Рэгістр агýльнага прызначэння
(general-purpose register) — рэгістр працэсара, які не зарэзерваваны аперацыйнай сістэмай для якога-небудзь канкрэтнага прызначэння, ён прызначаны для выкарыстання ў розных мэтах — даступны праграмам і выкарыстоўваецца імі для часовага захоўвання аперандаў, базавага адрасу і іншых звестак.Рэгістр аперáцыі
(рэгістр кóда аперáцыі) (operation register) — частка рэгістра камандаў у прыладзе кіравання, якая змяшчае код аперацыі.Рэгістр камáнды
(instruction register) — рэгістр працэсара, які ўтрымлівае адрас каманды, каторую належыць выканаць.Рэгістр клавіятуры
(case) — рэгістр, які пераключае тып друкавальных літарных сімвалаў з прапісных літараў на радковыя і наадварот. Праграма, якая ўлічвае рэгістр, адрознівае прапісныя і радковыя літары.Рэгістр мадыфікáцыі
(modifier register) — рэгістр для захоўвання мадыфікатара (кіроўны параметр каманды).Рэгістр мнóжніка
(multiplier register) — рэгістр для размяшчэння множніка пры выкананні аперацыі множання.Рэгістр мнóжыва
(multiplicand register) — рэгістр для размяшчэння множыва пры выкананні аперацыі множання.Рэгістр стáну
(status register) — глРэгістр стэка
(stack register) — рэгістр для захоўвання паказальніка стэка.Рэгістр увóду-вываду
(input-output register) — рэгістр для абмену звесткамі паміж прыладамі ўводу-вываду і галоўным кампутарам.Рэгістравае адрасавáнне
(register addressing) — адрасаванне аперандаў з вызначэннем іх адрасоў праз змесціва рэгістраў.Рэдáктар
(editor) — праграма, якая звычайна прымяняецца для стварэння тэкставых файлаў альбо ўнясення зменаў у існы тэкставы файл. Тэкставы працэсар складаецца з двух частак: тэкставага рэдактара і фарматара.Рэдáктар баз звéестак
(database editor) — праграма ў складзе СКБЗ, якая забяспечвае рэдагаванне структуры і змесціва баз звестак.Рэдáктар сýвязяў
(кампанóўшчык) (linkage, linker) — праграма для пабудовы загрузачнага (выканаўчы) модуля з аднаго альбо болей аб’ектных ці загрузачных модуляў і файлаў звестак. Кампаноўшчык можа таксама ствараць бібліятэкі. Гл. таксамаРэдагавáнне
(editing) — змена парадку размяшчэння, фармату і змесціва звестак.Рэдагавáць
(edit) — унясенне зменаў у тэкст, праграму альбо адлюстраванне на экране дысплея.Рэжым
(mode) — вызначаны парадак работы альбо стан кампутара альбо праграмы. Тэрмін ужываецца ў розных кантэкстах: дыялагавы рэжым, розныя рэжымы адрасацыі і інш.Рэжым
“устáўка” (insert mode) — у экранных рэдактарах: рэжым рэдагавання тэксту, пры якім сімвал дапаўняльны да дакумента альбо каманднага радка, што ўводзіцца з клавіятуры, устаўляецца перад сімвалам, пазначаным курсорам, адсоўваючы ўсе сімвалы ўправа.Рэжым адкáзу
(answer modem) — рэжым, у якім мадэм павінны аўтаматычна адказваць на званкі. У гэтым рэжыме мадэм злучаецца з абанентам, які яго выклікае, і пасылае яму сігнал-пацверджання прыйму.Рэжым адрасацыі
(address mode) — рэжым, які вызначае выкарыстанне рэгістра з мэтай выбаркі аперанда для выканання прадпісанага камандай дзеяння. Канкрэтны метад пазначэння адрасу ў камандах. Існуюць розныя рэжымы адрасацыі: непасрэдны, адносны, індэксны, ускосны.Рэжым блакóўкі
(lock mode) — у вылічальных сетках: рэжым, пры якім сувязь паміж тэрміналам і мэтавай праграмай усталёўваецца толькі на час перадачы паведамлення і атрымання адказу.Рэжым дóступу
(access mode) — спосаб выбаркі запісу з файла альбо загрузкі яго ў файл, залежыць ад спосабу арганізацыі звестак і тыпу памяці.Рэжым дыялагавы
(інтэрактыўны) (dialog mode, interactive mode, conversational mode) — абмен паведамленнямі паміж карыстальнікам і сістэмай у рэальным маштабе часу. Кожны запыт карыстальніка выклікае неадкладныя дзеянні кампутара ў адказ.Рэжым зáпісу
(write mode) — стан, у якім праграма можа запісваць інфармацыю ў файл альбо змяняць яго змесціва.Рэжым інтэрпрэтáцыі
(interpretative mode) — метад трансляцыі праграмы, калі кожны адтрансляваны аператар неадкладна выконваецца.Рэжым паперамéннага дóступу
(alternative mode альбо alternating mode) — форма выкарыстання магчымасцяў кампутарнай сістэмы, пры якой некалькі карыстальнікаў могуць карыстацца аднымі і тымі ж файламі.Рэжым рабóты
(mode) — адзін з відаў дзейнасці, якія прапаноўваюцца на выбар; вызначаны парадак работы альбо стан кампутара альбо праграмы.