Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Палажанка: Я ведаю, што чалавеку дадзена Богам дастаткова свабоды, каб прадэманстраваць мужнасьць, баязьлівасьць, пайсьці на перадавую ці адступіць. Гэта ўсё ў моцы чалавечай. Але ў глябальным пляне тое, што адбываецца ў нашай краіне, залежыць не ад нас саміх. Аднак вы маеце рацыю — чалавек народжаны свабодным, і ў яго свабодзе ўсе дзеяньні, якія адбываюцца. І паводле сваёй свабоды ён будзе калі-небудзь адказваць.


«Цалкам бясьпечнага грамадзтва ўжо ня будзе ніколі»

27 ліпеня 2011

Юры Дракахруст, Прага

22 ліпеня ў Нарвегіі, у Осьле і на высьпе Утэя адбыліся тэракты, у выніку 77 чалавек загінулі і 319 параненыя. Тэракты ўчыніў экстрэміст Андэрс Брэйвік. Пра прычыны і ўрокі тэрактаў у Нарвэгіі — гутарка зь пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч.

Дракахруст: Як вы лічыце, у чым прычына тэракту ў Нарвэгіі? Краіна — сусьветны лідэр дабрабыту, лідэр свабоды, мусульманская грамада ў краіне не такая ўжо вялікая. Дык чаму?

Алексіевіч: Дзякуючы сучасным тэхналёгіям мы жывем у агульным сьвеце. А доля мусульманскага насельніцтва ў краіне ўжо нічога ня значыць. Гэта адна з прычынаў. Я месяц таму была ў Нарвэгіі. Гэта вельмі прыгожая і спакойная краіна. Але я там была пасьля Масквы і злавіла сябе на думцы, што доўга там не магла б жыць — нудзілася б. І там такая астраўная псыхалёгія, многія людзі, зь якімі я размаўляла, а гэта пераважна інтэлектуалы, казалі, што ўвесь жах жыцьця — гэта недзе далёка, у іх гэта немагчыма. Але гэтыя мікробы, інтэлектуальная зараза ўплывае на ўвесь сьвет.

Мне здаецца, што тут пэўную ролю адыграла рамантызацыя зла, гэтыя ўсе вампіры, пачвары ў сучасным мастацтве... У нас зьмяніліся стасункі са злом, яно ўжо не зусім зло, яно нават ідэалізуецца. Мне здаецца, што гэта небясьпечна. Асабліва калі чытаеш развагі гэтага нарвэскага стралка, бачыш, якая каша ў яго ў галаве. Сумна, нудна, няма чым жыць.

Сучасны тэрарызм — двух відаў: тэрарызм ідэі (Чачня, Ізраіль) і тэрарызм без ідэі. Гэта, як высьветлілася, аднолькава небясьпечна — быць фанатыкам ідэі ці жыць проста без ідэі. Мы ад гэта не застрахаваныя, адзіночка ўсё часьцей кідае выклік сьвету. Нешта такое і ў нас адбылося. Здавалася б Беларусь зусім ціхая, правінцыйная краіна. І што мяне яшчэ ўразіла — што гэты нарвэскі стралок трэніраваўся на кампутары. Кампутар — гэта іншая рэчаіснасьць, адчуваньне болю, зла робіцца эфэмэрным, як бы не ўсур’ёз.

Але найбольш мяне ўразіла тое, што на вуліцы Осла і іншых гарадоў Нарвэгіі выйшлі тысячы людзей. Я ўбачыла тое, што я не магла ўбачыць ні ў нас у Беларусі, ні ў Расеі, гэтае экзыстэнцыйнае ўзрушэньне, якое было напісана на твары кожнага з гэтых людзей. Кожны гэта перажываў, кожны не дэлегаваў гэтае ўзрушэньне камусьці, як было ў нас — усе расхоплівалі газэты і чакалі, якога генэрала здымуць і што скажа прэзыдэнт. А там было відаць, як працуе чалавечая душа. Людзі гуртуюцца, людзі думаюць. А ў нас гэта ператвараецца ў новую якасьць нянавісьці.

Дракахруст: У вашай кнізе пра Чарнобыль прыводзіцца такі эпізод: пасьля катастрофы на ЧАЭС эвакуацыяй займаліся ўзброеныя вайскоўцы. Вы пісалі аб абсурднасьці сытуацыі — у каго яны зьбіраліся страляць са сваіх аўтаматаў, у радыяцыю? Гэтак і тут, у выпадку тэрарыста-адзіночкі — якая тут можа быць адэкватная рэакцыя? Ну схапілі яго, а далей што?

Алексіевіч: Гэтае чаканьне, што мы можам неяк абараніцца — пры сучасных тэхналёгіях гэта немагчыма. Мы будзем чым далей, тым больш, залежаць ад аднаго чалавека.

У нядаўняй катастрофе з параходам «Булгарыя» ў Расеі мяне ўразілі лічбы: са 102 жанчын уратаваліся толькі 32, з 56 мужчын — 26, з 44 дзяцей — толькі 14. Іншымі словамі, выжывалі больш моцныя. Яны адкідалі дзяцей і жанчын ад шлюпак, якіх было няшмат.

Сацыяльны чалавек у экстрэмальнай сытуацыі зьнікае імгненна, застаецца біялягічны. Я думала пра тое, што культура няшмат можа, што не закладзена ў чалавеку мэханізму абароны блізкага, закладзены інстынкт самазахаваньня. І не выпадае спадзявацца, што дасьць вынік культура, палітыка ці нейкая таталітарнасьць — у кожны дом заходзіць і правяраць — гэта нерэальна.

Я мяркую, што адкрытасьць, пра якую гавораць у Нарвэгіі пасьля тэракту — гэта адзіны шлях. Каб чалавечая душа ўсё ж апрацоўвалася. Бо калі замест любові будзе нянавісьць, будзе яшчэ горш. Цалкам бясьпечным грамадзтва ўжо ніколі ня будзе. Мы можам яго зрабіць толькі больш бясьпечным. І толькі любоўю.

Дракахруст: На ваш погляд, ці магчыма нешта падобнае ў Беларусі? Ну ў красавіку нешта падобнае і адбылося. Але я маю на ўвазе нешта падобнае з подбіўкай этнічнай ксэнафобіі. У Беларусі іншаэтнічная грамада не такая вялікая, але і ў Нарвэгіі таксама.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература