Алексіевіч:
Ну калі Вы кажаце пра турэмны досьвед— пакуль у нас няма шанцаў думаць, што нешта ў бліжэйшым часе памяняецца. І ўлада шкодзіць сама сабе, таму што калі б яна была больш разумнай, яна б не стварала ні турэмную літаратуру, ні турэмную сытуацыю, паколькі турэмныя сытуацыі ствараюць толькі рэвалюцыйныя сытуацыі, вырабляюць толькі рэвалюцыянэраў. Я ня ведаю нікога з маладых людзей, хто б ня выйшаў у Беларусі з турмы без рэвалюцыйных ідэй, без рэвалюцыйных настрояў, нават калі яны пасядзелі ў Акрэсьціна 15 сутак. Сёньня турэмная літаратура працуе на ідэю вызваленьня, улада робіць больш, чым робіць апазыцыя для гэтага. Але што да турэмнай літаратуры як такой — існуюць вельмі высокія эталёны.Радкевіч:
А з Вашага погляду, турэмныя пакуты, яны разбураюць творчасьць ці сілкуюць яе? Існуе нейкая ўнівэрсальная формула, ці кожны раз гэта — індывідуальна?Алексіевіч:
Думаю, усё залежыць толькі ад таленту. Калі я прыходзіла ў літаратуру, казалі, што каб напісаць пра вайну, трэба мець ваенны досьвед. Ні пакуты, ні тое, што чалавек перажыў ці перадумаў — зусім ня тоесна таму, што яму ўдаецца сказаць. Талент. Тут мастацтва — жорсткае. Адзіны крытэр — талент.«Ад беларускай культуры я не адмаўлялася!»
22 чэрвеня 2013
Сяргей Шупа, Прага
У інтэрвію з нагоды прысуджэньня Сьвятлане Алексіевіч прэстыжнай Прэміі міру нямецкіх кнігавыдаўцоў, пісьменьніца выказалася наконт сваёй культурнай прыналежнасьці і стаўленьня да беларускай мовы.
На рэпліку газэты «Хоць Менск — Ваш родны горад, але Вы ня пішаце па-беларуску», Сьвятлана Алексіевіч адказала:
Так, я пішу толькі па-расейску і таксама лічу сябе прадстаўніцай расейскай культуры. Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна нявысьпелая».
На пытаньні, якія могуць узьнікнуць у чытачоў інтэрвію мы папрасілі адказаць саму пісьменьніцу.
Алексіевіч
: Вядома ж, я такога не казала. Тут той выпадак, калі на тэкст і дух інтэрвію наклалася асоба чалавека, які яго рабіў. Са мной гаварыла маскоўская карэспандэнтка газэты, магчыма, яе расейская мова была недасканалая, магчыма, яна падала там нешта так, як бы сама хацела гэта пачуць.Я ніяк не магла сказаць тое, што напісана ў тэксьце інтэрвію. Гэта зусім не адпавядае маім перакананьням. Я заўсёды казала, што ў мяне дзьве маці — беларуская вёска, у якой я вырасла, і расейская культура, у якой я выхоўвалася. Як можна ад іх адмовіцца? Беларуская мова для мяне — гэта і вясковыя краявіды, і вясковыя бабкі, сярод якіх я расла, празь беларускую мову я пазнавала сьвет жаночага голасу — я ніколі не лічыла і не лічу яе нейкай адсталай ці нясьпелай.
Камэнтар у FAZ: На прысуджэньне Алексіевіч прэміі ў Беларусі не рэагуюць
24 чэрвеня 2013
Радыё Свабода
З уручэньнем Прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч, піша Інго Пэц, у цэнтар увагі трапляе краіна, да якой прылеплена этыкетка «апошняя дыктатура Эўропы»: Беларусь. Гісторыя гэтай постсавецкай краіны адзначана войнамі і катастрофамі. Здавалася б, навіна аб такой прэстыжнай прэміі мусіла выклікаць буру радасьці. Пра прысуджэньне прэміі паведамілі важныя незалежныя газэты і інтэрнэт-парталы краіны — нават дзяржаўныя мэдыі, якія традыцыйна мала цікавяцца творчасьцю Алексіевіч. 65-гадовая пісьменьніца ўжо шмат гадоў адкрыта пазыцыянуе сябе як апанэнт рэжыму прэзыдэнта Лукашэнкі.
Але дарэмна шукаць ў Беларусі — як і ў Расеі — ацэнак, аналізу творчасьці або радасных віншаваньняў, нічога няма нават у Фэйсбуку і на сайце незалежнага Саюзу пісьменьнікаў. Маўчыць і Беларускі ПЭН-Цэнтар. На пытаньне пра адсутнасьць рэакцыяў прэзыдэнт ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч
пытаецца ў адказ: «А што там за прэмія? У яе ўжо столькі гэтых прэміяў...»Беларускае грамадзтва да сёньняшняга дня, нягледзячы на інтэрнэт і спадарожнікавую тэлевізію, застаецца ізаляванае і адчувае ўзьдзеяньне прапаганды. Літаратурная перакладчыца Ірына Герасімовіч
спасылаецца на мэнталітэт, які, відаць, уласьцівы беларусам: