Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Ён расказаў мне, як ён прыйшоў да гэтай ідэі і чым гэта скончылася. Яго пасадзілі, за ім пасадзілі яго жонку, а потым ён мне расказвае, што ў часе вайны яго адпусьцілі на фронт. Ён вярнуўся з фронту ўжо з ардэнамі і мэдалямі, яго выклікаюць у КДБ і кажуць: «Мы вяртаем вам ваш партыйны білет». Ён кажа: «Я быў проста шчасьлівы». Яны сказалі: «Жонку вашу мы вам вярнуць ня можам, але мы вам вяртаем ваш партбілет». І ён зноў кажа: «Я быў шчасьлівы». Я кажу: «Хіба вы не кахалі сваю жонку, яна была што, проста партыйны таварыш?» Ён кажа: «Як вы можаце так думаць! Мая жонка была вельмі прыгожая, я ніколі потым ня здолеў пакахаць», і паказвае мне яе фатаздымак. Я кажу: «Дык як вы маглі так сказаць, што вы былі шчасьлівыя, калі яны забілі вашую жонку?» А ён кажа: «Як вы не разумееце, яны ж вярнулі мне білет!» «Але ж яны забілі вашу жонку!» І тут ён мне ў такой разьюшанасьці кажа: «Нас нельга судзіць паводле законаў лёгікі, нас трэба судзіць паводле законаў веры!» І тады я зразумела, якая гэта была рэлігія для гэтых людзей. Я нават ня ведаю, дзе цяпер гэты фільм...

Паважаная Сьвятлана Аляксандраўна, вы, канешне, добры публіцыст, нават я б назваў вас летапісцам. Але мяне вельмі абурае ваша стаўленьне да беларускай мовы. Чаму амэрыканскія амбасадары вучаць беларускую мову? Адзін нават даваў інтэрвію для Радыё Свабода на беларускай мове. Чаму вы так пагарджаеце беларускай мовай? Згодзен з вамі, што Беларусь — гэта фэрма на чале з Начальнікам-бацькам. Але чаму вы так зьняважліва ставіцеся да беларускай апазыцыі? У час НЛП на ТБ працаваць цяжка. Ці лічыце вы, што ў Беларусі, найперш, «псыхалягічны стан сталінізму»? Напішыце кнігу-летапіс — Хроніка сучаснага сталінізму. Дзякуй. Валеры Грыцук.

Алексіевіч: Гэтая агрэсіўнасьць — яна крыху спозьненая, яшчэ 20 гадоў таму такіх было шмат, а цяпер мы маем справу з гэткім «абарыгенам» гэтай ідэі агрэсіўнасьці...

Ведаеце, такі патрыятызм, які стаіць звычайна за такой ідэяй — гэта жаданьне пазьбегчы нейкай адказнасьці. Адказнасьці за тое, што часы мяняюцца, і ўсё нашмат больш складана, чым нам здаецца. І вам, аўтару пытаньня, здаецца, што калі б усе людзі размаўлялі па-беларуску, то вырашыліся б усе праблемы — зусім не.

І я зусім не пагарджаю беларускай мовай, проста я яе ня ведаю настолькі добра, каб на ёй пісаць — я думаю, гавару па-расейску, я б сказала, што я чалавек і беларускай, і расейскай культуры, і тое, чым я займаюся, гэтая мая ідэя жыцьця — напісаць аўтабіяграфію імпэрыі, зрабіць 7 кніг, сто гадоў савецкай і постсавецкай гісторыі, была такая магутная ідэя, якая заўсёды будзе. Гэта ў нас усё ў мінулым, а ў Італіі і Францыі я бачыла гэтыя дэманстрацыі і бачыла, наколькі папулярныя гэтыя ідэі — можа, і ў нас яшчэ пачнуцца гэтыя трацкісцкія гурткі, ужо ў Расеі гэта пачынаецца — зь левай ідэяй людзі ня так хутка разьвітаюцца, калі яны яшчэ хадзілі ў асьлінай шкуры, яны марылі пра братэрства і роўнасьць...

Таму ўявіць сабе, што сьвет такі просты, я не магу — я хачу стварыць сабе, як гэта было, як гэта завалодала людзьмі, як яны ў гэта верылі, як ідэя змарнела — і гэта ўсё будзе расказваць сам маленькі чалавек: як ён выйшаў адтуль, што было потым, якія кропкі апоры ён шукаў, за што ён чапляўся, да чаго прыходзіў, які сэнс ён шукаў у гэтым маленькім кавалку часу, які нам адведзены на Зямлі...

Дык вось, утопія размаўляла па-расейску — я не змагла б зрабіць свой, як цяпер модна казаць, «мастацкі праект» на беларускай мове, гэта была б няпраўда. Калісьці, калі я напісала «У вайны не жаночае аблічча», чалавек з такім самым сьветапоглядам і з такой самай агрэсіўнасьцю спытаўся ў мяне: а чаму ў вас там ёсьць нават цыганка, рускіх шмат, татаркі, чаму толькі беларускіх жанчын ня бралі — я тады сказала, што вайна насамрэч была Вялікая Айчынная, там былі розныя, ня толькі беларускія жанчыны, і ў гэтай утопіі ўдзельнічала агромністая прастора, агромністая колькасьць людзей, агромністы нацыянальны кацёл...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература