Алексіевіч
: Два гады таму я зрабіла новую рэдакцыю гэтай кнігі, аднавіла выразанае цэнзурай, самацэнзурай (я таксама была чалавекам свайго часу). І шматлікія мае гераіні, сыходзячы, пакідалі мне свае лісты, успаміны. Час спрыяў адкрыцьцю праўды. Але вось тэма каханьня, сэксу была найбольшым табу. Гэта адзіная тэма, на якую я не магла разгаварыць сваіх гераінь. А яшчэ гадоў дзесяць таму мы зь нямецкім рэжысэрам Хельгай Зандэр рабілі фільм «Вызваліцелі і вызваленыя» на тэму прыходу савецкіх войскаў і абыходжаньня зь нямецкімі жанчынамі. Я выбрала тады найбольш цікавых, вальнадумных сваіх гераінь і хацела, каб яны расказалі ёй тое, чаго яны не расказалі мне. Памятаю, як мы былі ў Валянціны Чудаевай, камандзіра зэнітнай гарматы, яна рабіла пельмені, накрыла стол. Хельга задавала ёй пытаньні: «Скажыце, калі ласка, ну як маглі вашы мужчыны ўстрымацца? Ці можна спыніць чалавека на вайне?» — «Не, жанчыны трымаліся. На лініі Сталіна быў загад, і жанчыны яго строга трымаліся». І скончылася тым, што Хельга ўпала на стол і заплакала і нават закрычала: «Я прыйшла да вас, як сястра. Я хацела з вамі пагаварыць пра сьвет мужчын, які навязвае нам свае законы. Празь пяцьдзясят гадоў трэба казаць ужо пра вар’яцтва, а не пра перамогу». Але жанчыны маўчалі. Усё гэта я дадала ў кнігу. І думаю, што сёньня я б дадала якіх-небудзь экзістэнцыйных рэчаў, распрацоўваючы тэму вайны-вар’яцтва. Але жаночая псыхіка такая, што яна і ў тыя часы намацала нейкія такія мацерыкі пачуцьцяў, якія ўсё ж вытрымалі выпрабаваньне часам. Але я вельмі люблю гэтую кнігу і ня думаю, што я б сёньня ў ёй шмат што зьмяніла.Соўсь
: Пытаньні Сьвятлане Алексіевіч задаюць і слухачы «Свабоды» праз наш тэлефон аўтаадказьнік.Соўсь
: А я дадам, што ўчора Аляксандар Лукашэнка заявіў, што неабходна стварыць у кожнай вобласьці працоўныя лягеры для нядбайных бацькоў, якія ня хочуць сплачваць дзяржаве выдаткі на ўтрыманьне дзяцей. Спадарыня Сьвятлана, як бы Вы адказалі на гэтае пытаньне?Алексіевіч
: Гэта жах, таму што слова «лягер». Мая бабуля, украінка (у мяне маці ўкраінка, бацька — беларус), калі мы размаўлялі пра 1937 год, вельмі добра сказала: «Гэты мех трэба толькі разьвязаць, і тады яго ўжо не завяжаш, дух назад не загоніш». Я думаю, што гэта вельмі страшна і лягічна для аўтарытарнай улады — прыйсьці да нейкай мадыфікацыі лягераў. Мы ўсё далей адыходзім ад спробы грамадзянскай супольнасьці. Чарнобыльскіх дзяцей ужо не пускаюць за мяжу, грамадзянскія ініцыятывы ўсе прыдушаныя жалезнай рукой дзяржавы. І ўвогуле, трэба, каб эўрапейскія краіны давалі грошы, а ён вырашаў, як імі распарадзіцца: ці лягеры для п’яніц будаваць, ці лядовыя палацы. Гэта кажа толькі пра бездапаможнасьць улады. А ўвогуле, уладу крытыкую я, вы на радыё Свабода, інтэлігентныя людзі. А народ жа маўчыць! І мы слухаем самае прымітыўнае ўяўленьне пра тое, як павінна быць наладжана жыцьцё. Асабіста я адчуваю пачуцьцё паразы.Соўсь
: Сьвятлана, вас вылучалі на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Наколькі Вы сур’ёзна ставіцеся да гэтага? Ці ёсьць любая прэмія, і Нобэлеўская ў тым ліку, сапраўднай ацэнкай пісьменьніку?Алексіевіч
: Гэтае пытаньне было б больш дарэчы для спартоўцаў, а для пісьменьніка наўрад ці. Мне проста цікава жыць, мне проста цікава думаць, мне цікава ўзірацца ў жыцьцё, аналізаваць. Я досыць шчасьлівы чалавек, хаця ў мяне каля 17 значных прэмій. Гэта радасная падзея, вядома, але я пра гэта сур’ёзна ня думаю.Соўсь
: І зараз пытаньне ад наведніцы сайту Тамары зь Менску: