Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Дынько: У словах Сьвятланы Алексіевіч мяне больш за ўсё зачапіла яе непахісная вера ў тое, што нічога на гэтым сьвеце не зьмяняецца. Такая эклезіястычная вера. Я зыходжу зь іншага, з таго, што ўсё мяняецца, нічога не стаіць на месцы. Казаць, што беларусы заўсёды застануцца савецкімі, таму што яны савецкімі былі і ёсьць, гэта значыць адмаўляць людзям ва ўсялякім уплыве на грамадзкія працэсы. Беларусы не застануцца савецкімі, таму што я гэтага не хачу, таму што я дзейнічаю супраць гэтага. І такіх, як я — тысячы. І дзейнасьць гэтых тысяч людзей дасьць свой плён.

Сьвятлана кажа, што маленькі чалавек ні ў што ня ставіцца ў лібэральным сьвеце, называе нас, беларускіх інтэлектуалаў, «гарадзкімі вар’ятамі». Мы — не вар’яты, мы дактары. Роля інтэлектуалаў у такой сытуацыі, як сёньня, якраз у тым, каб быць дактарамі.

Што ж тычыцца маленькага чалавека, то ён якраз у лібэральным сьвеце, у лібэральных дэмакратыях абаронены. Чаму людзі пачуваюцца шчасьлівымі ў Даніі, у Нямеччыне, але пачуваюцца няшчаснымі ў Беларусі (пра што сьведчаць сацыялягічныя дасьледаваньні)? Не ў апошнюю чаргу — праз пачуцьцё неабароненасьці, якое пануе ў нас, праз адсутнасьць бясьпекі маленькага чалавека, як называе яго Сьвятлана, ці простага чалавека, як называюць яго лукашэнкаўцы.

Тое, што яму ў Беларусі добра — гэта адзін з найвялікшых лукашэнкаўскіх мітаў, да яго і трэба ставіцца, як да міту. Давайце паглядзім на аб’ектыўныя рэаліі сучаснай Беларусі. Беларусь выйшла на першую пазыцыю ў сьвеце па колькасьці самагубстваў на душу насельніцтва. Па колькасьці забойстваў на 100 тысяч насельніцтва Беларусь у 8 разоў перавышае ўзровень Эўразьвязу. Лукашэнка сам прызнаў, што за апошнія 5 гадоў узровень злачыннасьці ў Беларусі вырас на 70%. Мы назіраем дзікую дэградацыю чалавечага патэнцыялу.

Сьвятлана кажа, што сьпіваліся ў Беларусі заўжды, сьпіваліся і пры саветах, і пры цары. Але любы чалавек, які назіраў за беларускай вёскай 50 ці 30 гадоў, скажа, што на вёсцы адбыліся ў гэтым сэнсе кардынальныя зьмены. Я — малады чалавек, але нават у гады майго дзяцінства ў вёсцы пілі намнога менш, а жанчыны не пілі наагул. Насамрэч, лукашэнкаўская сыстэма вінаватая ў тым, тым што адбываецца гэтая дэградацыя чалавечага патэнцыялу.

Чаму? Таму што людзі ня бачаць жыцьцёвай пэрспэктывы. На іх таксама ня ўскладзеная адказнасьць, людзі пазбаўленыя ўласнасьці, людзі ўключаныя ў сыстэму эканамічных адносінаў, у якіх ад іх мала што залежыць. Нарэшце, адным са складовых элемэнтаў сыстэмы, якую мы маем сёньня ў Беларусі, ёсьць культ сілы, які таксама спрычыняе траўмы, выклікае комплексы і вынішчае сацыяльны капітал.

Тое, што нам застанецца пасьля Лукашэнкі — гэта дэградаваны сацыяльны капітал. Вось з гэтым Беларусь будзе мець вялікія праблемы. Бо лягчэй адбудаваць заняпалую інфраструктуру, лягчэй перабудаваць эканамічную сыстэму, але значна цяжэй перавыхаваць тых людзей, якія прывучыліся красьці, бо «ўсё вакол калгаснае, усё вакол маё», якія прывучыліся піць, бо няма чаго рабіць, якія прывучыліся дабівацца свайго кулаком. Вось з гэтым давядзецца жыць доўгія гады.

Дракахруст: Вось наконт таго, што казаў Андрэй пра дэградацыю сацыяльнага, чалавечага капіталу. Аляксандар, Вы, наколькі я ведаю, пэўны час займаліся палітычнай працай ва Ўкраіне. Ці можаце Вы параўнаць гэтыя працэсы там і ў Беларусі?

Фядута: Украінцы дэградавалі ў значна меншай ступені. І гэта вельмі балюча адчуваецца мной. Ёсьць такі паказчык — адносіны да посьпеху іншага чалавека. Зайздрасьць ва Ўкраіне амаль што адсутнічае, асабліва сярод моладзі. Моладзь глядзіць на пасьпяховага чалавека і кажа сама сабе — мы таксама будзем такімі. Мы будзем працаваць, і мы нешта атрымаем. Ну, ня будзе ў мяне той імпэрыі, якую мае Рэнат Ахметаў, але ў мяне будзе маленькая друкарня, маленькая цырульня ці нешта іншае. Моладзь да гэтага імкнецца.

У нас такое немагчыма. Немагчыма для ўсіх, акрамя вельмі нешматлікай часткі моладзі, для якой бацькі стварылі ўмовы. А іншыя ня могуць атрымаць добрую працу, ня могуць атрымаць стартавы капітал, каб пачаць уласную справу. І вось гэтае пачуцьцё безвыходнасьці, пачуцьцё адсутнасьці пэрспэктываў — гэта тое, што пакідае Лукашэнка. Гэта адчуваецца менавіта цяпер, калі пачалася сапраўдная прыватызацыя і высьветлілася, што ўласных беларускіх прыватызатараў няма, няма тых людзей, якія маглі б легальна набыць уласнасьць, якая належыць беларускай дзяржаве, і стаць яе гаспадарамі.

Калісьці Васіль Лявонаў сказаў мне — самае жудаснае нават ня тое, што няма багатых людзей у Беларусі, а тое, што тыя багатыя, якія будуць, ня будуць адчуваць сябе беларусамі, яны будуць прышлымі, нетутэйшымі. І для іх беларусы застануцца тубыльцамі, нацыяй працаўнікоў і ня больш за тое.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература