Самаадаптáцыя
(self-adapting) — асаблівая характарыстыка сістэмаў, прыладаў альбо працэсаў, якія могуць самі настрайваць свае эксплуатацыйныя характарыстыкі ў адпаведнасці з вонкавымі ўмовамі.Самадакументавáная прагрáма
(self-documenting code) — зыходная праграма на мове высокага ўзроўню і з выкарыстаннем такіх апісальнікаў, што можа быць зразумелай іншым праграмістам без дадатковых каментароў яе аўтара.Самадыягнóстыка
(self-diagnostics) — здольнасць сістэмы самастойна выяўляць адмаўленні і выяўляць, лакалізаваць, аналізаваць памылкі.Самазагрýзка
(bootstrap) — здольнасць кампутара праверыць свае падсістэмы, загрузіць аперацыйную сістэму і падрыхтавацца да работы. Гл. таксамаСамакантралявáная прагрáма
(self-validating code) — праграма, якая сама сябе можа тэставаць для праверкі правільнасці сваёй работы. Звычайна шляхам падачы самой сабе набору стандартных уваходных значэнняў і тэставанне вынікаў па набору папярэдне падрыхтаваных выхадных значэнняў.Саманавучáльная сістэма
(self-teaching system) — сістэма, якая здольная паляпшаць сваё функцыянаванне на аснове назапашвання інфармацыі ад папярэдняй работы, аўтаматычна дабаўляць новую інфармацыю ў свой банк звестак пры ўводзе карыстальнікам новага правіла альбо дадатковай інфармацыі.Самапісец
(chart recorder) — прылада для аўтаматычнага запісу на рулон паперы.Самаправéрка
(self-test) — сістэма для праверкі абсталявання (мадэм) — на ўваход пасылаецца вызначаны сігнал і ўстанаўліваецца адпаведнасць яго на выхадзе.Самасінхранізáцыя
(self-clocking) — працэс уводу сігналаў сінхранізацыі ў плыню звестак ня вонкавай крыніцай, а перадавальнай прыладай.Саматэставáнне пры ўключэнні сілкавáння
(power-on self test, POST) — набор працэдураў тэставання розных сістэмаў кампутара, якія захоўваюцца ў пастаяннай памяці, такіх як аператыўная памяць, дыскаводы, клавіятура і інш., для праверкі іх правільнага падключэння і функцыянавання. Калі праверка прайшла паспяхова, пачынае работу сістэмны загрузчык (ладавач), калі выяўлены няспраўнасці POST выпрацоўвае адпаведны сігнал папярэджання.Санкцыявáны атрымáльнік
(intended receiver) — атрымальнік, які мае права і падставы на атрыманне інфармацыі.Санкцыянавáнне
(authorization) — дазвол на выкарыстанне паслуг сістэмы.Санкцыянавáны дóступ
(authorization code) — права доступу пры дапамозе пароля.Сартавáльнік
(sorter) — прылада, праграма альбо стандартная падпраграма для сартавання звестак.Сартавáнне з аб’яднáннем
(merge sort) — метад сартавання, пры якім аб’ядноўваюцца некалькі ўваходных спісаў у адзін выхадны.Сартавáнне па змяншэнні
(descending sort) — сартаванне, якое размяшчае элементы ў парадку ўбывання.Сартавáнне па ключы, сартавáнне прыкмéтаў
(tag sort) — сартаванне запісаў па адным альбо некалькім іх ключавых палях.Сартавáнне па ўзрастáнні
(ascending sort) — разнавіднасць сартавання элементаў спісу — элементы, нават неўпарадкаваныя, размяшчаюцца па ўзрастальнай.Сартавáнне ўстáўкай
(insertion sort) — алгарытм сартавання спісу — пачынаецца з аднаго элемента, а затым гэты спіс дапаўняецца па адным новым элемэнце ў патрэбнае месца. Эфектыўна для сартавання звязаных спісаў.Сартавáнне, упарáдкаванне
(sort, sorting) — працэс арганізацыі звестак ў вызначаным парадку; размеркаванне элементаў мноства па групах у адпаведнасці з вызначанымі правіламі.Сартавáць
(sort) — прывадзіць элементы мноства ў вызначаны парадак: па алфавіту, па парадкавых нумарах іх узрастання альбо ўбывання значэнняў прыкметы сартавання.Сачэнне
(tracking) — у агульным сэнсе: назіранне за дзеяннямі. Пры захоўванні і пошуку звестак: счытванне з канала запісу на дыск, магнітную стужку. У кіраванні звесткамі: праходжанне за плыняй інфармацыі ўручную альбо з выкарыстаннем аўтаматычнай сістэмы. У кампутарнай графіцы: паслядоўнае паяўленне паказальніка на экране такім чынам, што магчыма ўбачыць сляды яго перамяшчэння.Сашчэпліванне звéстак
(data chaining) — працэс захоўвання паслядоўных звестак у несумежных абсягах на дыску, стужцы альбо ў памяці з забеспячэннем магчымасці аднаўлення правільнага парадку, напрыклад захаванне частак аднаго файла ў розных месцах дыска.Свабóдны блок
(free block) — блок (абсяг памяці), які не выкарыстоўваецца ў дадзены момант.