Читаем Святыя грэшнікі полностью

— Ах, так, так... Пра гэта гаварыў і Лыкавязаў. Дарэчы, Кірыла Мацвеевіч падтрымліваў і вашу цяперашнюю заяву, што вінаваты вы, можа, і ўскосна, але вінаваты, бо зараней, прадвырашылі трагедыйны фінал, распрацаваўшы дасканала, эпізод у рэжысёрскім сцэнарыі, — і быццам спахапіўшыся, што сказаў недазволенае, што адкрыў тайну следства, крута перамяніў гаворку: — Лазар Васільевіч, а ў нас ужо нейкім чынам абед. Загаварыліся мы з вамі. Чайку вып’ем? Я зараз пазваню ў буфет. Вядома, калі ў вас знойдзецца час. Мне і самому цікава, карыстаючыся нагодай, пагаварыць з вамі пра кіно. Я даўні яго прыхільнік. Каб не вайна, дык, можа, і рэжысёрам стаў. Сам некалі рабіў фільмы, аматарскія, вядома. А пасля закруціла, завіравала і ўсё наперакос. Следчым стаў...

Ён, аднак, не стаў чакаць Богшавай згоды, набраў нумар, сказаў некаму:

— Дусенька, два чаю і бутэрброды, вядома.

Тым часам Лазар Богша моцна задумаўся над тым, пра што знарок ці, можа, прагаварыўшыся сказаў след­чы. Ва ўсякім разе, выходзіла так, што ён, Лазар Бог­ша, прыйшоў да следчага тады, калі Кірыла Лыкавязаў ужо назваў яго саўдзельнікам трагедыі ці злачын­ства — думай, як табе падабаецца.

Ідучы да следчага, Лазар Богша цешыў сябе думкай, што робіць аж два высакародныя ўчынкі: бярэ на сябе, і прытым добраахвотна, віну, а значыць і ратуе ад немінучай кары — пра што гаварылі на студыі — калег, таварышаў па працы. Кірылава паказанне абражала лепшыя Богшавы намеры.

Пра сваю адказнасць Богша мог сказаць толькі сам. Сам, але не Кірыла! Кірыла не меў права перакладаць віну з хворай галавы на здаровую. Абараняючы Кірылу перад следчым, Лазар, тым не менш, добра разумеў, што той вінаваты ў смерці Цюкі. Але ён разважаў па-свойму лагічна і чалавечна. Цюку ўжо не вернеш, і нікому, у тым ліку і яму, не палегчае, калі двух тваіх жа братоў-кіношнікаў пасадзяць у турму. Ад бяды ніхто не за­страхованы. Цяпер Лазар Богша думаў над тым, што трэба не мець ні мужнасці, ні сумлення, каб пераклададь сваю адказнасдь на другога. Ягоная размова са следчым таму ўяўлялася непатрэбнай і абразлівай.

Пакуль Богша разважаў, следчы хадзіў па пакоі, заклаўшы рукі за спіну. Відаць, яны абодва думалі пра адно i тoe ж, але кожны па-свойму.

Ў дзверы пастукалі. Следчы дазволіў зайсці і спыніўся пасярод пакоя. Увайшла ці не тая самая Дуся — пу­хленькая, ружовашчокая маладзіца з пышнымі каштанавымі валасамі, схопленымі белым абручыкам:

— Прагаладаліся, міленькія? — спытала яна са шчырай пяшчотай у голасе. — Зараз пакармлю, родненькія.

Яна паставіла на стол паднос, на якім курыўся парай велікаваты чайнік, стаялі два кубкі і талерка з бутэрбродамі: два з каўбасой і два з сырам. Расстаўляючы ўсё гэта на стале, Дуся з цікавасдю паглядзела на Богшу.

— То, Дусенька, — заўважыўшы яе цікаўнасць, сказаў следчы, — кінарэжысёр і пісьменнік Лазар Васільевіч...

— Ешце на здароўе, — сказала Дуся.

Богша яшчэ раз падзівіўся з дасведчанасці следчага. Няўжо той чытаў ягоныя творы?

— Наша карміліца і паіліца, — сказаў следчы, як толькі за Дусяй зачыніліся дзверы. — Дабрэйшай душы чалавек, а ў жыцці нешчаслівая...

Ён не стаў тлумачыць, чаму яна нешчаслівая, сеў за стол, пачаў есці і піць з такім апетытам, аж Богша пазайздросціў. Яму тыя бутэрброды не лезлі ў горла. Усё гэтае чаяванне ў службовым кабінеце, няхай сабе і ў абедзенны перапынак, здавалася дзіўным і штучным.

"Калі б я зазняў такі эпізод у кіно — следчы п’е чай з чалавекам, які з’явіўся да яго з прызнаннем, — уся рэдактура разам з мастацкім саветам сказала б, што такое ў жыцці не бывае, і запатрабавала б выразаць эпізод з фільма. А ў жыцці і не такое бывае, чаго не пакажаш ні ў якім кіно", — падумаў Богша.

— Дык на чым мы спыніліся? — раптам перапыніў ягоныя думкі следчы. — Ага, на вашым заступніцтве... Што я вам скажу, шаноўны Лазар Васільевіч. Безумоўна, гэта высакародна. Другі на вашым месцы пісаў бы ва ўсе канцы, патрабаваў бы самай суровай ка­ры. А вы — не. Вы просіце літасці і нават прызнаецеся ў сваёй віне. Высакародна!

Сказаўшы гэта, следчы памаўчаў як бы абдумваючы наступную думку, ён адпіў глыток чаю.

Перейти на страницу:

Похожие книги