Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Алексіевіч: Так, мы гаварылі пра тое, што кожны чалавек носіць гісторыю ў сабе ды зносіць, сыходзячы, з сабой. Толькі ў аднаго гэта дзьве старонкі, а ў другога — дзесяць, і г. д... Літаратура ўжо не пасьпявае адлюстраваць усё гэта. Пісьменьнік спрабуе шукаць нейкія новыя словы, аднак энэргія зь іх сышла. Каму давярае цяпер наш сучасьнік? Гэта, зразумела, сьведкі, сьведчаньні... І гэтыя сьведчаньні важна сёньня захаваць на любым носьбіце — дыктафоне, камэры, тэлефоне... Ня важна як. Галоўнае — убачыць, пачуць. І зафіксаваць. Зафіксаваць гэты момант можа мастак, журналіст... У гэтым праекце такое ўдалося. Мы, дарэчы, хочам зрабіць і працяг, які будзе называцца «Плошча. Мужчыны». Будуць два такія погляды... Мне самой цікава, што з гэтага выйдзе.

Свабода: «Плошча. Жанчыны», «Плошча. Мужчыны». У гэтых назвах акцэнт робіцца на падзеі амаль двухгадовай даўніны. Хоць у тым самым відэафільме пра падзеі 19 сьнежня гаворыцца ня так ужо і шмат...

Алексіевіч: Лічу, што Плошча, тыя падзеі, якія адбыліся 19 сьнежня 2010 году — вельмі знакавыя. Гэта яшчэ раз пацьвярджае здагадку, што мы, з аднаго боку, ператварыліся ў гета, дзе наверсе жыцьцё робіцца, так бы мовіць, «па паняцьцях», аднак усярэдзіне адбываюцца нейкія нязвыклыя і цікавыя працэсы, якія сёньня ня кожны разумее ды ўсьведамляе...

Мы ўбачылі, што народ — гэта зусім ня тое, што пра яго прынята думаць: што гэта людзі, якіх апанаваў страх, рабы. Так, гэта прысутнічае, аднак, тым ня менш, пры гэтым наверх могуць выйсьці зусім іншыя сілы... Як адбываецца часта ў экстрэмальных умовах, у тым ліку на вайне (гэта і мая тэма таксама) — кажуць пра пакуты герояў, аднак ніхто ня кажа пра пакуты жанчын. У нашым такім крыху патрыярхальным грамадзтве традыцыйна лічылася і лічыцца, што жанчына нібыта звонку, а жыцьцё — як старое, так і сучаснае — робяць мужчыны. Насамрэч вядомыя падзеі паказалі зусім іншае.

Я лічу, што калі абставіны зьменяцца, а яны зьменяцца, у палітыку ды грамадзкае жыцьцё прыйдзе шмат жанчын. Бо яны ёсьць, і іх рост як асобаў вельмі адчувальны. Яны растуць на фоне гэтых падзеяў, на фоне страху, нават асабістых стратаў, на той зьнявазе, якую мы перажываем як нацыя. Жанчыны «праб’юцца». Бо трымаць іх далей на другасных ролях проста немагчыма. Пра гэта наш расказ... Для мяне вельмі важная канцоўка фільму, калі на сустрэчы блізкіх сваякоў палітвязьняў старэйшая жанчына, у сям’і якой ніхто не пацярпеў, ніхто не сядзеў, кажа: «Я пражыла ўсё жыцьцё ў СССР, а прыходжу сюды, каб адчуваць сябе свабоднай.


«Для свабоды патрэбныя свабодныя людзі»

24 красавіка 2013

Алена Радкевіч, Прага

Наколькі запатрабаваная ў Беларусі літаратура кшталту кнігі Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XIX стагодзьдзе»?

Радкевіч: Вядомы беларускі навуковец і асьветнік Барыс Кіт, якому сёлета споўнілася 103 гады, узгадвае пра сябе так: «Два разы я сядзеў пры польскай уладзе і адзін раз пры нямецкай у Глыбокім, у камэры сьмяротнікаў. Вельмі сумна і дрэнна, але такі, відаць, наш лёс беларускі — заўсёды даводзіцца сядзець у турмах. Ніяк ня можа Беларусь трапіць у добры час». Ці ня ў сувязі з гэтай сваёй турэмнай гісторыяй беларусы так спакойна і з фаталізмам успрымаюць умовы сваёй несвабоды?

Алексіевіч: Я думаю, што гэта сапраўды можна разглядаць як мэтафару — ёсьць рэальная турма, турэмныя тэрміны, там сядзяць людзі з пакаленьня ў пакаленьне. Можа, толькі ў апошнія часы СССР гэтага не было, а так гэта сапраўды ўвесь час нас суправаджае. Дастаткова прайсьці па вуліцах Менску, дзе ўсё чыста, прыгладжана, але ўбачыць гэтую несвабоду можна ў павадках людзей, у іх поглядах, у тым, як яны паводзяць сябе ў грамадзкім транспарце. Усё гэта паводзіны несвабодных людзей. Гэта таксама нейкая форма турмы. Тут вы маеце рацыю.

Радкевіч: А ці ня склалася так, што беларусы ўжо і пабойваюцца свабоды?

Алексіевіч: Чалавек, які ўсё жыцьцё сядзіць у турме, вядома, баіцца свабоды. Там міска баланды і знаёмыя правілы паводзінаў, і раптам цябе выкідаюць у так званую свабоду. Таму многія з гэтых людзей вяртаюцца назад у турму — у іх няма навыкаў іншага жыцьця. Чаму вось нічога не атрымалася зь перабудовы? Такая выдатная ідэя, людзі памкнуліся насустрач свабодзе. Але аказалася, што ніхто ўяўленьня ня мае, што такое свабода.

Не было свабодных людзей. А для свабоды патрэбныя свабодныя людзі. А іх не было. Адны сядзелі на кухнях і лаяліся, чакалі, што нехта нешта зьменіць наверсе, хтосьці на заводах і фабрыках у курылках абмяркоўваў тое самае.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература