«Да моцных бакоў беларусаў не належыць тое, што яны ня хочуць бачыць далей за свой нос. Бо гэта б значыла, што трэба было б параўноўваць сябе з узроўнем іншых эўрапейскіх пісьменьнікаў, а гэта выклікае страх».
Журналіст Алесь Кудрыцкі
лічыць, што Алексіевіч трапіла ў звыклую пастку эмігранта, бо яна доўгі час жыла за мяжою:«Калі пісьменьнік выяжджае за мяжу, магчыма ён знаходзіць іншую аўдыторыю, але як тады быць з чытачамі на Бацькаўшчыне? На такіх людзей у нас глядзяць скептычна. Ім робяць закід, што яны вядуць прыемнае жыцьцё за мяжою, замест таго, каб працаваць дзеля свайго народу».
Сяргей Шупа
, спэцыяліст па літаратуры ў беларускамоўнай службе Радыё Свабодная Эўропа, мае іншае тлумачэньне:«Алексіевіч надзвычай цяжка паддаецца ідэнтыфікацыі. Яна грамадзянка Беларусі, піша па-расейску. Якая ў яе ідэнтычнасьць? Магчыма, постсавецкая».
Беларусь да сёньняшняга дня культурна расколата. Бальшыня гаворыць па-расейску, беларускую мову рэжым Лукашэнкі сьвядома маргіналізуе. Гэтак нэасавецкі прэзыдэнт змагаецца супраць нацыянальнай апазыцыі і ўзмацненьня заходняй арыентацыі, якія для шмат каго зь дзеячоў культуры сымбалізуе беларуская мова. Алексіевіч сказала ў інтэрвію для FAZ: «Так, я пішу толькі па-расейску і таксама лічу сябе прадстаўніцай расейскай культуры. Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна нявысьпелая». Радыё Свабода скарысталася гэтым адказам, каб спытацца, ці ня хоча гэтак Алексіевіч разьвітацца зь беларускай культурай. Неразважнае выказваньне пісьменьніцы магчыма яшчэ выкліча найбліжэйшымі днямі паток рэакцыяў, лічыць Інго Пэц,
нямецкі журналіст, які спэцыялізуецца на беларускай тэматыцы.Журналістка FAZ кажа, што працытавала Алексіевіч дакладна
24 чэрвеня 2013
Радыё Свабода
У інтэрвію Радыё Свабода спадарыня Алексіевіч
патлумачыла: «Я ніяк не магла сказаць тое, што напісана ў тэксьце інтэрвію. Гэта зусім не адпавядае маім перакананьням. Я заўсёды казала, што ў мяне дзьве маці — беларуская вёска, у якой я вырасла, і расейская культура, у якой я выхоўвалася. Як можна ад іх адмовіцца?Беларуская мова для мяне — гэта і вясковыя краявіды, і вясковыя бабкі, сярод якіх я расла, празь беларускую мову я пазнавала сьвет жаночага голасу — я ніколі не лічыла і не лічу яе нейкай адсталай ці нясьпелай».
Керстын Гольм
піша: «Цытаваная мною фармулёўка існуе даслоўна ў запісе інтэрвію. Пра «дзьвюх маці» і свае прыгожыя фармулёўкі наконт «праўды жаночага голасу» яна мне тады аднак нічога не казала. Але гэта без сумневу таксама важна і таксама праўда. Таму я б успрымала гэтае высьвятленьне Сьвятланы Алексіевіч хутчэй за ўсё як тлумачэньне і дапаўненьне. Бо ж у інтэрвію людзі гавораць шмат пра што (занадта) коратка. Таму я хацела б яшчэ дадаць ад сябе: Сьвятлана Алексіевіч расказвала мне пра бібліятэкараў у Пінску і пра прыроду, якая дае ёй столькі надзеі, і мне здаецца ясным, што ўсё гэта мае дачыненьне да беларускай мовы. І яшчэ ад мяне: Расейская мова ў постсавецкай прасторы выконвае ролю lingua franca, як некалі лацінская ў Эўропе, на якой пішуць, калі хочуць, каб цябе пачулі ў сьвеце. Пра расейскія адпаведнікі словаў «bäuerlich» і «unausgereift»: У размове гэта гучала адпаведна як «крестьянский» і «несозревший».Код адсутнасьці Сьвятланы Алексіевіч
25 чэрвеня 2013
Севярын Квяткоўскі, Менск
Кася Камоцкая аднойчы распавяла:
Мяне дачка зарэгістравала на «Аднаклясьніках». І мяне адразу знайшоў былы вучань маёй школы — даўно жыве ў ЗША.
Кася зьдзівілася, калі ў лісьце прачытала, што «вельмі моцна паўплывала на лёс» свайго школьнага прыяцеля:
«Я цябе слухаў па радыё «101,2 FM», — пераказвала Кася, — апошні эфір перад закрыцьцём станцыі ў 1996. Блізка да самага фіналу загучала песьня «Людзі на балоце», і я раптам вырашыў — усё! Трэба зьяжджаць!»
**
Сьвятлану Алексіевіч на Захадзе ведаюць, а Касю Камоцкую — не. Як ня ведаюць аўтараў вершаў, якія выконваў Касін гурт «Новае Неба».
Філёзаф Валянцін Акудовіч — адзін зь вялікіх прыхільнікаў гурту. Ягоную кнігу «Код Адсутнасьці» таксама ня ведаюць у Заходняй Эўропе.