Слýжба аддáленага рэзервóвага капіявáння
(remote backup service) — рэзервовае капіяванне ініцыюецца аддалена: адміністратар сеткі, які працуе са сваім кампутарам, можа запусціць працэс рэзервовага капіявання на любой машыне сеткі, на якой працуе адпаведная служба.Службóвыя аперáцыі
(дзéянні) (housekeeping) — службовыя аперацыі нябачныя для карыстальніка, якія выконваюцца для падтрымання рабочага стану ў сістэме, у асяроддзі выканання праграмы альбо ў структуры звестак унутры праграмы. Службовыя аперацыі не ўздзейнічаюць на звесткі.Слупóк
(column) — вертыкальны набор якіх-небудзь звестак. Гл.Слупкóвая дыягрáма
(column chart) — адлюстраванне функцыянальнай залежнасці паміж велічынямі ў выглядзе прамавуглавікоў, апошнія могуць адрознівацца шырынёй і колерам. Ужываюцца двухмерныя і трохмерныя дыяграмы.Сляпы пóшук
(blind search) — пошук звестак у памяці альбо прыладзе памяці, калі папярэдне невядомы парадак альбо месца размяшчэння звестак.Смайлік
(smiley) — тварык (мордачка). Адлюстраванне альбо яго сімвальнае прадстаўленне, ужываецца для выказвання эмоцый, напрыклад: ☺ — радасць, ☻ — засмучэнне.Спáдчыннасць
(inheritance) — у аб’екна-арыентаваным праграмаванні: перадача вызначаных уласцівасцяў ад класа да яго вытворных. У агульным сэнсеСпазнéнне
(time lag) — час паміж пасылкай сігналу (паведамлення) крыніцай і яго паяўленне на ўваходзе прымача.Спасылка
(reference) — паказальнік на які-небудзь аб’ект — аперацыя доступу да зменнай, элемента масіву альбо запісу. Моўная канструкцыя для абазначэння апісанага элемента мовы.Спасылка напéрад
(forward reference) — прымяненне ідэнтыфікатара, які ў праграме вызначаецца ніжэй (пазней), напрыклад радок праграмыСпасылкі
(anchors) — звычайна гаворка ідзе аб гіпертэкставых спасылках у Web-дакументах. З дапамогай спасылак карыстальнік можа перайсці з аднаго Web-дакумента на другі.Спецыфікáцыя
(specification) — фармалізаванае апісанне ўласцівасцяў, характарыстык і функцый аб’екта.Спецыфікáцыя тыпу
(type specification) — у мовах праграмавання: аператар, які вызначае тып звестак.Спецыфікáцыя фáйла
(file specification) — шлях, які па ланцузе вядзе да файла, пачынаючы ад імя дыскавода да імя файла.Спецыяльны знак
(special character) — знак, які не належыць да стандартнага набору кодаў ASCII і не з’яўляецца звычайнай часткай тэксту.Спіс
(list) — многаэлементная структура звестак, мае лінейную паслядоўную арганізацыю (першы, другі ...) і дазваляе дабаўляць альбо выдаляць элементы ў любым парадку. Структура звестак, якая складаецца з лагічна звязаных паміж сабой запісаў — элементаў спіса.Спіс бягучых задач
(active task list) — спіс праграм, якія даступны і могуць быць запушчаны альбо перапынены.Спіс двухнакіравáны
(double-linked list) — спіс, у якім кожны элемент звязаны як з наступным, так і з папярэднім элементамі.Спіс пусты
(nil, empty list) — спіс, які не захоўвае ніводнага элемента.Спіс сувязяў
(linked list) — спіс, у якім кожны элемент утрымлівае паказальнік на наступны элемент спісу. Просты спіс сувязяў мае па адным паказальніку ў кожным элемэнце спісу, які адсылае да наступнага і папярэдняга элементаў; у кругавым спісе першы і апошні элементы звязаны.Спісачная структýра
(list structure) — структура звестак, якая ствараецца з усімі яго падспісамі.Сплайн
(spline) — у кампутарнай графіцы: крывая, разлічаная па матэматычнай залежнасці, якая звязвае асобныя кропкі з высокай ступеняй плаўнасці.Спрайт
(sprite) — частка графічнага адлюстравання на экране, якое з дапамогай камандаў, прадугледжаных у праграме, можна перамяшчаць па экране як адзінае цэлае, незалежна ад астатняга адлюстравання.Спулінг, буферызацыя звéстак
(spooling) — спосаб арганізацыі вылічальнага працэсу, пры якім звесткі спачатку буферызуюцца, а толькі потым перадаюцца прыладзе для іх апрацоўкі. Па заканчэнні апрацоўкі звестак, на прыладу пасылаецца наступная порцыя звестак, якая стаіць у чарзе першай. Спулінг характэрны для сістэмаў электроннай пошты, друку.Срóдкі аўтаматызáцыі
(automation facility) — сукупнасць апаратных і праграмных сродкаў, якія забяспечваюць аўтаматызацыю таго ці іншага працэсу.Срóдкі дóступу
(access facility) — модулі кіравання аперацыйнай сістэмы і моўныя сродкі, якія забяспечваюць доступ да звестак у прыладах памяці кампутара.Срóдкі налáдкі
(debug tools) — сукупнасць моўных і праграмных сродкаў для забеспячэння выяўлення, лакалізацыі, аналізу памылак у праграмах і вываду дыягнастычных паведамленняў.