Срóдкі перадáчы звéстак
(communications) — сродкі для перадачы звестак на адлегласці. Шырокая вобласць дзейнасці, прадметам якой з’яўляюцца метады, механізмы перадачы і носьбіты інфармацыі.Срóдкі перанóсу
(bridge ware) — праграмныя і апаратныя сродкі, прызначаныя для пераносу праграмнага забеспячэння на другі кампутар альбо для забеспячэння магчымасці выкарыстоўваць звесткі адной праграмы іншай праграмай.Стáнцыя звéстак
(data station) — сукупнасць канцавога абсталявання і апаратуры перадачы звестак. Аканечнае абсталяванне звестак можа непасрэдна злучацца з кампутарам альбо быць яе складовай часткай.Стáртавы біт
(star bit) — стартавы элемент лічбавага сігналу звестак — біт, які паказвае пачатак перадачы байта, служыць сігналам для падрыхтоўкі прыймальніка да прыйму кодавай камбінацыі адзінкавых элементаў.Стáршы байт
(high byte) — крайні левы байт слова. У двухбайтавай групе біт, пранумераваных ад 0 да 15: байт са старэйшымі значэннямі лічбаў, г.зн. біты 8 — 15.Стáршы сімвал
(most significant character) — старшы альбо крайні левы сімвал у радку.Стáтус, стан
(status) — беглы набор параметраў якога-небудзь элемента: прылады, сістэмы (свабодна, занята, адключана), праграмы (актыўна, завершана, у чарзе, затрымана), файла (адкрыты, закрыты, выдалены і г.д.).Стóпавы сігнáл
(stop signal) — пры паслядоўнай перадачы звестак — сігнал, які перадаецца пасля пасылкі элементаў сімвала і выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі прыймовай апаратуры да прыйму наступнага сімвала. У якасці стопавага сігналу выкарыстоўваецца адзін элемент сігналу, працягласць якога раўняецца альбо больш зададзенай велічыні. Стопавы біт выкарыстоўваецца як сігнал прыймачу аб тым, што перададзены ўсе байты.Стýжачны, плóскі кáбель
(ribbon cable) — кабель з вялікай колькасцю правадоў, аб’яднаных у адным пакеце-стужцы, які ўтрымлівае ад 8 да 100 праваднікоў; забяспечвае паралельную перадачу і звестак, і сігналаў кіравання.Стýжка магнітная
(tape) — тонкая майларавая палоска. Пакрытая магнітным матэрыялам, на які і запісваюцца звесткі. Стужка можа ўстанаўлівацца на катушку альбо знаходзіцца ў касеце з дзвюмя катушкамі намоткі ў адной абалонцы. Стужка — безупынны носьбіт інфармацыі, галоўка запісу-чытання не можа адразу “пераскочыць” у патрэбнае месца, таму гэта носьбіт інфармацыі з паслядоўным доступам да запісаў.Стан
(state) — бягучы стан прылады, сістэмы (свободны, заняты, выключаны), праграмы (затрыманы, завершаны, актыўны), файла (адчынены, выдалены, каталагізаваны).Стан чакáння
(wait state) — паўза ў рабоце мікрапрацэсара, працягласцю ў адзін альбо некалькі цыклаў генератара тактавых імпульсаў. Выкананне камандаў прыпынена, але могуць успрымацца і апрацоўвацца вонкавыя перарыванні і перарыванні ўводу-вываду.Стандáрт
(standard, norm) — нарматыўна-тэхнічны дакумент, які рэгламентуе патрабаванні і правілы да вырабаў, тэхналягічных працэсаў і прыняты адпаведнай кампетэнтнай арганізацыяй у якасці афіцыйнага дакумента.Стандáрт
“дэ-фáкта” (de facto standard) — архітэктура, мова, праграма, якія так шырока прымяняюцца і імітуюцца, што практычна не маюць канкурэнтаў, але чый статус не прызнаны ў афіцыйным парадку установай, якая зацвярджае стандарты.Стандáртная падпрагрáма
(standard subroutine) — бібліятэчная праграма, змешчаная ў бібліятэку праграм, выкарыстоўваецца іншымі праграмамі.Стандáртная прагрáма
(routine) — праграма, якая выклікаецца другой праграмай, якая дапускае як адначасовае прымяненне яе некалькімі праграмамі, так і паўторнае прымяненне адной і той жа праграмай.Стандáртная прагрáма ўвóду
(input routine) — службовая стандартная праграма, якая арганізуе працэс уводу ў кампутары.Стандáртная фýнкцыя
(standard function) — функцыя, якая заўсёды альбо павінна быць заўсёды даступнай ў гэтай мове праграмавання.Стандáртны áркуш
(form letter) — аркуш, які ствараецца для друку і рассылкі некалькім адрасатам з нейкай групы, чые імёны і адрасы бяруцца з базы звестак і ўстаўляюцца праграмай зліцця аркушаў у адзін базавы дакумент.Стандáртны інтэрфэйс
(standard interface) — метадалогія альбо прылада, якія ўзгоднены з прынятымі асноўнымі правіламі. Уніфікаваны інтэрфэйс для стандартнага падключэння вонкавых прыладаў да каналаў уводу-вываду.Стандáртны ліст
(form letter) — ліст, які ствараецца для друку і рассылкі некалькім адрасатам з нейкай групы, чые імёны і адрасы бяруцца з базы звестак і ўстаўляюцца праграмай зліцця лістоў у адзін базавы дакумент.Старóнка
(page) — у кантэксце старонкавай арганізацыі памяці: блок памяці фіксаванага памеру. У выдавецкіх сістэмах, тэкставых працэсарах: сукупнасць радкоў друкаванага дакумента — лістынга.