Читаем Святыя грэшнікі полностью

Заведзеная машына здымак рушыла далей. Толькі праз два месяцы пасля тэлеграмы Лазар Богша завітаў у мястэчка, дзе жыў Доля. Мястэчка сустрэла яго бязлюднымі, прыціхлымі ў асенняй знямозе вулачкамі. Над парудзелымі і парадзелымі местачковымі агародамі чорнай хмаркай праносіліся шпакі перад тым, як паляцець у вырай. У садах спела садавіна, на градах чырванелі памідоры, а сярод жорсткага ўжо агурэчніку даспявалі вялізныя, бурыя ад загару насенныя агуркі.

Ды і ўсё навакол пачарсцвела: лісце, трава, кветкі, людзі...

Лазар Богша дайшоу да царквы-музея, спыніўся ў нерашучасці перад цяжкімі акаванымі дзвярыма: на іх вісеў вялізны замок, апячатаны яшчэ сургучнай пячаткай. Зачынены былі і тыя дзверы, што вялі ў пакойчыкі Долі. На іх ляпіліся дзве сургучныя пломбы, што сведчыла пра тое, што апячатана і жыллё Долі.

Цяпер мястэчка зноў вярнула сабе сельсавецкі ста­тут, які гадоў пятнаццаць замяняўся статутам раённьім. Богша адправіўся ў пасялковы Савет, што разам з канторай саўгаса размяшчаўся ў былым "Доме ўрада", як местачкоўцы называлі будынак райвыканкома — двухпавярховы дом з калонамі і невялічкім кветнікам пе­рад ім.

У пассавеце сядзела справаводка — касавокая ру­дая дзяўчына, якая нічога не ведала пра музейныя спра­вы. Але яна падмелася паклікаць сакратара пассавета, і тая неўзабаве паявілася ў сівым, па модзе, парыку, які нагадваў буслінае гняздо. Звалі яе Еўдакія Еўдакімаўна.

— Рэчы можаце забраць, — сказала яна Богшу, — бо на іх ёсць распараджэнне завяшчальніка як і на гро­шы ў ашчаднай касе на імя Любові Аляксандраўны Азарэвічавай у замужжы Богшы...

Сакратар выпаліла ўсё гэта на адным дыханні, не прызнаючы ні паўзы між словамі, ні знакаў прыпынку — залпам.

У Богшы было Любіна даручэнне, аформленае па ўсіх патрабаваннях закона.

Еўдакія Еўдакімаўна ў прысутнасці панятых — мажнай жанчыны, бухгалтара саўгаса, і, падобнага на высахлы гарохавы стручок, мужчыны, які працаваў вартаўніком грамадскіх будынкаў пасялковага Савета, — адчыніла дзверы Долевай кватэры.

Лазару Богшу здалося, што па кватэры прайшоўся Мамай — пасля разгрому засталіся толькі два ложкі, засланыя старэнькімі коўдрамі, стол, за якім яны некалі пілі чай, дзве падстаўкі ды розны хлам — астатняе знікла. Не было і таго старэнькага камода, у якім ляжалі Долевы сшыткі — усё ягонае жыццё.

Пачынаць гаворку пра рэчы, якія былі непатрэбны ім з Любай, Богша палічыў лішнім. Але пра камод і сшыткі запытаўся. Еўдакія Еўдакімаўна паціснула плячамі.

— Згодна вопісу праведзеным у прысутнасці паня­тых такіх за пассаветам не лічыцца, — сказала яна зноў жа залпам і звярнулася за падтрымкай да бухгал­тара: — Можа вы Зінаіда Максімаўна што-небудзь ведаеце пра камод і сшыткі?

— Рафаіл Міхайлавіч, пухам яму зямля, апошнім часам многія рэчы раздаваў людзям, якія памагалі яму, — сказала Зінаіда Максімаўна, і Богша адчуў у яе словах дакор: маўляў, як даглядаць Долю, дык вас не было, а па рэчы прыехалі...

— Мяне, уласна кажучы, цікавілі толькі сшыткі, — пачаў тлумачыць Богша. — Рэчы я забіраць не стану. Распарадзіцеся імі па свайму разумению..

— Аддайце іх грамадзяніну Буйкевічу, — параіла сакратар пассавета, — які рабіў труну.

— Дзякуй за падказку, — адказаў Богша. — У мяне ёсць яшчэ адна просьба: дазвольце заглянуць у музей...

— Наогул не паложана, — сумелася Еўдакія Еўдакімаўна. — Хоць папраўдзе нам гэты музей без патрэбы. Ды ён дасюль існаваў толькі таму што нябожчык працаваў у ім на грамадскіх пачатках. А цяпер каму па­трэбны такі клопат? Так што мы яго лічыце зліквідавалі. Чакаем паперу на поўнае яго закрыццё. 3 вобласці прыязджалі і нічым вартым не зацікавіліся.

— I кроснамі? — здзівіўся Богша.

— У іхнім музеі кроены ёсць, — адказала Еўдакія Еўдакімаўна.

— Але ж гэта кросны Кацярыны Лук’янаўны Азарэвічавай, — аж горача сказаў Богша.

— Гэта ж хто такая? — спытала сакратар пассавета. — Ці не супружніцы вашай бабуля?..

— Яна — актрыса імператарскіх тэатраў, — адказаў Богша, пакрыўдзіўшыся, што Еўдакія Еўдакімаўна не ведае, хто такая Кацярына Лук’янаўна Азарэвічава. — Дык я так і не пабачу музея?..

Еўдакія Еўдакімаўна вымушана была адчыніць дзверы. Лазар Богша прабегся паўз закуткі з экспанатамі.

— А дзе ж кросны?.. Іканастас?.. Кажаце, нікога не зацікавілі, а зніклі? — спытаўся Богша.

Еўдакія Еўдакімаўна абразілаея.

— У нас усё па закону можаце пазнаёміцца з дакументамі якія маюцца на гэты конт каб не было яко­га непаразумення бо мы людзі маленькія нас кожны можа пакрыўдзідь, — зноў на адным дыханні адпарыравала яна.

Дакументы знаходзіліся ў пассавеце і аказаліся ак­тамі і распіскай нейкага Ільі Сямёнавіча Качары, які "згодна прадастаўленай адносіны абласнога ўпраўлення культуры атрымаў пераданыя яму на захаванне рэ­чы, як іканастас, кросны, чатыры іконы, прадметы побыту, агульным лікам — чатырнаццаць адзінак".

Адносіны ўпраўлення, аднак, сярод дакументаў не было...


Эпізод трэці (працяг першага): прадмова да няспетай песні


Перейти на страницу:

Похожие книги