Светлапіс
(light-pen) — вельмі простая ўказальна-каардынатная прылада ў выглядзе алоўка з кнопкай, злучаная з кампутарам гнуткім кабелем, для перадачы інфармацыі аб паступленні промня ў кампутар. Толькі два сігналы — лагічная адзінка пры наяўнасці промня і лагічны нуль пры яго адсутнасці. Рух алоўка па экране дысплея прыводзіць да перамяшчэння курсора — стварэнне малюнкаў і інш.Святлодыёд
(light-emitting diode) — паўправадніковая прылада, якая пераўтварае электраэнэргію ў святло.Сеáнс прáцы
(session) — час, на працягу якога працуе праграма: прымае ўваходныя звесткі, апрацоўвае інфармацыю і рэагуе на каманды карыстальніка.Сегментáцыя
(segmentation) — разбіўка рэсурсаў (“сегмент праграмы”, “сегмент звестак”) на часткі, якія называюцца сегментамі.Сегмéнт
(segment) — адзінка аператыўнай памяці ў 64 Кбайта, якая выкарыстоўваецца для фармавання адраснай прасторы — працэсара і забеспячэння сумяшчальнасці паміж мікрапрацэсарамі.Сегмéнт звéстак
(data segment) — частка памяці аператыўнай альбо вонкавай для запісу звестак і выкарыстання ў праграме.Сегмéнт зыхóдны
(source segment) — у іерархічных мадэлях звестак: сегмент, які знаходзіцца на папярэднім, больш высокім узроўні ў адносінах да звязанага з ім спароджанага сегмента.Сегментáцыя
(segmentation) — разбіўка рэсурсаў (“сегмент праграмы”, “сегмент звестак”) на часткі, якія называюцца сегментамі.Сéктар
(sector, segment) — частка дарожкі магнітнага дыску для запісу-чытання порцый інфармацыі. Дарожкі дыскетаў звычайна дзеляцца на 9, 15 альбо 18 сектароў. Кожны сектар мае свой нумар. Кожны сектар часцей мае 25 байтаў.Сектарáванне
(sectoring) — разметка магнітнага дыска.Селéктарны канáл
(selective calling) — здольнасць станцыі ў лініі сувязі ўказаць станцыю, якая павінна прыняць перадачу.Семáнтыка
(semantics) — адносіны паміж словамі і іх прадпісанымі сэнсавымі значэннямі. У праграмаванні: сістэма правілаў і пагадненняў, якія вызначаюць сэнс канструкцыі мовы. Семантыка — адна з галін даследавання штучнага інтэлекту.Семантычная памылка
(semantic error) — памылка ў логіцы аператара альбо праграме; памылка, якая з’яўляецца вынікам выкарыстання ў камандзе няправільнага сімвала.Семафóр
(semaphore) — семафоры — гэта аб’екты міжпрацэсарнага ўзаемадзеяння (толькі для UNIX-падобных аперацыйных сістэмаў). Семафор кіруе доступам да агульных рэсурсаў (прыладаў) — не дазваляе аднаму працэсу захапіць прыладу да той пары, пакуль з гэтай прыладай працуе другі працэс. Семафор можа знаходзіцца ў двух станах: 0 (прылада занята) і 1 (прылада свабодная).Сéрвер
(server) — спецыяльны кампутар сеткі, які мае хуткадзейны працэсар і цвёрды дыск вялікай ёмістасці, на каторы ўскладзены функцыі кіравання сеткай і падтрымання яе працаздольнасці, захоўвання, абнаўлення і капіявання інфармацыі; прадстаўляе сэрвіс іншым кампутарам сеткі.Сéрвер бáзы звéстак
(database server) — станцыя кампутарнай сеткі для захоўвання базы звестак калектыўнага карыстання і для апрацоўкі запытаў да яе, якія паступаюць ад карыстальнікаў з іншых кампутараў сеткі.Сéрвер дóступу
(access server) — кампутар, які прадастаўляе рабочым станцыям доступ да лакальнай сеткі альбо да Інтэрнэта.Сéрвер дрýку
(print server) — кампутар сеткі, да якога падключана друкарка. Ад карыстальнікаў сеткі на сервер паступаюць файлы, а потым — на друкарку. Сервер друку працуе ў шматзадачным рэжыме і апроч друкавання выконвае і іншыя работы.Сéрвісныя прагрáмы
(software tools альбо tools) — праграмы абслугоўвання, якія ўваходзяць у склад аперацыйнай сістэмы альбо спецыяльны пакет абслуговых праграм (дыягностыка дыскаў, дэфрагментацыі, сканэравання і інш.).Сі, Сі ++
— алгарытмічная мова высокага ўзроўню, шырока выкарыстоўваецца для стварэння камерцыйных праграм, сістэмнага праграмнага забеспячэння, у тым ліку аперацыйных сістэмаў. Спалучае ў сябе эфектыўныя сродкі структураваных моў высокага ўзроўню і сродкаў мовы Асэмблера.Сігнáл
(signal) — змяненне фізічнай велічыні, ужываная для перадачы звестак. Кампутары выкарыстоўваюць электрычныя сігналы ў двайковым кодзе.Сігнáл рэгенерáцыі пáмяці
(refresh memory signal) — сігнал, які паступае на мікрасхему дынамічнай памяці для прадухілення страты звестак.Сігнáл сінхранізáцыі
(sync signal, synchronization signal) — частка відэасігналу растравага дысплея, якая абазначае канец кожнага радка сканавання — гарызантальны сігнал сінхранізацыі, і канец апошняга радка сканавання — вертыкальны сігнал сінхранізацыі.Сілавы кáбель
(feeder cable) — кабель для электрычных сігналаў высокага напружання.