Сістэмны дыск
(system disk, master disk) — дыск, на якім размяшчаюцца модулі аперацыйнай сістэмы і адкуль яна загружаецца ў пастаянную памяць кампутара і ажыццяўляецца яе запуск. Дыскету, на якую запісана аперацыйная сістэма, называюць сістэмнай дыскетай. Яна выкарыстоўваецца толькі для атрымання копій. Кампутар загружаецца з копій.Сістэмны збой
(system crash) — няспраўнасць у выніку пашкоджання дарожкі на загрузачным дыску ў адным з двух галоўных сістэмных файлах.Скáнер
(scanner) — прылада ўводу звестак, у якой промень святла паслядоўна па радках з дапамогай фотаэлемента счытвае інфармацыю з носьбіта.Скажэнне фóрмы
(degradation) — парушэнне выразнасці формы электрычнага імпульсу. Пры пасылцы шэрагу імпульсаў скажэнне формы прыводзіць да цяжкасцяў счытвання гэтых імпульсаў альбо здабывання з іх карыснай інфармацыі.Скажэнне звéстак
(data pollution) — метад, які прымяняюць хакеры (кампутарныя хуліганы) для стварэння цяжкасцяў у карыстанні базамі звестак. Пры гэтым рэальныя звесткі скажаюцца, але такім чынам, што неабходная інфармацыя захоўваецца ў той ці іншай форме.Скажэнне
, скрыўленне (distortion) — 1. Адхіленне значэнняў параметраў сігналу звестак ад устаноўленных патрабаванняў; змена формы сігналу; непажаданая змена формы хвалі сігналу. Скажэнне можа адбыцца пры перадачы сігналу (памехі радыёвяшчання) альбо пры праходзе сігналу па схеме (напрыклад, стэрэасістэма ўключана з вялікай гучнасцю). Скажэнне часта прыводзіць да страты інфармацыі. Гэта праблема тычыцца ў асноўным аналагавых сігналаў; на лічбавыя сігналы ўмераныя скажэнні не аказваюць уздзеяння. 2. Змяненні змесціва паведамлення, якое перадаецца па лініі сувязі.Скалярная велічыня
(scalar value) — гл.Сканіраванне дыска
(disk scan) — працэс знаходжання на дыску збойных дзялянак і арганізацыі абходу іх пры запісу-чытанні інфармацыі.Сканіраванне клавіятýры
(keyboard scan) — працэс вызначэння націснутай на клавіятуры клавішы пры дапамозе незалежнага працэсара клавіятуры.Скасавáнне
(undo) — ануляванне апошняга дзеяння, напрыклад аднаўленне толькі што знішчанага тэксту ў дакуменцеСкідванне
(reset) — 1. Вяртанне сістэмы ў першапачатковы стан. 2. Змена ўстаноўленых раней разрадаў рэгістра ў 0.Скідванне лічыльніка
(counter reset) — прывядзенне лічыльніка ў пачатковы стан.Скідванне пáмяці
(memory reset) — вызваленне абсягу аперацыйнай памяці з захаваннем яе змесціва ў вонкавай памяці.Складóвы аперáтар
(compound statement) — аператар, які складаецца з паслядоўнасці аператараў. Часцей такая паслядоўнасць аператараў выдзяляецца пры дапамозе сінтаксічных адзінак.Складóвы ключ
(composite key) — ключ запісу, які складаецца з некалькіх яго ключавых палёў.Складóвы нýмар старóнкі
(composite page number) — нумар, які складаецца з двух і больш лікаў, напрыклад для абазначэння главы і старонкі 3.7, дзе 3 — глава, 7 — старонка.Складовае імя
(pathname) — у іерархічнай файлавай сістэме: спіс каталогаў, які вядзе з беглага каталогу да канкрэтнага файла. Ідэнтыфікатар паслядоўнасці імёнаў, кожнае з якіх адназначна вызначае наступны за ім элемент структуры.Скрынка “чóрная”
(black box) — прылада, праграмны модуль, набор звестак, інфармацыя аб унутраннай структуры і змесце якіх поўнасцю адсутнічае, але вядомы спецыфікацыі ўваходных і выходных звестак.Скрэмблявáнне
(scrambling) — кадаванне звестак такім чынам, каб ускладніць доступ да іх пабочным асобам.Слóва
(word) — адзінка захоўвання інфармацыі ў кампутары; ланцужок сімвалаў у некаторым алфавіце, які мае пэўнае сэнсавае значэнне. Гл.Слóва камáнды
(instruction word) — гл.Слóва стáну
(status word) — слова стану прылады: праграмна даступны рэгістр, разрады якога апісваюць стан вонкавай прылады альбо некалькіх вонкавых прыладаў.Слóва стáну працэсара
(processor status word) — слова, якое поўнасцю апісвае стан працэсара ў кожны момант. Яно ўказвае адрас каманды, якая выконваецца ў беглы момант, дазволеныя і забароненыя класы аперацый, стан перарыванняў і іншыя звесткі.Слóўнік
(dictionary) — упарадкаваны пералік слоў, сімвалічных імёнаў альбо найменняў з указаннем іх значэнняў альбо тлумачэнняў. У тэкставых працэсарах выкарыстоўваецца для праверкі правапісу кожнага слова ў дакуменце шляхам параўнання слоў у тэксце і ў слоўніку.Слóўнік звéстак
(data dictionary) — набор апісанняў кампанентаў звестак у галоўных файлах базы звестак. База звестак, якая ўтрымлівае інфармацыю пра ўсе базы звестак, якія складаюць нейкую сістэму базаў звестак — “звесткі аб звестках”.