Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Алексіевіч: «Складаныя гады не таму, што канфлікт з уладай, канфлікт, часам, і з маімі героямі, якія таксама ва ўладзе свайго часу, ва ўладзе нейкіх маніпуляцый… Мы ўсе безабаронныя перад сваім часам, перад краінай. Я думаю, кожны з нас у адзіноце прайшоў гэты шлях. Таму што ніколі не было яшчэ такога шляху — ад сацыялізму да капіталізму. Я асабіста была да гэтага не гатовая. А ў Беларусі, у параўнаньні з той самай Расеяй, іншымі краінамі, як бы запаволеныя гэтыя працэсы пераходу ў капіталізм, у рынак. У нас такі «аўтарытарны сацыялізм», калі ёсьць такая разнавіднасьць».

Новая кніга Сьвятланы Алексіевіч складаецца зь некалькіх частак: пра што гаварылі на кухнях у 1987—1997 гадах — 10 гісторый у чырвоным інтэр’еры; хоры з вулічнага шуму 1997—2007 гадоў — 10 гісторый без інтэр’еру. Яна сама ў роспачы:

Алексіевіч: «Я вяду цягам ужо 30 гадоў вось гэтую «хроніку чырвонай цывілізацыі» — пішу пра тое нашае жыцьцё, якое называлася сацыялізмам. Але мы, нягледзячы на тое, што езьдзім на іншых аўтамабілях, носім імпартныя, кітайскія і італьянскія шмоткі, пакуль яшчэ застаемся савецкімі. Мы пакуль яшчэ з зусім іншага часу, які не супадае зь цяперашнім часам. І кожнаму з нас трэба прайсьці яшчэ гэты нялёгкі шлях».

У плянах пісьменьніцы — дапісаць кнігу пра каханьне, завяршыць працу над кнігай «Канец чырвонага чалавека». А сёмая кніга будзе пра старасьць. Яна верыць ў лепшае:

Алексіевіч: «Улада будзе такой, якой будзем мы. Улада — наша адлюстраваньне. Уладу трэба нікому не аддаваць. Яе трэба браць цывільным шляхам. Яе трэба адстойваць кожнаму з вас. Трэба змагацца на прасторы сваёй асобы, сябе трэба мяняць. І гэта адзіны шлях: мы будзем новыя, і жыцьцё будзе новае. Вось пра гэта я і пішу».


«Людзі былі як патроны ў патранташы»

15 верасьня 2009

Юры Дракахруст, Прага

Чаму ў Беларусі такі высокі паказьнік самагубстваў? Як ён мяняўся ў апошнія дзесяцігодзьдзі? Чаму за гэты час назіраўся істотны рост самагубстваў сярод мужчын? Як абумоўліваюць схільнасьць да самагубстваў культурныя і рэлігійныя асаблівасьці? Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, псыхіятар Менскага гарадзкога псыханэўралягічнага дыспансэру Ігар Сарокін і псыхоляг Менскага гарадзкога Цэнтру сям’і і дзяцей Жанна Міцкевіч.

Дракахруст: 27,5 выпадкаў на сто тысяч насельніцтва — такім быў паказчык самагубстваў у Беларусі летась. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў і ў рэгіёне, і ў сьвеце. У сярэднім у Эўропе штогод забівае сябе 17 чалавек са ста тысяч насельніцтва. Чаму так шмат беларусаў канчаюць жыцьцё самагубствам?

Міцкевіч: Тут нельга назваць нейкую адну прычыну. Паводле колькасьці самагубстваў на 100 тысяч чалавек насельніцтва мы ўваходзім у пяцёрку краінаў, найбольш схільных да самагубстваў. Беларусам уласьцівае імкненьне да стабільнасьці, пакою, звычкі. Ёсьць прамая залежнасьць паміж суіцыдам і стратай сацыяльнага статусу. Гэта называецца «комплекс караля Ліра». Калі адбылася «перабудова», калі чалавек не знаходзіць сабе месца пасьля таго, як ён быў стабільна ўладкаваны, тады і здараецца мноства самагубстваў. Але яшчэ адна прычына — гэта алькагалізм. Псыхатэрапэўты лічаць, што алькаголікі ўчыняюць каля траціны ўсіх самагубстваў і чвэрць усіх спробаў зрабіць самагубства. Хранічныя алькаголікі — вялікая частка беларускага насельніцтва. У Цэнтар, дзе я працую, прыходзяць жанчыны, і кожная чацьвёртая кажа, што муж п’е.

Дракахруст: Сьвятлана Алексіевіч, Вы ў свой час напісалі кнігу пра самагубцаў «Зачараваныя сьмерцю». На Ваш погляд, чаму так шмат беларусаў канчаюць жыцьцё самагубствам? Жанна Міцкевіч сказала пра сытуацыю нестабільнасьці, але, напрыклад, вайна — гэта, здаецца, найвышэйшая форма нестабільнасьці. Але вядома, што падчас вайны колькасьць самагубстваў рэзка зьмяншаецца. А чаму цяперашняя нестабільнасьць спараджае рост самагубстваў?

Алексіевіч: Я і цяпер пішу новую кнігу «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека», і там таксама будзе пра людзей, якія сыходзяць з жыцьця ці то ад бездапаможнасьці ці з пратэсту. Я да таго, што сказала Жанна, магу дадаць тры, як мне падаецца, галоўныя прычыны самагубстваў у Беларусі ў наш час.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература