пра эканомію. А народ нібыта ня чуе, нібыта сам сабе кажа: «Нічога, наш «бацька» ўсё роўна неяк выкруціцца». І працягвае купляць-купляць-купляць. Ці не стварае гэта сапраўды псыхалягічную пастку і для ўлады, і для народу? І чым гэтая пастка можа скончыцца?

Садоўскі: Мне здаецца, што адказ тут вельмі просты і таямніцы тут ніякай няма. Ёсьць дасьледаваньні наконт спажывецкіх бумаў. Скажам, у Нямеччыне такі бум назіраўся ў часы Адэнаўэра і Эрхарда. У краінах пераходнага пэрыяду такія бумы назіраюцца, калі ёсьць трывога і няўпэўненасьць у эканамічным разьвіцьці краіны.

Калі б была адкрытая эканоміка, калі б быў свабодны бізнэс, людзі б панесьлі свае грошы ня ў банкі, а куплялі б акцыі і каштоўныя паперы, пра што Станіслаў Багданкевіч кажа ўжо 10 гадоў. Людзі б не куплялі другую машыну, трэці мабільнік, другую кватэру. Людзі сапраўды баяцца, я тут са Сьвятланай абсалютна згодны, людзі ня ведаюць, што будзе заўтра. Бо што з таго, што людзі нясуць грошы ў банкі?

Я сам у банку паўтара года працаваў і ведаю. Калі прадпрыемства атрымлівае грошы не за кошт продажу акцый, а бярэ крэдыт, даражэе вытворчасьць, растуць цэны.

На сёньняшні дзень спажывецкі бум, пра які Вы, Юры, гаворыце, гэта своеасаблівая форма ашчаджаньня, людзі ўкладаюць грошы ў машыну, у кватэру, у тэлевізар. Ня ўсе людзі разумеюць, што тыя высокія заробкі, якія мы атрымлівалі апошнія гады — яны не заробленыя. Асабліва гэта зразумела, калі паглядзець на інфляцыю, на рэнтабэльнасьць прадпрыемстваў, на ўліваньне ў іх грошай. Гэта незаробленыя заробкі. І людзі сьпяшаюцца іх патраціць на ўсякі выпадак, каб на чорны дзень не застацца безь нічога.

Пастка тут такая, што сінэкура аднойчы скончыцца, і давядзецца жыць па сродках, будуць даяжджаць аўтамашыны, дапрацоўваць пральныя машыны. І ўсё пачнецца спачатку.

Дракахруст: Спадар Якубовіч, а як бы Вы ахарактарызавалі гэты цікавы фэномэн? На Ваш погляд, у чым яго прычына, акрамя, зразумела, росту жыцьцёвага ўзроўню: недавер да дзяржавы, пра які казаў спадар Садоўскі, ці наадварот — залішні давер?

Якубовіч: Наагул кажучы, гэта пытаньне інтэрпрэтацыі. Можна зайсьці сёньня ў любую віленскую краму, кшталту «Акропаліс», і ўбачыць велізарную колькасьць людзей, якія купляюць, прычым гэта не беларусы, а літоўцы. Але пры гэтым нельга сказаць, што літоўцы, паводле схемы Пятра, так ужо баяцца заўтрашняга дня. Людзі хочуць жыць сёньня і цяпер, і калі ёсьць магчымасьць купіць машыну, то яе купляюць.

З аднаго боку, людзі сталі жыць крыху лепш. Я, Юры, не казаў ні пра сады квітнеючыя, ні пра бум вар’яцкі, якога няма. Ёсьць цяжкое жыцьцё, і нездарма зьяўляюцца дырэктывы, якія нагадваюць — не расслабляйцеся, мы вельмі бедная дзяржава.

Але ёсьць элемэнт і таго, пра што Вы, Юры, сказалі. Многія людзі ня вельмі крытычна ставяцца да ацэнкі сваіх пэрспэктываў, і ёсьць такое грамадзянскае ўтрыманства: маўляў, ёсьць прэзыдэнт, які ведае, як будзе сёньня, заўтра і пасьлязаўтра. І хаця прэзыдэнт увесь час кажа, што трэба разьлічваць на сябе, а дзяржава зробіць тое, што яна можа зрабіць, вера ў правадыра — гэта частка нашай мэнтальнасьці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература