Алексіевіч
: Я б яму сказала, што ягоны час прайшоў. Я не магу думаць, што ўсё, што ён зрабіў, можна цалкам выкрасьліць — напэўна, многія працэсы ўнікальнага пераходу ад сацыялізму да капіталізму, да якога ўсе, на жаль, ідуць — лепш бы мы ішлі да сацыял-дэмакратыі — у яго не хапіла культуры чалавечай і палітычнай пайсьці да сацыял-дэмакратыі. А такі шанец у яго быў. Бо ў нас гэта не сацыял-дэмакратыя, а сацыялізм у ягоным найгоршым варыянце, гэткая сумесь турмы і дзіцячага садка, як я ўжо казала. Магчыма, ён зьмікшыраваў гэты пераход. У нас няма такога жорсткага расслаеньня, як у Расеі, яшчэ ня ўсё да канца разрабавана, але зараз, я думаю, мы будзем адкупляцца за газ, і ў выніку ўсё будзе прададзена, разрабавана, апынецца нават не ў беларускіх алігархаў, а ў расейскіх, гэта, на жаль, сумная гісторыя. Мэта чалавека — улада, і ён будзе за яе плаціць. Усё ж, я думаю, гісторыя па-рознаму будзе ставіцца да яго, нейкія рэчы яна паставіць яму ў заслугу... Гэта трагічная фігура. Калі б у яго цяпер хапіла мужнасьці сысьці, ён бы застаўся ў гісторыі, і я перакананая, што меркаваньні пра яго падзяліліся б. Але я думаю, што гэтага не адбудзецца. Аднак ягоны час скончыўся.Алексіевіч
: На жаль, мае кнігі тут ужо не выходзяць, колькі Лукашэнка пры ўладзе — нейкі паралельны працэс атрымліваецца. Яны выходзяць у Расеі, у выдавецтве «Время» выдалі калекцыю ўсіх маіх кніг, чатыры кнігі ў новым, дапоўненым варыянце, і яны нейкім чынам трапляюць сюды, я іх бачыла часам і ў супэрмаркетах, толькі яны чамусьці вельмі дарагія — відаць, расейскі кошт пераводзіцца сюды, паколькі супэрмаркеты тут расейскія, і часам прыводзяць гандляры.То бок, кнігі ёсьць, і як бы іх няма. Вось нядаўна я атрымала прэмію, таксама набыла і прывезла некалькі тысячаў кніг. Але цяпер, на жаль, я знаходжуся ў нейкім неафішаваным чорным сьпісе, які ёсьць ва ўсіх чыноўнікаў, якія займаюцца культурай, і я не магу, напрыклад, прапанаваць свае кнігі Нацыянальнай бібліятэцы, як гэта было раней, за свае грошы, альбо аддаць іх у школы, клюбы — я магу іх толькі аддаць у рукі людзям, якія будуць чытаць і даваць іншым.
Я належу да такіх людзей, якія лічаць, што трэба спакойна рабіць сваю справу. Гэта як у апостала Паўла: бываюць такія часы, калі маіх казаняў ня чуюць, але гора мне, калі б я іх не казаў. Вось гэта маё стаўленьне да жыцьця. І цяпер я раблю дзьве працы. Адна кніга — гэта «Дзівосны алень вечнага паляваньня», гэта гісторыя каханьня, якую я раблю ўжо больш за 10 гадоў, але гэта вельмі складана зрабіць...
І другая, якую я хачу зрабіць раней — гэта «Час second-hand». Гэта кніга пра тое, у якім сьвеце мы апынуліся, чаго мы хацелі 20 гадоў таму, на што мы спадзяваліся, аб чым марылі, што адбылося і якія мы цяпер. Я спрабую прааналізаваць — мне здаецца, прыйшоў час сфармуляваць, знайсьці нейкія адказы, аб’ектыўна пачаць абдумваць сваю мінуўшчыну, прамаўляць яе, а ня проста сказаць — вось, камунізм гэта страшная, цёмная старонка нашай гісторыі, адвярнуцца і ісьці далей. Не, нічога не атрымаецца. Гэта трэба прадумаць, прамовіць... Вось цяпер я раблю гэтую працу.
А чаму «second-hand»? Таму што мы нікуды не прарваліся... Гэта, вядома, сытуацыя постмадэрну ў сьвеце — ніякіх новых ідэяў, мы жывем у сьвеце копій — сваіх, чужых... Гэта сёньня ў нашым грамадзтве, у расейскім грамадзтве, і нават у сьвеце — я даволі доўгі час за мяжой, 7 гадоў у чатырох краінах — вядома, сьвет заняты пошукам нейкай новай ідэі, нейкага новага сьветапогляду.
Алексіевіч
: Я не магу сказаць, якую кнігу я люблю найбольш. Я пра гэта таксама задумвалася нядаўна. Некалькі гадоў сышло ў мяне на тое, што я дапаўняла кнігі, таму што «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», дый «Чарнобыльская малітва», і «Апошнія сьведкі» — усе кнігі мелі вялікія архівы. То бок, кніга трапляла да людзей, яны мне нешта пісалі, мяняўся час за 20 гадоў, людзі штосьці перадумвалі... Дакумэнт — не такая застыглая, нерухомая форма, што гэта раз і назаўсёды, як трамвайны квіток альбо пашпарт — хаця і ў пашпарце сёе-тое можна памяняць. Таму пакуль чалавек жывы, дакумэнт зьмяняецца — ягонае стаўленьне, ягонае адчуваньне, і час неяк уяўляецца іначай...