Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

А насамрэч мы проста рухаемся да прорвы. І навуковец гэта сказаў.

У цяперашняй сытуацыі яго нельга пасадзіць у турму. Хоць прэцэдэнт небясьпечны. Напісаў сёньня артыкул, ён не спадабаўся — цябе ў пастарунак пацягнулі. А там, глядзіш, і ў турму. Гэта такі лацінаамэрыканскі варыянт, да якога мы скочваемся.

Але цяпер нам патрэбныя крэдыты, таму мы спрабуем рабіць добрую міну.

Мы можам прыйсьці да бескантрольнай дыктатуры. Цяпер яна крышачку кантралюецца, крышачку Эўропай, крышачку Расеяй. Нейкая мера яшчэ захоўваецца. Але ўсё можа сарвацца, і ўсё можа быць значна больш змрочным.

Эўропа не да канца разумее, што ў нашай эліты, у нашага народу няма сілаў справіцца з сытуацыяй. І нас нельга сам-насам пакідаць з нашай уладай.


Сьвятлана Алексіевіч атрымала прэстыжную прэмію

4 сьнежня 2011

Радыё Свабода

Пісьменьніца зь Беларусі Сьвятлана Алексіевіч у мінулую суботу была ўганараваная літаратурнай прэміяй Цэнтральнай Эўропы «Angelus». Прэміяй адзначаная кніга «У вайны не жаночае аблічча», паведамляе Gazeta Wyborcza.

Пры атрыманьні прэміі ў Польскім тэатры ва Ўроцлаве, Сьвятлана Алексіевіч сказала, спасылаючыся на Фёдара Дастаеўскага, што нацыі Цэнтральнай Эўропы паходзяць «з аднаго вар’яцтва — з вар’яцтва сацыялізму».

Дасюль трагедыя і краса ідуць разам. Мы глядзім на трагедыю, і яна падаецца нам прыгожай, і гэта самае страшнае, — сказала Алексіевіч.

Прафэсар Анджэй Завада, які ўваходзіць у журы прэміі «Angelus», падкрэсьліў, што сёлета выбар пераможцы быў вельмі цяжкі. «Кожная з кніг, якія трапілі ў фінал, своеасаблівая і непаўторная», сказаў прафэсар.

Літаратурная прэмія Цэнтральнай Эўропы «Angelus» прызнаецца за найлепшую кнігу з тых, што выйшлі па-польску ў папярэдні год. Выдаўцы могуць вылучаць на яе жывых аўтараў з 21 краіны Цэнтральнай Эўропы. Прэмія складаецца са статуэткі «Angelus» і чэка на 150 тысяч злотых.


«Быкаў быў рамантыкам нацыянальнай ідэі»

10 студзеня 2012

Іван Талстой, Прага

У цыклі «Альфабэт іншадумства» перадачы «Паверх бар’ераў» расейскай службы Радыё Свабода пра асобу Васіля Быкава, ягоную грамадзянскую пазыцыю разважаюць пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, дысыдэнт Валерыя Навадворская і журналіст Сяргей Навумчык.

Алексіевіч : Я памятаю нашы размовы з Быкавым, таму што гэта два мае настаўнікі — Адамовіч і Быкаў. Пра вайну, калі яны казалі, было відаць, што гэта найглыбейшая траўма. Я думаю, што іншадумства ішло адсюль. Я б не сказала, што іншадумства тут дакладнае слова, хутчэй гэта — супраціў. Ішоў адсюль супраціў гэтай сыстэме, якая здавалася з цэмэнту ўся або з чагосьці магутнага, а аказалася ўсё ня так зусім. Так што, я думаю, гэта сілкавалася тымі ідэямі. І гэта ваеннае пакаленьне магутна заявіла сябе, яны моцна сябе падтрымлівалі, гэта я бачыла па сабе, як яны мяне падтрымлівалі, таму што яны падтрымлівалі любую праўду, якая пра той час гучала, паколькі гэта была праўда ня толькі пра вайну, але і праўда пра ідэі, пра гэтую страшэнную ідэю, якая прыняла ў нас такія формы страшэнныя.

Гэта быў час, калі ва ўсіх нас быў вялікі вораг — камунізм. Гэта стала цалкам відавочна на вайне. Калі ў часы ГУЛАГу можна было людзей адаслаць у Сібір, і там гэтыя мільёны гінулі, і ніхто іх ня бачыў, дык на вайне было відаць, як гінулі гэтыя людзі, як яны нічога не каштавалі, і гэта была найглыбейшая траўма для гэтай моладзі, якая і выйграла перамогу. Бо на вайне ваявалі 18 -гадовыя і 20-гадовыя хлапчукі, яны з гэтым прыйшлі і яны прагналі ворага. Але ж яны зразумелі, што ўся праблема ў іншым, што ўся праблема ў гэтай ідэі і, вядома, яны працягвалі гэтую барацьбу ўжо іншымі спосабамі. Адно выходзіла з другога, і справа нават была ня ў тым, што гэтая ідэя выяўлялася нейкімі канкрэтнымі імёнамі — Брэжнеў, Хрушчоў, Малянкоў — яны разумелі, што справа не ў Хрушчове, ня ў Брэжневе, а ў сыстэме.

Нядаўна я сустракалася са сваёй сяброўкай, вядомай левай ў Італіі, якая кажа, што 15 гадоў яе жыцьця было выдаткавана на барацьбу з Бэрлюсконі, нарэшце, няма Бэрлюсконі, яны дамагліся свайго і зразумелі, што справа не ў Бэрлюсконі, што справа значна глыбей. Сапраўды гэтак жа і гэтыя людзі зразумелі, што справа значна глыбей, яна палягае глыбей, чым гэтае пакаленьне меркавала.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература