Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Алексіевіч: Я мяркую, што вельмі кепска, што гэтаму стралку далі магчымасьць выкласьці свае погляды. Правільна, што суд зрабілі закрытым, але тысячы, калі не мільёны, людзей чыталі гэты яго вар’яцкі маніфэст, яшчэ адзін «Майн кампф».

З аднаго боку, мы павінны мець інфармацыю, але зь іншага боку, гэта як вірус — трэба ведаць, што ён ёсьць, але ня трэба пускаць яго ў паветра. Я мяркую, што ўжо нельга казаць, што нейкае грамадзтва можа быць нечым абароненае — правінцыйнасьцю, адсталасьцю ці высокай культурай. Усе ўразьлівыя.

З таго, што нашы ўлады маўчаць аб тэракце ў Менску, не вынікае, што яны нейкім чынам да яго датычныя, хоць і гэта ня выключана. Але я мяркую, што ўлада ў шоку ад таго, што нават пры такім татальным кантролі, як у нашым грамадзтве, яна ня можа пракантраляваць такія рэчы. Гэта вельмі моцна прынізіла і ўразіла таталітарную сьвядомасьць нашай улады. Людзі ня любяць казаць пра тое, чаго яны не разумеюць, калі яны прайгралі і не разумеюць чаму. У гэтым змаганьні з адзіночкай чалавецтва прайграе.

Дракахруст: А ці ня можа здарыцца так, што гэты нарвэскі тэрарыст урэшце даможацца свайго, прыцягне ўвагу да праблемы іншаэтнічнай, іншарэлігійнай іміграцыі? Праблема ж існуе, мы бачым гэта па канфліктах і палітычных пераменах у Эўропе, у Расеі. Ці не атрымаецца так, што ён у пэўным сэнсе выйграе?

Алексіевіч: Зразумела, зь яго зробяць сьцяг нейкія людзі. У Беларусі гэта малаімаверна, але ў Расеі ў яго можа знайсьціся шмат прыхільнікаў, і ў Эўропе такія знойдуцца. Цяперашняя мультыкультурнасьць, тое, што сьвет ператварыўся ў караван-сарай, можа спарадзіць шмат розных складанасьцяў. Я цяпер жыву ў Бэрліне ў вельмі буржуазным раёне, ён вельмі прыгожы, спакойны. Але праз 500 мэтраў, праз чыгунку — там турэцкі раён. Там усё зусім іншае — і людзі, і крамы. І ўвечары лепш туды не хадзіць. Як гэта можа зрасьціся — я ня ведаю. І існуе ўзаемная варожасьць. Яна проста зьмікшыраваная палітыкай, але тое, што напружанасьць ёсьць — няма сумневу.


«Ідзе назапашваньне энэргіі»

6 кастрычніка 2011

Радыё Свабода

6 кастрычніка дырэктар Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) прафэсар Алег Манаеў быў затрыманы каля польскай амбасады, дзе ён зьбіраўся ўзяць удзел у брыфінгу незалежных экспэртаў для дыпляматычнага корпусу. Сацыёляг быў дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі і праз амаль тры гадзіны адпушчаны. Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч пракамэнтавала для нашага радыё затрыманьне Манаева і словы наконт гэтай справы, якія прагучалі на прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Алексіевіч: Я паважаю і заўсёды паважала прафэсара Манаева за тое, што ён застаўся непадкупным навукоўцам. Ён ніколі не працуе ні на апазыцыю, ні на ўладу, ён сапраўды працуе з рэальнасьцю, і ўсе яго высновы — яны заўсёды адкрываюць тое, што насамрэч адбываецца, і ён мае сьмеласьць гэта сказаць. І гэта не падабаецца ні адным, ні другім. Яго абстрэльваюць з абодвух бакоў.

Ён меў сьмеласьць сказаць, што Лукашэнка выйграў выбары. Ня так прыгожа, але ён іх выйграў. Гэта сумленны навуковец, які робіць сваю працу. І такія людзі ў такі складаны час нам патрэбныя, бо мы маем справу са сваімі ідэямі, са сваімі схільнасьцямі — адзін і другі бакі. І ніхто ня ведае, што адбываецца там, на вуліцы, у глыбіні нашай краіны.

Апошнія высновы, якія агучыў Манаеў — пра падзеньне рэйтынгу Лукашэнкі — гэта абсалютна адпавядае рэчаіснасьці. Тое, што народ не выходзіць на вуліцы, гэта ня значыць, што яму падабаецца тое, што адбываецца. Мне падаецца, што ідзе назапашваньне энэргіі і гэта вельмі небясьпечнае назапашваньне. Яно пакуль ня мае формы, але ў любы момант яно можа ператварыцца ў гарачую лаву і заліць усё.

І ўлада гэта разумее, і Лукашэнка разумее. Адносна яго дакладней сказаць, што ён не разумее, а адчувае небясьпеку. І вось у гэтым рэйтынгу ён убачыў небясьпеку. Сам ён яго ведае, я мяркую, у нейкія моманты прасьвятленьня. Я мяркую, што за гэтым стаіць рэальны страх. Навуковец сказаў праўду. І гэта навуковец, які заўсёды кажа праўду, не прыслугоўвае.

Тое, што было агучана на прэсавай канфэрэнцыі — гэта тэатар, я ніколі не магла сур’ёзна ставіцца да прэсавых канфэрэнцыяў Лукашэнкі, гэта заўсёды тэатар аднаго актора. Усё, што кажа прэзыдэнт, ніколі не адпавядае рэчаіснасьці, гэта заўсёды наадварот, заўсёды адно ў галаве, іншае на языку, гэта заўсёды гульня. Я нават не разумею, як журналісты знаходзяць у гэтым тэмы для абмеркаваньня. І гэта адбываецца 17 гадоў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература