Сярод яе бялела дамавіна, і мноства свяцільнікаў асвятляла суровых і чымсьці ўстрывожаных людзей, якія стаялі ў галавах нябожчыка.
3
Сярод яе бялела дамавіна, і мноства свяцільнікаў асбятляла суровых і чымсьці ўстрывожаных людзёй, якія стаялі ў галавах нябожчыка.
3 прытвора да самага драўлянага ўзвышэння, на якім стаяла дамавіна, слалася кужэльная дарожка з раскіданымі па ёй маладымі яловымі лапкамі. Лазар Богша спыніўся крокі за тры ад дамавіны, стараючыся заглянуць у яе. Яму здалося, у дамавіне ляжыць нехта знаёмы.
Але там ляжаў сівы чалавек, закрыты па грудзі кавалкам старанна адбеленага палатна. Белыя, нібы пасярэбраныя валасы і белая покрыўка з асаблівай выразнасцю адцянялі пляму на твары, падобную на бародаўчатую жабу, якая вылезла з-за вуха, учапілася пярэдняй лапай за брыво, а задняй уперлася ў падбародак, прымяла мяккую, як кужаль, бараду. На бугрыстую і пасля смерці ўсё яшчэ сінюю пляму было жудасна глядзець і цяпер; некалі, на жывым твары яна, напэўна, выглядала. яшчэ больш жудасна.
Богша мог прысягнуць, што ніколі не сустракаўся з нябожчыкам. Ён са здзіўленнем і няўцямнасцю азірнуўся, не разумеючы, чаму ён тут, у незнаёмай царкве, пры труне, у якой ляжыць чужы яму чалавек?
Злева ад яго стаялі і паціху перагаворваліся жанчыны, выціраючы ражкамі хустак слёзы, справа — мужчыны ў напружанай маўклівасці. Іхняя вопратка ўразіла Богшу. Ён недзе некалі бачыў такую вопратку, але калі і дзе? Можа, у якім гістарычным фільме?
У галавах нябожчыка справа і злева стаяла, няйначай, радня: мужчыны, жанчыны, дзеці розных узростаў.
Аднак ні папа, ні псаломшчыка, ні дзяка ў царкве не было. Царскія вароты — іканастас, як дзве кроплі вады падобны на той, што знаходзіўся некалі ў музеі Рафаіла Міхайлавіча Долі, — былі зачынены, і за імі, па ўсім, нікога не было.
Богшава паяўленне ў царкве не выклікала ніякай цікаўнасці. Ды і не дзіўна: Богша не ведаў іх, яны — Богшу. Цяпер, аддаўшы належнае нябожчыку, можна было паціху выйсці, не парушыўшы атмасферу гора і смутку. Ступаючы на наскі, каб не нарабіць грукату, Богша падаўся да дзвярэй.
3-за калоны, што падтрымлівала хоры, насустрач яму выйшаў каржакаваты стары з грывай сівых густых валасоў, з доўгай белаю барадой. У ягонай хадзе не было старэчай стомленасці, крыўднага бездапаможнага шоргання нагамі, якія выклікаюць спачувальны жаль. Стары абуджаў захапленне і павагу.
— Застанься, Богша, — спыніў ён Богшу. Ягоны голас, здалося, быў знаёмы. — Куды і чаго спяшацца?
— Дзе я чуў гэты голас? Ён мне вельмі знаёмы, — сказаў Богша.
— Бітву на Нямізе памятаеш?..
— Баян?! — узрадаваўся Богша.
— Баян... Састарыўся. I голас стаў не той, і струны пад пальцамі не гучаць так, як бывала.
— У памяці сваёй мы ўсе маладыя, — сказаў Богша. — Нельга, каб чалавецтва загінула такім маладым.
— У маладосці песні ідуць ад здароўя, бадзёрасці і безразважнасці, — яны гаварылі кожны пра сваё, але добра разумелі адзін аднаго.
Неяк у маскоўскім Доме літаратараў, куды Богша зайшоў паабедаць і дзе на гэты ранні для нядзелі час сядзелі толькі тры знакамітыя пісьменнікі: паэтэса, празаік і публіцыст, Богшу пасадзілі за суседнім сталком, і ён міжвольна стаў сведкам іхняй дзіўнай гаворкі. Яны тады таксама гаварылі кожны пра сваё: паэтэса пра сэксуальную раскаванасць паэзіі, празаік пра рускі іканапіс, а публіцыст пра стойкасць абаронцаў аднаго з партовых гарадоў на Балтыцы ў Айчынную вайну, але гэта не шкодзіла ім разумець адно аднаго.
— Сусвет — адзіная сістэма, дзіўным чынам арганізаваная каля васемнаццаці мільярдаў гадоў назад. І чалавецтва не хаатычная сума індывідуумаў, а адно цэлае, жывы думаючы арганізм...
— Пад старасць спяваеш душой, якая спазнала вернасць, здраду, славу, зайздрасць, якая навучылася адрозніваць сапраўдныя каштоўнасці ад падробак пад іх.
— Свет, у якім мы жывём, ёсць свет, у якім жывём мы. Дзіўна, ці не праўда? I калі ў Сусвеце існуе адзіная сістэма, якая абумовіла з’яўленне чалавека і чалавецтва, дык чалавек і чалавецтва павінны імкнуцца да адзінага розуму планеты. Розум не можа дапусціць, каб чалавецтва ўзарвалася накшталт "чорнай дзіркі" і разляцелася па Сусвеце элементарнымі часткамі.
— А ты малайчына, што прыйшоў пакланіцца праху вялікага Усяслава Полацкага, — сказаў Баян.
Богша выглянуў з-за калоны. Божа літасцівы, ён жа знаходзіцца ў Полацкай Сафійцы! Але чаму ён апынуўся ў Сафійцы, на пахаванні князя Усяслава?
Нешта невыразнае мроілася яму праз напластаванне часу-прасторы, праз туман галактык і халодную плазму квазараў.