Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Алексіевіч: Я недзе пяць гадоў таму кнігу дапоўніла — я дапісала, бо яны сёньня гаварылі лепш, чым тады. Сёньня яны больш свабодныя. Калі раней я мусіла іх пераконваць, што пра гэта можна расказваць, то сёньня яны ўжо і самі гэта ведаюць.

Шупа: Але ці разумеюць сёньняшнія чытачы? Ужо вырасьлі два-тры новыя пакаленьні...

Алексіевіч: Калі вы зойдзеце ў польскую кнігарню — паглядзіце, як чытаюць «У вайны не жаночае аблічча». Кніга выйшла ў Польшчы — дзьве прэміі. Гэта ж пра нешта гаворыць? Гэта гаворыць пра тое, што гэта — прадмет размовы. У палякаў складанае стаўленьне да расейскай гісторыі — хто толькі не ваяваў на гэтай тэрыторыі — былі беларускія інтарэсы, польскія, украінскія, савецкія. Мы ж нічога гэтага ня ведаем. Урэшце ёсьць жа архівы, ёсьць дакумэнты — калі б гэта нехта апісаў, усе б гэта чыталі сёньня, бо мы па вялікім рахунку нічога пра сябе ня ведаем. У нас ёсьць сталінская вэрсія, і мы дагэтуль па ёй жывем. Калі ты раскажаш гісторыю па-людзку, пра лёс чалавека — просты, «маленькі» чалавек будзе чытаць. Чаму ў нас сёньня на сэкцыі не атрымалася размова? Бо ў гісторыка адзін погляд, а ў пісьменьніка іншы.


«Калі столькі хлусьні, удзельнічаць у гэтым непрыстойна»

20 верасьня 2012

Алесь Дашчынскі

У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаваньне на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч сказала, што хоць і будзе ў дзень выбараў у Беларусі, але галасаваць ня пойдзе, бо лічыць, што адбываецца чарговае палітычнае шоў. Сьвятлана будзе працаваць над новай кнігай «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека».

Алексіевіч: У тых абставінах, пры той уладзе, якая ў нас, усё гэта ілжыва, непрыстойна. Мы па вялікім рахунку ня ведаем, што адбываецца ў краіне, якія сілы, якія людзі насамрэч карыстаюцца даверам, насамрэч могуць нешта зрабіць. Гэта ўсё свавольства, усеўладзьдзе такое. Мы жывем у краіне нічога пра яе ня ведаючы. А ісьці яшчэ раз гэта памнажаць — навошта? Калі сядзяць палітвязьні, калі людзям, якія вылучаюцца, не даюць слова, калі столькі падману, хлусьні, удзельнічаць у гэтым проста непрыстойна. Мы ўсе апынуліся ў пастцы. З аднаго боку, трэба нешта рабіць, а з другога боку, поўнае бясьсільле і немагчымасьць нешта рабіць. Я бачу, што ўсе паралізаваныя. Гэта ўжо ня страх як такі, а гэта поўнае адчуваньне свайго бясьсільля, бездапаможнасьці. І амаль адчай. Ён ва ўсіх — і ў тых, хто езьдзіць на джыпе, і ў тых, хто цягне ад заробку да заробку. Гэта нейкі агульны адчай таго, што мы выпадаем з часу. Поўнае нейкае палітычнае і чалавечае бяспраўе»


«Народ — гэта зусім ня тое, што пра яго прынята думаць: што гэта людзі, якіх апанаваў страх, рабы»

24 сьнежня 2012

Радыё Свабода

На відэапартале YouTube зьявіўся дакумэнтальны фільм «Плошча. Жанчыны». Ідэя праекту належыць пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч. Сьвятлана Алексіевіч адказала на пытаньні «Свабоды».

Алексіевіч: Зразумела, вельмі хацелася б, каб гэтае відэа паглядзела як мага болей людзей. Каб не прайшлі міма нас тыя пакуты, якія перажылі гэтыя жанчыны ды іх дзеці. Каб час ад часу ўзгадвалася пра тое, што не ва ўсіх матак вытрымала сэрца ад таго, што здарылася зь іхнымі хлопчыкамі. У нашым фільме распавядаецца, што маці двух палітвязьняў памерлі. Вось такімі гісторыямі можна абудзіць свой народ, а ня нейкімі палітычнымі лёзунгамі... Трэба гаварыць пра чалавечыя рэчы і такім чынам прабівацца да іншых. Бо кожны з нас можа апынуцца на месцы гераінь гэтага фільму.

Свабода: Фільм зьняты мабільным тэлефонам з убудаванай відэакамэрай. Гэта звычайныя чалавечыя размовы пра тое, што ў жыцьці далёкіх калісьці ад палітыкі жанчын зьмянілася пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году. Падставай для праекту стала сустрэча ў Вас дома з вашымі сяброўкамі — мастацтвазнаўцай, журналісткамі. Размова ішла пра тое (гэта Ваша тэма), што гісторыя народу, краіны жыве ў кожным маленькім чалавеку, што гэта трэба фіксаваць на любы даступны носьбіт. І тады адна зь іх — мастацтвазнаўца Тацяна Цюрына — сказала: «Ага, у мяне ёсьць мабільнік...»

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература