Насамрэч, я хачу сказаць камплімэнт Вам, Юры. Вы ў якасьці сёньняшніх суразмоўцаў абралі прадстаўнікоў трох розных пакаленьняў утапістаў. У кожнага з нас у галаве свая ўтопія — і ў спадарыні Алексіевіч, і ў мяне, і ў спадара Дынько. Гэтыя ўтопіі адрозьніваюцца тым досьведам, які мае пакаленьне кожнага з нас. Тое, што мы абмяркоўваем сёньня — гэта крах дзьвюх утопіяў, спадарыні Алексіевіч і маёй уласнай, і адзіны з нас, у каго ёсьць пэўны аптымізм, хоць гэта і ўтапічны аптымізм — гэта спадар Дынько. І дзякуй Богу, калі ён, а ня мы, будзе мець рацыю.
Алексіевіч
: Андрэй сказаў: «Сьлядоў Лукашэнкі ня будзе, бо я гэтага не хачу». Дарагі Андрэй, я таксама гэтага не хачу, але я больш цьвяроза сабе ўсё ўяўляю. Мае рацыю Фядута, у мяне сапраўды ўжо няма таго біялягічнага аптымізму, якім Вы яшчэ поўны. Мне бліжэй тое, што казаў Бродзкі — Салжаніцын думае, што ўся справа ў камунізме, а справа ў чалавеку.Мы і без Лукашэнкі спазьняемся з фармаваньнем нацыі, мы яшчэ ня выйшлі са стадыі народу. Я думаю, што нашы маладыя людзі, у якіх ёсьць шанец уратаваць гонар нацыі, яны таксама ідэалісты. Яны чарговы раз спрашчаюць праблемы. Не спадзявайцеся на рэвалюцыю. Будзе марудная, паўзучая эвалюцыя. А параўноўваць нас з Даніяй — гэта наагул сьмешна. У найлепшым выпадку з Расеяй можна параўноўваць. На Захадзе дэмакратычны мэханізм адточваўся стагодзьдзямі, ня трэба нават глядзець туды. Гэта як роды ў жанчыны — нельга праскочыць пэўныя этапы.
Ніводнае пакаленьне ўтапістаў, пра якія казаў Аляксандар, ня можа сёньня сказаць: «Я ведаю, як яно будзе». Ды нічога мы ня ведаем. Вось ірванула 4 ліпеня (выбух у Менску на сьвяткаваньні афіцыйнага Дня незалежнасьці —
«Усё супраць нас»
Ганна Соўсь, Прага
21 лістапада 2008
Соўсь
: Сьвятлана, мы прапанавалі наведнікам нашага сайту задаць вам пытаньні праз сайт svaboda.org. На пачатку размовы я хацела папрасіць Вас расказаць слухачам Свабоды, дзе вы цяпер жывяце ў Нямеччыне і над чым працуеце?Алексіевіч
: Я цяпер жыву ў Бэрліне. Напэўна, шмат хто ведае гэты горад і бываў там. Цяпер нашы людзі вельмі шмат езьдзяць і любяць гэты горад. Але я яго практычна ня бачу, таму што заканчваю новую кнігу, якая называецца «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека». Кніга пра апошнія дваццаць гадоў нашага жыцьця, што з намі было, у што верылі, да чаго прыйшлі, ці параза гэта, ці катастрофа, ці свабода… Адказы, як заўжды ў маім жанры, даюць сотні галасоў, сотні людзей рознага веку, узроўню ўспрыманьня — усе мы спрабуем зразумець, што гэта такое.Соўсь
: Ведаеце, як толькі я пачула слова second hand, адразу хачу задаць пытаньне Аляксандра з Магілёва:Алексіевіч
: Гэта вельмі трапнае пытаньне. Акурат сёньня я працавала над споведзьдзю старога камуніста, і ў яго гэта прыкладна так гучала: «Так, у нас была мара. Няхай гэта скончылася морам крыві. Гэта ж наш ідэалізм. Мы былі не злачынцы, мы былі ідэалісты. А што ў вас цяпер? Гаршчок капусты? Што гэта такое? Перамагла Яе Вялікасьць кілбаса? Жратва? Выходзіць, што чалавеку больш нічога ня трэба?» Насамрэч, спажывецкі сьвет, цывілізацыя спажываньня — гэта вельмі моцнае ўражаньне і вельмі цяжкае выпрабаваньне і спакуса для згаладалых людзей. Гэта надта чалавечае жыцьцё, вельмі камфортнае, але і чарговы вялікі падман. Тут, у Эўропе, людзі ўжо гэта разумеюць і спрабуюць схапіцца за нешта духоўнае. Вось сёньня да мяне прыходзіў рамантаваць кампутар досыць просты чалавек. Ён расказаў, што ў выходныя дні яны зь сябрамі клюбу зьбіраюць дапамогу для дзяцей Афрыкі.